Алексей Якимович - Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович - Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва «Сакрэт Тунгускага метэарыта» гаворыць сама за сябе. Але каб наблізіцца да разгадкі гэтай «таямніцы веку», сябрукам Антону і Васілю давялося злётаць ажно… на планету Сіз. Героі другой аповесці знаходзяць сабе прыгоды дома і ў школе, на роднай зямлі.
ЗМЕСТ: САКРЭТ ТУНГУСКАГА МЕТЭАРЫТА. ПРЫГОДЫ ШАСЦІКЛАСНІКА МАКСІМА. Мастак

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вудзіш акунёў? — нарэшце заўважыў Васіль.

— Не. Табе проста здалося, — кажу, страпянуўшыся.

— Антон, не драмі,— папрасіў мяне Васіль.—

Калі на цябе гляджу, то і мяне на сон цягне. Як думаеш: што будзе, калі пад кустом заснём?

— Сілы прыбавіцца. Пасля сну чалавек заўсёды адчувае сябе бадзёрым.

Васіль пазяхнуў.

— Не ведаю, як хто сябе адчувае. А я дык пасля сну цэлых паўгадзіны, быццам спутаны конь, хаджу.

— Відаць, сніцца абы-што. Усякае глупства ў галаву лезе?

— Лезе, — кіўнуў галавою Васіль.

— А мне не лезе. Мяне і гарматамі не разбудзіш, — пахваліўся я.

Васіль спалохана зірнуў на мяне.

— Ты не спі. Прашу цябе.

— Не буду, — паабяцаў я.

А вочы заплюшчваюцца, заплюшчваюцца… Відаць, нават даў храпака, бо Васіль, штурхнуўшы ў бок, нязычліва прамовіў:

— Не храпі. Зараз сюды ваўкі з усяго лесу пазбягаюцца.

— Ваўкі? Якія ваўкі? — ускочыў я спрасонку.

— Сядай, — пацягнуў за рукаў Васіль. — Ты быццам дзед стогадовы. Прысеў — і ўжо дрэмле.

— Я не спаў. Не верыш? Дакажу.

Напэўна, доўга даказваў бы Васілю, што не спаў, што яму здалося, але з палаткі вылез Піліп Макаравіч. У руках ён трымаў некалькі поліэтыленавых пакетаў, шкляную колбу (такіх мноства ў кожнай школе ў кабінеце хіміі) і тэрмас. Круглы, з зялёнымі рубчыкамі, а накрыўка чырвоная.

Сон як рукою зняло. Цікава: чым зноў здзівіць? Нездарма колба ў руках. Ніводзін турыст колбу ў лес не носіць.

— Ты не спіш? — штурхнуў Васіль.

— Не, — кажу.

— Няўжо гэты турыст збіраецца фокусы паказваць? — як бы сам сабе прагаварыў Васіль.

Ці магчыма такое? А чаму не. Ен і Мурашом камандуе, і на галаве цяжар носіць, і ноччу агні каля палаткі. Дык хіба не зможа фокус паказаць? А калі…

— Васіль, ён фокуснік, — выказаў я сваю здагадку сябру. — І Мураш, і тыя агні — усё гэта несапраўднае. Фокусы гэта. Як у цырку. Разумееш?

— Не разумею, — буркнуў Васіль. — Той Мураш мяне па-сапраўднаму лапкамі казытаў.

— Табе здалося. Не па-сапраўднаму. Бачыў, як у цырку? Там і жанчын, здараецца, перапілоўваюць, і мячы глытаюць.

— Не мячы, а шпагі,— паправіў мяне Васіль.

— Ну, шпагі. І курэй з рукава выпускаюць, і сабачак пад капелюшом знаходзяць, і…

— Хопіць балбатаць, — перапыніў Васіль. — У мяне ад тваёй балбатні хутка перапонкі ў вушах лопнуць. На паляну глядзі.

Піліп Макаравіч тым часам колбу і тэрмас паставіў на траву. Побач паклаў поліэтыленавыя пакеты. Сеў, скрыжаваўшы ногі, нібы турак, азірнуўся па баках.

— Азіраецца, — дрыготкім голасам прамовіў Васіль.

— Зараз нешта будзе, — гэткім жа дрыготкім голасам прашаптаў я. — Што, калі адкрые тэрмас, а адтуль ваўкі выскачаць?

— Глупства, — сказаў Васіль.

— Не глупства, а фокус, — не пагадзіўся з ім.

Я аж трымцеў ад хвалявання. Такога хвалявання, як сёння, ніколі не было. Нават у сталічным цырку, калі на экскурсію ездзілі. Там мы радаваліся, крычалі. Там, можна сказаць, усё зразумела. Фокуснік на цыркавой арэне — гэта работа. А тут лес, паляна, турыст Піліп Макаравіч, які немаведама чаму спыніўся ў нашым лесе. Магчыма, фокуснік, а магчыма, і не. Магчыма, певень з тэрмаса выскачыць, закукарэкае, магчыма, маланка блісне і гром над галавою трэсне. Усяго-ўсяго, што ёсць і чаго няма на свеце, чакаў я ад гэтага незвычайнага турыста.

Піліп Макаравіч, бачым, адкруціў чырвоную накрыўку тэрмаса, пачаў наліваць у колбу нешта белае, густое, падобнае на смятану. Пасля разарваў адзін пакет, другі, трэці… Пакуль што з тэрмаса нават верабей не выскачыў.

— І навошта ён гэта робіць? — не стрываўся Васіль. — Свой новы веласіпед аддаў бы, не пашкадаваў, каб толькі даведацца, навошта.

— Пацярпі. Зараз даведаешся.

Што б, вы думалі, убачылі? Піліп Макаравіч з аднаго поліэтыленавага пакета, з другога, з трэцяга высыпаў у колбу нейкі шэры парашок. У колбе зашыпела, забулькала.

— Васіль, кладзіся! Узарвецца!

— Не, — сказаў Васіль. — Калі б узарвалася, то і турыст уцякаў бы. А ён сядзіць, нібы турак, скрыжаваўшы ногі.

Я выцягнуў шыю, гляджу. Над палянай дымілася воблачка, быццам ад порхаўкі, на якую неасцярожна наступілі.

— Ен хімік. Доследы праводзіць, — кажу Васілю.

— Не хімік, а алхімік, — паправіў Васіль. Да мяне спярша не дайшло.

— Хто-о-о?

— Алхімік, — паўтарыў Васіль. — Былі ў старажытнасці такія вучоныя. Яны стараліся з жалеза золата вылучыць.

— Па-твойму, Піліп Макаравіч хоча золата з шэрага парашку вылучыць?

— Не хоча, а вылучае. У яго, відаць, і ў рукзаку золата ляжала. Раней навылучаў. Цяжкі рукзак, як падняць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма»

Обсуждение, отзывы о книге «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x