Янка Купала - Прымакі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Прымакі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прымакі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прымакі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прымакі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прымакі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З'ява II

Максім, Кацярынка.

К а ц я р ы н к а (адзеўшыся па-святочнаму, у руках кветкі і з кветак вяночак на галаве; убягае у хату, напяваючы) .

Ой, чуць, маці, чуць,
Дзе малойцы п'юць!
Вясёлая там вуланька,
Куды яны йдуць.

А знай, маці, знай,
Дачку замуж дай!
Не дай мяне за п'яніцу, –
После ж будзе жаль.

Дачушка мая,
Родная мая,
Шукай сабе, выглядывай –
Яшчэ ж малада!

Матулька мая,
Родная мая!
Я й шукала, выглядала
I ўжо выбрала.

(Круціцца перад люстэркам і прышпільвае да грудзей кветкі.) Ха-ха-ха! Якраз як маладая да шлюбу, сягоння я паднядзелілася! Як убачыць Мацейка, дык ота ж уцешыцца! Ох, і ўмее ж ён абнімацца і цалавацца! А каб было каму? Ці даўно разам у бабкі гулялі і ў поле ганялі, а ўжо – на табе! За дзявочымі спадніцамі так і бегае як падсмалены. I нячысцікяго ведае, адкуль гэта ўсё ў яго бярэцца? Так абніме, так да грудзей прыцісне, ажно неяк млосна-млосненька робіцца. А як пачне цалаваць і цалаваць без канца, дык, даліпантачкі, твар гарыць, проста, як хто яго крапівой высек. Ох, Мацейка, Мацейка! Штосьці зашчыльна ты ка мне прыліпаеш, каб не наварылі гэтак мы з табой якой саладухі. (Максім храпе.) Ай, гэта ж тата на ложку! А я думала, што ўжо пайшоў. Ну, добра, што хоць спіць, як апошняе ў печ усыпаўшы, а то былj б паранкі і мне, і Мацейку за такую маю гутарку. (Далей круціцца перад люстэркам, прымярае, як лепей, вянок і напявае.)

У гародзе качка,
За гародамкачка.
Любіць, любіць мой міленькі,
Хоць я не дварачка!

У гародзе мята,
За гародам мята.
Любіць, любіць мой міленькі,
Хоць я не багата!

У гародзе птушка,
За гародам птушка.
Любіць, любіць мой міленькі,
Хоць я не падушка!

У гародзе вішня,
Ля вішні – чарэшня.
Любіць, любіць мой міленькі,
Хоць я не яешня!

Ха-ха-ха! Хоць я не яешня, а, пэўна, як глядзіць на мяне, дык слінкі так і цякуць. Каб толькі папусцілася, дык з'еў бы мяне і не аблізаўся б нават.

У гародзе дзічка,
За гародам дзічка.
Любіць, любіць мой міленькі,
Хоць я невялічка!

Ой, ой! Хоць я і невялічка, але добра ўжо ведаю, чаго хлапцам ад мяне хочацца.

У гародзе хатка,
За гародам хатка,

(Глянуўшы ў акно.)

Ой, ідзе ўжо мая мамка –
Будзе вайна з таткай.

З'ява III

Максім, Кацярынка, Даміцэля.

Д а м і ц э л я (уваходзіць з судамі вады і стаўляе іх каля парога на прылаўку. Да Кацярынкі) . А ты гэта, сарока, чаго так ухмыляешся да люстэрка, як серада на пятніцу? Звалаклася недзе, а тут адной мне хоць падарвіся: ні вады каму прынесці, ні ў хаце прыбраць. Зараз жа мне хату замятай! (Порацца качаргой у печы.)

К а ц я р ы н к а (замятаючы хату) .Чаго, мамка, раз'ехалася, як прачыстая на сенажаці? Я ж не сядзела рукі злажыўшы. (Расцягваючы.) У-ста-ла, па-мы-ла-ся, павяла ця-луш-ку, напасвіла, назбірала кве-та-чак і вяночак спляла! (Кідае венік, знімае вянок і хоча надзець яго матцы.) Паглядзіце, які харошанькі! А як ён мамцы ідзе да твару! Даліпантачкі, хоць да шлюбу мамку вядзі! Каб татка ўгледзеў, вота б пацалаваў з любасці!

Д а м і ц э л я (зрываючы вянок) . Адчапіся, назола! Я ўжо на каптур замяніла свой вянок у царкве, а ты, з вялікай рызыкі, каб толькі не згубіла свайго дзе пад плотам.

К а ц я р ы н к а (зноў налажыўшы сабе вянок на галаву, замятаючы хату) . А скажыце, мамачка: ці гэта не ўсё роўна будзе, ці вянок у царкве на каптур прагандляваць, ці згубіць яго пад плотам? А мо і мамка перш згубіла, а пасля памяняла?

Д а м і ц э л я. Замятай вось лепей,а не мялі языком, як калатоўкай! Яшчэ молада ўсё ведаць – што трэба і што не трэба.

К а ц я р ы н к а (круцячыся з венікам і прыпяваючы) .

Сама хату падмяла,
Сені выпратала;
Сама сябе палюбіла,
Сама высватала.

Д а м і ц э л я. Пацеры ці згаварыла, што так выкручваешся, як скурат на агні. Бяры настольнік і засцялі стол! Снедаць даўно ўжо пара.

К а ц я р ы н к а (засцілаючы стол) . А,мамка, тату будзіце, а то ўсю гаспадарку сваю праспіць.

Д а м і ц э л я (стаўляючы на стол яешнюі бліны) . Глядзі, каб ты толькі сама сябе непраспала, а за бацьку не бойся!

К а ц я р ы н к а (глянуўшы на яду) . Ого!Мамка сягоння бліноў і яешні напякла.

Д а м і ц э л я. А нешта ж ты не ведаеш,што сягоння толькі другі дзень Сёмухі? (Ідзе да ложка і будзіць Максіма.) Трахім,Трахім! Уставай! Годзе табе адлежвацьбакі! Паўдня ўжо на дварэ! На сталеснеданне! Уставай! (Прыглядаючыся дабравэркі.) Адкуль ён гэту бравэрку сцяг нуў? Гэта ж не наша! Паглядзі, Кацярынка!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прымакі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прымакі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Прымакі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прымакі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x