Янка Купала - Прымакі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Прымакі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прымакі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прымакі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прымакі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прымакі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

К а ц я р ы н к а (убок) . На табе, баба, груцы з бобам! Да нашага сваяцтва з Мацейкам прыбудзе яшчэ жалоба.

Д а м і ц э л я. Нічога-такі іншага не выходзіць: пайду тапіцца! Апошнія мінуты прыйшлі майго жыцця. (Да Кацярынкі.) Як прыйдзе татка, то скажы, дзетка, што ўтапілася вось праз гэтага... Дзе мая толькі хустка? (Шукае хустку.)

М а к с і м. Няма інакшае рады: пайду павешуся. Апошні канец на мяне прыйшоў. (Да Кацярынкі.) Як убачыш, Кацярынка, маю Паланею, дык скажы, галубка, ёй, што я павесіўся вось праз гэту... Дзе толькі мая шапка? (Шукае шапку.)

Д а м і ц э л я (закручваючы хустку) . Бывай здарова, дзеткі. Кланяйся тату! (Хочавыходзіць.)

М а к с і м (надзяваючы шапку) . Бывайздарова, Кацярынка! Кланяйся маёй Паланеі! (Хоча выходзіць.)

К а ц я р ы н к а (убок) . Я думала, штояны жартуюць, ажно такі папраўдзе шукаюць гуза. (Забягаючы ад парога да Максіма і Даміцэлі.) Што гэта вы? За ночклёпкі ўсе ў галаве пагублялі? Мала аднаго грэху, дык хочаце яшчэ другі на душубраць! Вось лепей памірыцеся ды думайце, як з гэтай бяды выкараскацца, каб воўкбыў сыт і каза цэла. Снеданне на сталезастыне, зглуміцца, а яны скарэй вешацца, тапіцца! Калі ўжо так не хочаце мірыцца, то хоць без міру пад'ешце, тады і работа складней пойдзе, як пацяжэеце. Апа-мойму, лепш не смяшыце людзей, і ўсётут!

Д а м і ц э л я. А мо і праўду кажаш, Кацярынка? Што ты, кумок, на гэта?

М а к с і м. Дый, па-мойму, свацейка, гэтак лепей будзе... У жываце маім ужо даўно салаўі пяюць. Паснедаем, а там...

Д а м і ц э л я. Такі ж паснедаем, а там...

К а ц я р ы н к а. А там мамка новы каптур пашые для таты, а дзядзька новую мешалку зробіць для цёткі. (Усе садзяцца застол і снедаюць.)

Д а м і ц э л я (пакручваючы скавараду) . Вось, кумок, з гэтага боку лепшая скварка!Не саромся, бяры і еш на здаровейка!

М а к с і м (пакручваючы скавараду) .Нетурбуйцеся, кумка! Лепей ты яе бяры. Мнепасля ўчарашняга неяк ні сёе ні тое. Адным словам, праўду свацці скажу: залішне выпіў.

Д а м і ц э л я. Праўду,кумок, кажаце!Я сама гэта заўважыла, што трохі слаб быўна нагах. Куму пахмяліцца б не шкодзіла.

М а к с і м. Сам анёл-пацяшыцель падсказаў кумцы гэту думку! Усё роўна, як быты, Даміцэлька, у маёй душы сядзела і падслухала, чаго ёй хочацца.

Д а м і ц э л я. Ай! Уто ж я дурная! Гэта жі ёсць чым чарвячка замарыць! Мой учораз прычыны першага дня Сёмухі прызапасіў паўквартачку, каторай з палавінку выпіў, а рэшта асталася. Прынясі ты, Кацярынка, пляшку і чарку: там – у лыжачніку знойдзеш.

К а ц я р ы н к а (прыносячы паўквартоўку і чарку. Убок) . Вот і салодкую гарэлку будзем піць!

Д а м і ц э л я (наліваючы і падсоўваючы чарку Максіму) . Выпі, кумок, каб на сэрцайку палягчала! Я ж дык і зроду не піла і не п'ю.

М а к с і м. А мая Паланея часам любіць пацягнуць. (Выпіваючы.) За тваё здароўе, кумка, і тваё, Кацярынка! (Маргаючы да Даміцэлі.) Можа ж, некалі сваяўство якое звядзём. У мяне –Мацейка, у цябе – Кацярынка, а там (штурхаючы Даміцэлю ў бок) , як ведаеш, кумка, і да царквы недалёка.

Д а м і ц э л я. Яно ж так! Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш, і з канём не аб'едзеш. Што ж? Мая Кацярынка, як сам, кумок,бачыш, нікому не ўступіць – і з розумам, і з рукамі.

К а ц я р ы н к а (закручваючыся хвартухом) . А я яшчэ замуж не хачу, і Мацейка, я ведаю, жаніцца не хоча!

М а к с і м. А я нешта другое заўважыў па табе і па Мацею там, у садзе. Помніш? Ха-ха-ха! Засаромелася!

Д а м і ц э л я. Трэ было, кумок, кіем даць хлуду добра аднаму і другому. Занадта рана пачалі ўжо нюхацца з сабой. Яшчэ малако матчына на губах ці абсохла.

М а к с і м. А, кумка, помніш, як мы гэта калісь... у поле яшчэ ганялі... Хэ-хэ-хэ!

Д а м і ц э л я.Ужо, кум, выпіў чарку і пачаў брахаць. Скажу Паланеі.

М а к с і м. Толькі, кума, перш мешалку ад яе адкрадзь.

К а ц я р ы н к а (убок) .Але дзе ж гэта прапаў мой першы татка?

Д а м і ц э л я. Што ты кажаш?

К а ц я р ы н к а. Я кажу, дзе падзеўся тата наш?

Д а м і ц э л я. А такі ж праўда: дзе ён падзеўся? Гэта ўсё кум мне нарабіў! Як загаварылася, дык і на свайго забылася.

М а к с і м. Ды і я тут пры куме задлякаўся, а мая Паланейка недзе даўно прачакалася.

Д а м і ц э л я. З'ямо, кумок, ды пойдзем: я – шукаць свайго Трахімкі, а ты – сваёй Паланейкі. Ужо я раздумалася – не пайду тапіцца: вада яшчэ такая халодная.

М а к с і м. I я ўжо раздумаўся – не пайду вешацца: дзяга яшчэ парвецца.

К а ц я р ы н к а. І я раздумалася: пайду замуж за Мацейку, а то, чаго добрага, пасля адрачэцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прымакі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прымакі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Прымакі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прымакі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x