Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер ужо ўсталі ўсе. Праз зачыненыя дзверы ў шынок цягнула халодным паветрам. Паціснулі адзін аднаму рукі.

На вуліцы, ахутанай туманам, кожны пайшоў у свой бок. Чуваць быў стук абцасаў, які перакрыла раптам сірэна.

Мэгрэ, нерухомы, прыслухоўваўся нейкі час да крокаў — яны былі то цяжкія, то няўпэўненыя, то рабіліся раптам хуткія…

І камісар зразумеў, што немаведама як, але страх працяў гэтых людзей.

Яны баяліся, усе, што ішлі цяпер дамоў, баяліся ўсяго і нічога — нейкае няяснае небяспекі, нечага нядобрага, што нельга было пакуль яшчэ прадказаць, баяліся і цемры і святла.

«Што, калі гэтым не скончыцца?» — думалі, мусіць, яны.

Мэгрэ вытрас з люлькі попел і зашпіліў паліто.

IV. «Сэн-Мішэль»

— Ну як? — занепакоена пытаўся гаспадар гатэля, як толькі Мэгрэ браўся за новую талерку.

— Нічога, — адказваў камісар, які, па праўдзе сказаць, і не заўважаў, што ён еў.

Мэгрэ сядзеў адзін у гатэльным рэстаранчыку на сорак — пяцьдзесят чалавек. Жыццё ў гатэлі віравала толькі ўлетку, калі ў Вістрэам прыязджалі адпачыць на беразе мора. Мэбля — як і ва ўсіх пляжных гатэлях. Вазачкі на сталах.

Нічога агульнага з Вістрэамам, які цікавіў камісара і які ён, адчуваючы задавальненне, пачынаў разумець.

У кожным расследаванні ён больш за ўсё не любіў менавіта пачатку: за няёмкасць першых сустрэч і розныя падманлівыя меркаванні.

Напрыклад, ужо сама назва — Вістрэам. У Парыжы яму чамусьці здавалася, што гэта — партовы гарадок, як Сэн-Мало. А потым, у першы ўжо вечар, Мэгрэ зразумеў, што гэта — змрочны куток зямлі, населены суровымі і маўклівымі людзьмі.

Цяпер ён ведаў Вістрэам і пачуваў сябе ў ім як дома. Не дужа самавіты гарадок, у які вядзе абсаджаная дрэўцамі дарога. Адзін толькі порт і заслугоўвае ўвагі: шлюз, маяк, Жарысаў дом, шынок «Марацкі прытулак». Цікава было назіраць жыццё гарадка, якое раней здалося загадкавым, цяпер рабілася ўсё больш зразумелым: два шлюзаванні на дзень, рыбакі з кашамі, жменька людзей, якія толькі тым і займаюцца, што сочаць за праходам суднаў, якія вяртаюцца з кабатажнага плавання, іх капітаны…

Ключа да разгадкі тайны пакуль не было. Усё заставалася загадкавым. Але добра было ўжо хоць тое, што цяпер ён бачыў дзейных асоб гэтай заблытанай гісторыі кожную на сваім месцы, у сваім асяродку, занятую сваёй заўсёднай справаю…

— Вы тут надоўга? — спытаўся гаспадар, падаючы каву.

— Не ведаю.

— Здарылася б гэта ў сезон, былі б у мяне вялікія страты…

Цяпер Мэгрэ дакладна адрозніваў чатыры Вістрэамы: Вістрэам-порт, Вістрэам-гарадок, Вістрэам буржуазны, з некалькімі віламі, як у мэра, уздоўж дарогі, і, нарэшце, Вістрэам курортны, які часова не існуе.

— Пойдзеце куды-небудзь?

— Пайду пагуляю крыху перад сном.

Пачынаўся прыліў. Было халадней, чым напярэдадні, бо туман, не радзеючы, ператвараўся ў кропелькі ледзяной вады.

Усё наўкол было чорнае, вокны і дзверы зачыненыя. Віднелася толькі вільготнае вока маяка. Са шлюза даносіліся галасы.

Кароткі гудок карабля. Набліжаліся два агні — чырвоны і зялёны. Уздоўж шлюза плыла нейкая велізарная маса.

Цяпер Мэгрэ зразумеў, што з мора ішоў параход. Камісар убачыў чалавечую постаць. Зараз марак прыме з судна швартоў і замацуе яго на першым кнехце. Потым капітан загадае даць задні ход, каб судна спынілася.

Міма Мэгрэ, неспакойна гледзячы на пірсы, прайшоў Дэлькур.

— Што здарылася?

— Не ведаю…

Ён хмурыў бровы, з усёй сілы ўзіраючыся ў мора, нібыта можна было, напружыўшы волю, разгледзець што-небудзь у гэтай непрагляднай цемрадзі. Двое рабочых ужо збіраліся зачыняць вароты шлюза. Дэлькур крыкнуў ім:

— Пачакайце крыху!

І раптам вымавіў здзіўлена:

— Гэта ён…

У той самы момант метраў за пяцьдзесят ад іх пачуўся голас:

— Гэй, Луі! Стаў фок і падыходзь левым бортам.

Голас даносіўся знізу, з цёмнай дзіркі, ад пірсаў. Светлячок набліжаўся. Цяпер можна было ўжо разгледзець збольшага чалавека на палубе. Зазвінелі колцы ветразей, якія са звонам упалі на леер.

Потым міма Мэгрэ праплыў, як выцягнуць руку, разгорнуты грот-парус.

— Ну і ну! — прабурчаў капітан. — Злаўчыліся ж!

Павярнуўшыся да парусніка, Дэлькур крыкнуў:

— Дайце наперад! Носам да левага борта парахода, інакш не зачыніць вароты…

Нейкі чалавек саскочыў на зямлю са швартовым і, упёршыся рукамі ў бокі, выглядваў нешта ў цемры.

— «Сэн-Мішэль»? — спытаўся Мэгрэ.

— Ён самы… Яны ішлі з хуткасцю парахода…

Унізе, на палубе, гарэла толькі адна маленькая лямпачка, якая асвятляла бочку, груду канатаў, чалавека, што бег ад руля да носа шхуны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x