Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Луі паглядзеў у бок Жарысавага дома, але нічога не ўбачыў.

— Яна там, Жулі?

— Там… Вы пойдзеце да яе?

Ён пакруціў галавою, усё роўна як мядзведзь.

— Чаму?

— Раве цяпер, відаць, — сказаў ён з агідаю чалавека, які цярпець не можа слёз.

Туман гусцеў і гусцеў. Дэлькур не мог ужо больш выносіць гэтага маўчання і тупання на адным месцы.

— Можа, хадзем вып'ем?..

Нейкі рабочы, які стаяў непадалёк, папярэдзіў:

— Шынок толькі што зачынілі.

Тады капітан «Сэн-Мішэля» прапанаваў:

— Давайце прапусцім па адной у кубрыку — калі хочаце…

* * *

Яны сядзелі ўчатырох: Мэгрэ, Дэлькур, Вялікі Луі і капітан судна Ланэк. Кубрык быў невялікі. Маленькая печачка ажно палала, і ўсё вакол запацела. Святло падвеснай газнічкі здавалася чырвоным.

Сцены былі з пакрытых лакам сасновых дошак. Дубовы стол сцёрты і парэзаны нажом, месца жывога на ім не было. На стале — брудныя талеркі, залапаныя шклянкі з тоўстага шкла, паўбутэлькі чырвонага віна.

Ложкі капітана і Луі, яго памочніка, былі незасланыя. На іх валяліся боты і брудная адзежа. Пахла смалою, спіртам, кухняй і спальняй, але ўсё гэта перабівалі карабельныя пахі, якія цяжка назваць нейкім пэўным словам.

У асветленым пакоі людзі ўжо не здаваліся такімі загадкавымі. У Ланэка былі цёмныя вусы, жывыя, разумныя вочы. Ён ужо дастаў з шафы бутэльку і апалоскваў цяпер шклянкі, выліваючы ваду на падлогу.

— Здаецца, вы былі тут у ноч на шаснаццатае верасня? — спытаўся Мэгрэ.

Вялікі Луі сядзеў, ссутуліўшыся і паклаўшы рукі на стол. Наліваючы ў шклянкі, Ланэк адказаў:

— Але, былі.

— Вы рэдка начуеце ў порце? З-за прыліву тут вачэй нельга спускаць са швартовых…

— Бывае такое, — адказаў Ланэк і вокам не маргнуўшы.

— Гэта дае магчымасць выйграць некалькі гадзін, — уступіў у гамонку Дэлькур, які, здаецца, узяў на сябе ролю лагодна настроенага пасрэдніка.

— Капітан Жарыс не падымаўся ў тую ноч да вас на борт?

— Калі шлюзаваліся… А больш не.

— І вы і не бачылі і не чулі нічога дзіўнага?

— Ваша здароўе!.. Не… нічога.

— Вы, Луі, ужо спалі?..

— Здаецца, спаў…

— Што вы сказалі?

— Я сказаў, што, здаецца, спаў… І ўжо даўно.

— Вы не заходзілі да сястры?

— Можа, і заходзіў… Ненадоўга.

— А хіба Жарыс не забараніў вам прыходзіць у яго дом?

— Пустое!

— Што вы хочаце гэтым сказаць?

— Нічога… Пустая балбатня — і ўсё… Я вам яшчэ патрэбен?

Ніякіх фактаў супраць яго не было.

— Сёння — не.

Луі сказаў нешта па-брэтонску гаспадару, узняўся, дапіў налітае і дакрануўся рукою да брыля фуражкі.

— Што ён вам сказаў? — спытаўся камісар.

— Што я не маю ў ім патрэбы, каб схадзіць у Кан і назад. Я забяру яго па дарозе назад, разгрузіўшыся.

— Куды ён пайшоў?

— Гэтага ён не сказаў.

Дэлькур падышоў да люка, высунуў галаву і прыслухаўся.

— Ён на борце драгі, — сказаў начальнік порта.

— На борце чаго?

— Вы бачылі дзве драгі, у канале? Яны стаяць на прыколе. Там можна заначаваць. Маракі ахвотней спыняюцца нанач на судне, чым у гатэлі.

— Яшчэ шкляначку? — прапанаваў Ланэк.

Прыплюшчыўшы вочы, Мэгрэ агледзеўся па баках і ўладкаваўся ямчэй на крэсле.

— У які порт зайшлі вы адразу пасля шаснаццатага верасня, як выйшлі з Вістрэама?

— У Саўтхэмптан… Мне трэба было выгрузіць там будаўнічы камень…

— А потым?

— У Булонь.

— А ў Нарвегію вы не заходзілі пасля гэтага?

— Я быў там толькі адзін раз, шэсць гадоў таму…

— Вы добра ведалі Жарыса?..

— Мы тут, вы разумееце, усе няблага знаёмыя… Ад Ля Рашэлі да Ратэрдама… Ваша здароўе! Джын я прывёз якраз адтуль, з Галандыі. Вы цыгары паліце?

Ён дастаў з шуфляды скрыначку з цыгарамі.

— Яны каштуюць там дзесяць цэнтаў… цэлы франк штука!..

Цыгары былі тоўстыя, з залатымі абадкамі.

— Дзіўна! — уздыхнуў Мэгрэ. — Мне сказалі, што Жарыс падымаўся да вас на борт ужо ў порце, разам з нейкім чалавекам…

Ланэк засяроджана абрэзаў кончык цыгары. Калі ён падняў галаву, твар у яго быў такі ж спакойны, як і да камісаравай заўвагі.

— Мне не было б сэнсу ўтойваць гэта…

Пачуўся шум — наверсе нехта скочыў на палубу. Над лесвіцай паказалася галава.

— Параход з Гаўра!

Дэлькур ускочыў і ўжо на хаду кінуў камісару:

— Трэба падрыхтаваць для яго шлюз… «Сэн-Мішэль» зараз адправіцца…

— Думаю, што мне можна ісці далей, — сказаў Ланэк.

— У Кан?

— Ну. Заўтра вечарам закончым, пэўна, разгрузку…

Усе яны здаваліся прастадушнымі. Усе глядзелі адзін аднаму ў вочы. І ўсё ж такі ва ўсім адчувалася і нешта фальшывае! Але пачуццё гэтае было настолькі няўлоўнае, што цяжка было сказаць, чаму яно ўзнікала, ад чаго менавіта патыхала фальшам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x