Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жулі ўвайшла ў капліцу — і неўзабаве Мэгрэ пачуў, як яна шоргае там нейкімі невялікімі прадметамі, хутчэй за ўсё марскімі ракавінамі.

Камісар падкраўся да капліцы. У дальнім ад яго муры была невялікая закратаваная ніша. Пад ёю было нешта накшталт малюпасенькага алтара. Нахіліўшыся долу, Жулі штосьці там шукала.

Дзяўчына імкліва азірнулася, пазнала камісара, які не паспеў схавацца, і хутка спытала:

— Што вы тут робіце?

— А вы?

— Я… я прыйшла памаліцца Божай Маці Дзюнаў.

Жулі была ўстрывожаная. Па ёй няцяжка было здагадацца, што яна нешта хавае. Мабыць, яна дрэнна спала гэтай ноччу, бо вочы ў яе былі чырвоныя. З-пад капелюша выбіваліся дзве пасмачкі кепска прычасаных валасоў.

— Дык гэта што — капліца Божай Маці Дзюнаў?..

Сапраўды, за кратамі ў нішы стаяла статуя Божай Маці, такая старая і знявечаная часам, што яе і пазнаць было амаль немагчыма.

На муры, вакол нішы, людзі зрабілі, хто алоўкам, хто сцізорыкам, надпісы, якія напаўзалі адзін на адзін:

«Няхай Дэніза здасць экзамен… Святая багародзіца, зрабі так, каб Жажо навучыўся хутка чытаць… Дай здароўя ўсёй сям'і і асабліва дзядулю з бабуляю…»

Былі і такія — над сэрцамі, працятымі стрэламі:

«Рабэр і Жанна — каханне навек».

На кратах засталіся сухія сцяблінкі, якія колісь былі кветкамі.

Увогуле, капліца была падобная на многія іншыя — адно што ў гэтай былі марскія ракавіны, складзеныя на разбураным алтары. Ракавіны ўсякіх формаў, якія толькі можна ўявіць… І на ўсіх, у асноўным, алоўкам, надпісы. Найчасцей няўпэўнены дзіцячы почырк.

«Няхай будзе ўдалы лоў на Новай Зямлі, і няхай тату не трэба будзе ісці ў новы рэйс».

Але іншы раз адчувалася і больш моцная рука.

Глінабітная падлога. Праз велізарную дзірку ў муры бачны быў прыбярэжны пясок і серабрыстае, у белай смузе мора. Жулі, не ведаючы, як сябе паводзіць, з асцярогай паглядвала на ракавіны.

— Вы прынеслі сваю? — спытаўся Мэгрэ.

Яна адмоўна пакруціла галавою.

— Аднак, калі я прыйшоў, вы іх перасоўвалі. Што вы шукалі?

— Нічога… Я…

— Вы?

— Нічога!

Жулі ўпарцілася і яшчэ больш захуталася ў паліто.

Мэгрэ прыйшлося перабіраць ракавіны адну за адной і чытаць надпісы на іх. І раптам ён усміхнуўся. На адной велізарнай ён прачытаў:

«Святая багародзіца, зрабі так, каб Луі ўсё ўдалося і мы сталі шчаслівыя».

Пад надпісам была пазначана дата: «13 верасня». Інакш кажучы, гэтая ракавіна з просценькім надпісам Жулі была пакладзена тут за тры дні да знікнення Жарыса!

І ці не прыйшла сюды цяпер дзяўчына, каб забраць яе?

— Вы гэта шукалі?

— А што вам да гэтага?

Яна вачэй не адводзіла ад ракавіны. Можна было падумаць, што яна збіралася кінуцца на Мэгрэ, каб вырваць яе ў яго з рук.

— Аддайце яе мне!.. Пакладзіце яе на месца!..

— Я пакладу яе на месца, добра, але трэба, каб і вы яе адсюль не забіралі… Хадзем!.. А па дарозе пагаворым…

— Мне няма пра што гаварыць з вамі…

Яны пайшлі, нахіляючыся наперад, бо ногі гразлі ў мокрым пяску. Было так холадна, што насы ў іх пачырванелі, а скура на твары задубела.

— Ваш брат нічога талковага ў жыцці не зрабіў, праўда?

Яна моўчкі глядзела на пясчаны бераг.

— Ёсць рэчы, якіх нельга ўтоіць. Я не толькі пра тое… што прывяло яго на катаргу…

— Ну як жа, зноў гэта! І праз дваццаць гадоў будуць языкі часаць.

— Ды не! Не, Жулі. Ваш брат — добры марак. Кажуць, нават выдатны марак, мог бы стаць і памочнікам капітана. Толькі прыходзіць раптам дзень — і ён напіваецца з выпадковымі сябрамі, робіць розныя глупствы, не вяртаецца на судна, недзе бадзяецца цэлымі тыднямі, нідзе не працуючы. Хіба не? І ідзе ў такія дні за дапамогаю да вас. Да вас, а яшчэ некалькі тыдняў назад і да Жарыса. А потым зноў жыве спакойна і не турбуе вас.

— Ну і што?

— Які ў вас быў план трынаццатага верасня? Вы ж хацелі, каб вам нешта ўдалося?

Жулі спынілася, паглядзела Мэгрэ ў твар. Цяпер яна была намнога спакайнейшая. Мусіць, абдумалася. У вачах у яе з'явілася прыемная сур'ёзнасць.

— Я ведала, што ўсё гэта прывядзе да няшчасця. Але брат мой, знайце, не рабіў нічога благога! Я клянуся вам, што, калі б ён забіў капітана, я была б першая, хто адплаціў бы яму тым самым.

У яе глухім голасе пачулася рашучасць.

— Проста бываюць супадзенні. А тут яшчэ гэтая гісторыя з катаргай, якую ўвесь час прыгадваюць. Зробіць чалавек у жыцці адну памылку, ну і вешаюць на яго пасля ўсе чужыя грахі…

— Які ў Луі быў план?

— Гэта быў не план. Усё намнога прасцей. Ён сустрэў нейкага чалавека, вельмі багатага, не ведаю вось толькі — у Гаўры ці ў Ангельшчыне. Мне ён яго прозвішча не называў. Чалавеку гэтаму надакучыла жыць на сушы, і ён хацеў купіць яхту. Вось і папрасіў брата знайсці яму судна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x