Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны ўсё яшчэ стаялі. Удалечыні, там, дзе быў Вістрэам, адсюль віднеўся толькі бялюткі маяк, які добра вылучаўся на фоне бледнага неба.

— Луі расказаў пра гэта гаспадару. Ланэк і сам з некаторага часу падумваў прадаць «Сэн-Мішэль». Вось і ўсё! «Сэн-Мішэль» — лепшы кабатажнік, які толькі можна знайсці, каб перарабіць яго на яхту. Спачатку брат павінен быў атрымаць, калі тое выйдзе, дзесяць тысяч франкаў. А пасля пакупнік прапанаваў яму застацца на гэтым судне капітанам — як даверанаму чалавеку.

Яна адразу ж пашкадавала, што сказала апошнія словы — Мэгрэ мог іранічна засумнявацца, — і ўгледзелася цяпер у яго твар, чакаючы ўсмешкі.

Не ўбачыўшы яе, дзяўчына адчула ўдзячнасць. Мэгрэ ж мог і прыкладна так адказаць: «Катаржнік — давераная асоба?!»

Але нічога падобнага яму ў галаву не прыйшло. Камісар думаў. Ён быў здзіўлены простасцю гэтага расказу, тою простасцю, якая надавала словам Жулі праўдзівасць.

— Толькі вы не ведаеце, хто гэты пакупнік?

— Не ведаю.

— Дзе ваш брат мусіў зноў сустрэцца з ім?

— Не ведаю.

— Калі?

— Вельмі хутка. Здаецца, шхуну хацелі пераабсталяваць у Нарвегіі, а праз месяц яна павінна была адправіцца ў Міжземнае мора, да Эгіпта.

— Гэты чалавек — француз?

— Не ведаю.

— А сёння вы прыйшлі ў капліцу забраць вашу ракавіну?

— Таму што падумала: знойдуць яе — чаго толькі не падумаюць, апрача праўды. Прызнайцеся, вы ж не верыце мне?

Замест адказу ён спытаў:

— Вы бачыліся з братам?

Яна ўздрыгнула.

— Калі?

— Сёння ноччу ці раніцай.

— Луі тут?

Здавалася, што пытанне напалохала яе, збіла з панталыку.

— «Сэн-Мішэль» прыйшоў.

Гэтыя словы крыху яе супакоілі, быццам яна баялася, што брат з'явіцца тут без шхуны.

— Дык ён адправіўся ў Кан?

— Не! Ён пайшоў спаць на драгу.

— Хадзем! — сказала яна. — Мне холадна.

Вецер з мора ўсё свяжэў, а хмары яшчэ больш зацягвалі неба.

— І часта ён спіць на старых суднах?

Яна не адказала. Гаворка абарвалася сама сабою. Яны ішлі, чуючы толькі шапаценне пяску пад нагамі і гудзенне прыбярэжнай машкары — устрывожаная людзьмі, яна спыніла свой пір і кружыла цяпер над водарасцямі, выкінутымі на бераг прылівам.

«Яхта… Асадка з залатым пяром», — круцілася ў галаве ў Мэгрэ.

Камісар думаў. Раніцай цяжка было растлумачыць, хто б мог згубіць на пірсе гэтую асадку: знаходка ніяк не вязалася ні з экіпажам «Сэн-Мішэля», ні з ягонымі гасцямі, людзьмі для такой рэчы дужа простымі. «Яхта… Асадка з залатым пяром…»

Цяпер з'яўлялася логіка! Багаты немалады мужчына шукае яхту для падарожжаў і губляе асадку з залатым пяром…

Але заставалася яшчэ растлумачыць, чаму гэты чалавек, замест таго каб прыйсці ў порт са шхунаю, сышоў з яе і перасеў у лодку, потым выбраўся на пірс і схаваўся на дразе, якая ці не напалову ўжо затанула.

— У той вечар, калі знік Жарыс, брат, як прыходзіў да вас, нічога не казаў пра свайго пакупніка? Не казаў, напрыклад, што той на шхуне?

— Не… Ён толькі аб'явіў мне, што справа амаль ужо скончана.

Яны падышлі да маяка. Жарысаў дом стаяў побач, злева, і ў садзе яшчэ віднеліся кветкі, пасаджаныя капітанам.

Жулі пахмурнела, разгублена азірнулася вакол, як чалавек, які ўжо не ведае, што рабіць у жыцці.

— Мусіць, вас хутка выклічуць да натарыуса з нагоды завяшчання. Цяпер вы багатая…

— Ды кіньце вы! — сказала яна суха.

— Што вы хочаце сказаць?

— Самі добра ведаеце… Казкі ўсё гэта — пра багацце… Капітан не быў багаты…

— Вы не можаце гэта ведаць.

— Ён нічога не ўтойваў ад мяне. Калі б у яго былі сотні тысяч франкаў, ён сказаў бы. І, вядома, купіў бы летась зімою паляўнічую стрэльбу за дзве тысячы франкаў. Яна ж яму так спадабалася! Ён убачыў яе ў мэра і даведаўся пра цану…

Яны падышлі да брамкі.

— Вы зойдзеце?

— Не… Я, мабыць, хутка вас убачу…

Яна не рашалася ўвайсці ў дом, дзе зноў застанецца адна.

* * *

Прайшло некалькі гадзін. Нічога не здарылася. Мэгрэ хадзіў вакол драгі, паглядаючы на яе, усё роўна як разявака ў нядзелю, які з міжвольнай пачцівасцю назірае новае для сябе відовішча. А тут было што разглядаць: вялікія трубы, каўшы, ланцугі, кабестаны…

Гадзін у адзінаццаць ён выпіў аперытыву з партавікамі.

— Не бачылі Вялікага Луі?

Яго бачылі раніцай. Ён выпіў у шынку дзве чаркі рому і рушыў некуды па шашы.

Мэгрэ хацелася спаць. Ноччу ён, мусіць, прастудзіўся. І настрой у яго быў, як у чалавека, які захварэў на грып. Гэта можна было прыкмеціць па яго рухах і млявым твары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x