Янка Купала - Прымакі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Прымакі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прымакі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прымакі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прымакі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прымакі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Купала

Прымакі

Сцэнічны жарт у адным акце

Асобы

М а к с і м К у т а с.

П а л а н е я– яго жонка.

М а ц е й к а– іх сын.

Т р а х і м С і н і ц а.

Д а м і ц э л я– яго жонка.

К а ц я р ы н к а– іх дачка.

У р а д н і к.

С о ц к і.

С я л я н е, с я л я н к і.

Дзея адбываецца ў часе, калі былі манаполькі, на другі дзень Сёмухі, у хаце Трахіма Сініцы.

З'ява I

Максім адзін.

М а к с і м (ляжыць на ложку і разглядаецца па хаце) . Цьфу, каб цябе паляруш! Куды мяне, самдзеле, загнала нядобрае? Ці гэта я жыву, ці гэта я не жыву, ці гэта я толькі сон сню? Папрабую сам сабе па носе стукнуць, ану ж пазнаю, на каторым я свеце. (Ударае сябе па твары рукой.) Ай, баліць, каб цябе немач! Значыцца, я на гэтым свеце і нават не сплю. Але як тут споўзаць па розум да галавы і навясці спраўку, куды мяне ліхаманка з сваёй хаты перавалакла? Бо ж такі хата гэта не мая, як сабе, мае міленькія, хочаце. У маёй хаце павуцінне па ўсіх чатырох кутках, а тут бачу толькі на трох... У маёй – абразы: Юры на белым кані з доўгаю пікаю і Мікола ў бляшанай шапцы; а тутака, праўда, Юры ёсць, але на месцы Міколы вісіць «Страшны суд». Брр! Які ён, самдзеле, страшны, гэты «Страшны суд»! I давялося ж мне папасці ў хату з гэтым судом страшным! Пачакайце! Як гэта выйшла? Учора была, здаецца, нядзеля? Так, такі ж нядзеля, ды першая ў гэтым тыдні. Раніцай еў бліны. Пасля спаў да паўдня; устаўшы, паабедаў ды йзноў хацеў легчы, але тут і выйшла закаклюка. Мая Паланея, як распаланелася на ўсю сваю моц, дык і сон мой прапаў аж да часу, калі я – ужо не помню як – апыніўся на гэтым вось чужым ложку. Дзе ж! Трэба ведаць! Прычапілася – канечна, каб я вёў кабылу пасвіць. Найшла пастуха! Я кажу – не павяду! Яна кажа – павядзеш! Я кажу – не мяшайся ў маю гаспадарку! А яна і паехала-паехала: а ты сякі-такі, а ты – ламака, а ты абібока, а ты... а ты! Каб цябе не знала, а пайшла за Трахіма Сініцу, як ён да мяне сватаўся, дык бы паняй была, а за табой, дурнем... Як сказала яна «дурнем», ну дык, мае міленькія, хто ж гэта вытрымае? Калі б хто і папраўдзе быў дурань, дык не засмакуе, каб яму ў вочы гэткі чын давалі – ды яшчэ хто? Родная-раднюсенькая жонка! Ну, як яна, значыцца, сказала, самдзеле, дурань, дык мяне аж за самыя вантробы забрала. Усхапіўся я, самдзеле, з ложка, адшпіліў дзягу і ўжо думаю сабе... А яна – не тут успамінаючы, не дзяга, а мая жонка – вазьмі ды схапі мешалку. Ох, мае міленькія! Сам Люцыпар, відаць, выдумаў гэтыя мешалкі, як падсоўваў нябожчыцы Еве яблыкі ў раі. Бо дайце ж рады! Паліў я гэта яе – значыцца, мешалку, а не Еву – колькі раз, на добрыя кусочкі сек, і ўсё роўна: як прыйдзе што да чаго, дык – на табе, і ёсць! I каб цябе ліхаманка, яшчэ выдумалі стаўляць гэтыя мешалкі ў качарэжніку, каля парога. Значыцца, як угледзеў я, што мая баба бярэ гэты – згінь-прападзі! – пісталет бярозавы, ну, а я... што ж я? Бачу, што непераліўкі, схапіў бравэрку пад пахі і, трымаючыся за паясніцу, – гэта, каб не спутала мяне самая патрэбная рэч, – ды гэтак: скакель праз акно! Балазе што хоць было адчынена. Не думайце, мае міленькія, што гэта я з перапугу задаў так лататы. Гэта я так сабе, як вам сказаць, на далікатны манер пусціўся. Я ж, як самі бачыце, пэўна што яе не баюся. Ды што ж бы было, каб даведаліся суседзі, што я ў сваёй аздабулькі пад хвартухом сяджу? Я не такі трус, як гэты Трахім Сініца: чуць яго Даміцэля мешалкай памсціцца, дык ён са страху аж дрыжыць. Ну, значыцца, як гэта я спакойна сабе выбег з хаты, узяў ды пайшоў памаленьку на сяло. Дзягу на сваім месцы замацаваў, бравэрку на плечы накінуў – гэта, значыцца, каб форсу больш было, – іду сабе па вуліцы, як нішто ні ў чым. Падходжу пад манапольку, глядзь – сядзіць мой Трахімка Сініца на ганку і трымае паўквартачкі ў руках, – гарэлачка й шкло аж пераліваюцца на сонцы! «А мой жа Кутасок! – гэтак ён да мяне: – садзіся, кумочак-галубочак! А то я думаў-думаў, з кім бы гэту палавінку ды яшчэ на палавінку перакрышыць?» Ну, а я, канечна, чалавек натуры няўпарчывай: чаму ж, думаю сабе, ад добрага суседа ласкі не прыняць? (Пазяхае.) Ха-ха-ха! Нешта зноў спаць хочацца. (Сонна.) Селі мы гэтак сабе – я і Трахімка – асушылі паўквартачкі – адну, другую, трэцюю. Сядзелец – каб яму і ў пекле здароўе было ды панаванне – вельмі падатлівы ў нас: і ў нядзельку гарэлачкай таргуе, хоць гэта, кажуць, закон і забараняе. Вось цяпер, значыцца, і не помню, як я ў гэту не ў сваю хату папаў. Ведаю, што за нешта рукі пабілі, барыш нейкі пілі, цалаваліся. Трахімка слязу пусціў, і я не вытрываў, размасліўся, а там.... а там, хаця лопні, нічога не ведаю!.. (Праз сон.) Можа, як засну, дык прысню, хто я і дзе я?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прымакі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прымакі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Прымакі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прымакі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x