Алексей Якимович - Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович - Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва «Сакрэт Тунгускага метэарыта» гаворыць сама за сябе. Але каб наблізіцца да разгадкі гэтай «таямніцы веку», сябрукам Антону і Васілю давялося злётаць ажно… на планету Сіз. Героі другой аповесці знаходзяць сабе прыгоды дома і ў школе, на роднай зямлі.
ЗМЕСТ: САКРЭТ ТУНГУСКАГА МЕТЭАРЫТА. ПРЫГОДЫ ШАСЦІКЛАСНІКА МАКСІМА. Мастак

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль схапіў мяне за нагу.

— Ляжы.

— А калі мне не ляжыцца?

— Спаў бы ты лепей, — уздыхнуў Васіль. — Хоць не брыкаўся б.

Усё-ткі не можа дараваць за тое, што носам кляваў, калі нядаўна за Піліпам Макаравічам назіралі. Што ж ён робіць у палатцы? Чаму так доўга не паказваецца? А калі кепска яму стала, калі пашкодзіла тая вадкасць? Што, калі трэба дапамагчы?

Толькі падумаў так — вылазіць Піліп Макаравіч з палаткі, штосьці пад нос мармыча. Вылез, рукзак за плечы павесіў. Не на галаву паклаў, а за плечы павесіў. Дзіўна. Вучыўся на галаве насіць, нас хацеў навучыць, а сам за плячыма носіць. Дзіўна. Стаіць. Няўжо каго чакае? Ага, усміхаецца. Значыць, не пашкодзіла яму вадкасць. І ў невідзімку, як думалася, не ператварыўся. Дзіўна.

— Зараз некуды пойдзе, — шапчу Васілю.

— А мы — назіркам. Толькі не высоўвайся, — папярэдзіў мяне Васіль.

Піліп Макаравіч падаўся ў глыб лесу. Мы з Васілём за ім, перабягаючы ад куста да куста. Падобнага ў мяне ніколі не было. Такое толькі ў фільмах пра шпіёнаў бачыў. Цікава, скажу вам. У грудзях то цёпла, то холадна. І анічога вакол не заўважаеш. Толькі постаць, якая мільгае за дрэвамі.

Вось Піліп Макаравіч спыніўся каля тоўстага яловага пня, парослага мохам.

— Напэўна, грыбы шукае, — кажу Васілю. — Дзівак! Грыбоў яшчэ няма.

— Сачы. За кожным рухам сачы. Вачэй не спускай, — папярэдзіў Васіль.

Я і без яго падказкі вачэй не спускаю. Ага, нагнуўся, вырваў з пня жменю моху, паднёс да твару (мне здалося, што нюхае).

— Нюхае, — кажу Васілю. — Зараз будзе есці.

— Есці? Мох есці? — зірнуў на мяне Васіль.

— А чаму і не? Тую вадкасць — сапраўднае выбуховае рэчыва — піў? Піў. Не пабаяўся. Не пабаіцца і мох з'есці. Ці не так?

— Так, — кіўнуў галавою Васіль. — Вачэй не спускай. Мы пра яго ўсё-ўсё даведаемся. Няхай есць.

Мы памыліліся. Піліп Макаравіч не стаў есці мох. Выняў з рукзака аркуш паперы, ручку, штосьці напісаў, мох загарнуў у гэты аркуш і паклаў у рукзак.

— Мох збірае! — аж прысвіснуў Васіль.

— Ен яго сёння вечарам альбо падсмажыць, альбо зварыць, — дадаў я.

Васіль зірнуў на мяне, незычліва прамовіў:

— Вушы схавай.

Я спярша разгубіўся.

— Чаму вушы схаваць?

— Яны ў цябе, як у зайца. З-за куста вылазяць. Канешне, крыўдна стала.

— Невядома, у каго вушы большыя. Можам памерацца.

— З зайцам памерайся. З зайцам! — буркнуў Васіль.

Калі б мы не сачылі за Піліпам Макаравічам, то я яму памераўся б. Не паглядзеў бы, што сябар. Кажы, ды ведай меру.

Хацеў сказаць Васілю прыкладна так: «Няхай, няхай у мяне вушы, як у зайца, а ў цябе… у цябе, як у пацука хвост…» Ды ўбачыў, што Піліп Макаравіч палез на дуб. Так, так, на дуб, не здзіўляйцеся. Ухапіўся рукамі за ніжнюю галіну, падцягнуўся і спрытна, быццам па лесвіцы, палез на самы верх.

Некалькі секунд я стаяў адкрыўшы рот, а пасля выдыхнуў:

— Бач, як спрытна лазіць!

— Турыст-верхалаз, — азваўся Васіль.

— Чаго ён палез?

— Хто яго ведае, — паціснуў плячыма Васіль. — Магчыма, зараз пачне скакаць з дрэва на дрэва, як вавёрка.

Піліп Макаравіч не стаў скакаць з дрэва на дрэва, як вавёрка. Ен крыху пагойдаўся на галіне, як бы правяраючы, ці моцная, затым вырваў… кавалачак моху, які рос на ствале.

— Здагадваюся, чаго ён на дуб палез, — усхвалявана прамовіў Васіль.

— Чаго?

— На дубе мох смачнейшы. Пень гнілы, а дуб вунь які здаровы.

Што я мог сказаць на гэта? Толькі развёў рукамі. А Піліп Макаравіч зноў дастаў аркуш паперы, ручку, зноў штосьці напісаў, загарнуў мох у паперу, паклаў у рукзак. Пасля як вокам згледзець саслізнуў з дуба і пашыбаваў далей. Я рвануўся наперад.

— Стой! — усклікнуў Васіль.

Што з ім? Чаго крычыць? Сам казаў, каб вачэй не спускаў з Піліпа Макаравіча. Зараз ён за дрэвамі схаваецца.

— Васіль, хутчэй!

Васіль стаяў як у здранцвенні. Я заўважыў, што пазірае ўбок, налева. Быццам падпарадкоўваючыся нячутнаму загаду, я таксама зірнуў налева і таксама здранцвеў. На нас глядзеў чалавек у доўгай чорнай накідцы. На гэтай чорнай накідцы (адразу кінулася ў вочы) выразна вымалёўваліся белыя плямы. Чорная накідка, а па ёй белыя плямы… Ад аднаго гэтага можна было здранцвець. А чалавек у чорнай накідцы яўна хаваўся ад нас, стараўся, каб мы яго не заўважылі. Ен стаяў, сагнуўшыся, за вялізным ядлоўцавым кустом. Стаяў і моўчкі глядзеў…

— Яшчэ адзін дзівак-турыст, — вырвалася ў мяне. Чалавек у чорнай накідцы, відаць, пачуў мой вокліч, бо тут жа пабег. Аж галлё затрашчала.

Незразумелыя надпісы

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма»

Обсуждение, отзывы о книге «Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x