Янка Купала - Прымакі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Прымакі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прымакі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прымакі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прымакі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прымакі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

К а ц я р ы н к а (прыглядаючыся) . Але ж,не наша! Мусіць, тата памяняў з некім, якмамка вянок на каптур.

Д а м і ц э л я. Ды ўжо ж недзе памяняў,бо ўчора, апоўначы, п'яны прыйшоў, чуцьпамагла на ложак узабрацца. (ТузаючыМаксіма.) Уставай жа, каб ты не ўстаў! Ато зараз мешалкай...

М а к с і м (усхапіўшыся і хрысцячыся) .Цьфу, ізноў мешалка! Кабяе пярун пашчапаў!

Даміцэля і Кацярынка адскакваюць ад ложка, здзіўленыя,перапужаныя.

Д а м і ц э л я. Гэта ж не Трахім!

К а ц я р ы н к а (разам з Даміцэляй) . Гэта ж не тата!

М а к с і м (праціраючы вочы, убок) . Натабе! Хата чужая, баба чужая, а заместамайго ўласнаручнага сына – нейкае спаднічнае стварэнне! Вось так папаўся ў нерат – ні ўзад ні ўперад! Ну, Максім! Ламі мазгі, каб не прапаў саўсім.

Д а м і ц э л я (прыгледзеўшыся) . Ды гэтаж наш кум – Максім Кутас!

К а ц я р ы н к а.Ха-ха-ха! Татка надзядзьку Максіма перакуліўся! Ха-ха-ха!Тата – ваўкалак, ваўкалак!

М а к с і м (ахіліўшыся бравэркай, садзіцца на ложку) . Што я тут бачу? Гэта ж Трахімава хата і яго баба. (Да Даміцэлі.) А мая ж Даміцэлька! Ці не ведаеш, якім-такімманерам я сюды папаўся?

Д а м і ц э л я. Я зараз манеры выганюваспану з галавы! Дзесятаму закажаш, як чужых жонак поначы ашукваць. (Ідзе ў качарэжнік і бярэ мешалку.)

К а ц я р ы н к а (убок). Быў адзін тата,а цяпер аж два! (Да Максіма.) Мусіць, дзядзька сягоння кепска з мамкай вянок на каптур гандляваў, дык яна хоча прыдатку даць.

М а к с і м (чухаючы галаву) . I ўпутала ж мяне нядобрае ў гэту авантуру! Яшчэ з гэтай бабай, можа, і дам як-колечы рады, але што будзе, як мая Паланея ды Трахім даведаюцца? А тут яшчэ гэты, як на безгалоўе, «Страшны суд» вісіць на сцяне! (Да Даміцэлі.) Кумачка, Даміцэлька! Кінь ты гэту мешалку, я сваёй маю аж вось пакуль! (Паказвае на шыю.)

Д а м і ц э л я (прыступаючы да Максіма з мешалкай). Я цябе пытаюся: чаго ты ўбіўся ў чужую хату? Га?

М а к с і м. А я ў свацці пытаюся: чаго я ўбіўся ў чужую хату?

К а ц я р ы н к а. Ха-ха-ха! А я ў мамкі і дзядзькі папытаюся, чаму ў мяне цяпер два таты?

Д а м і ц э л я (чуць не галосячы) . А божухна мой, бацюхна! I собіла ж, каб гэтакае ліха ні за што ні пра што звалілася на маю галаву?! Гэта ж як даведаюцца на сяле, на вуліцу нельга будзе паказацца: вочы заплююць. Ды яно і варта: маю, дзякуй Богу, свайго чалавека, хоць у гадах, але хай так яшчэ і малады дакажа; дачку адlавай хоць у пятніцу замуж, а тут – на табе! – гэты чорт! I каб я хоць пальцам на яго калі кіўнула. (Трасучы мешалкай.) І-і, лабідуда няшчасны! Чаму ты, ідучы сюды, галавы сабе не збяёдаў або кастылёў сваіх не павыкручваў?!

М а к с і м. Чаму лепей мяне маці малога, у начоўках купаючы, не ўтапіла, чымся я меў дачакацца гэтакага сораму?Сам я, дзякуй Богу, не маладзёначак, сын каля дзевак юрыць ды свая кабеціна яшчэ не зломак, хоць, не раўнуючы, палі забівай, а тут – на табе! Яшчэ гэта з мешалкай, ведзьма кіеўская!

К а ц я р ы н к а (убок) . Ужо мы з Мацейкам сваякі!

Д а м і ц э л я. Што я скажу – як даведаецца – свайму Трахіму?

М а к с і м. Куды я дзенуся – як даведаецца – ад сваёй Паланеі?

К а ц я р ы н к а (убок) . Як гэта я, пасля такога сваяцтва, буду цалавацца з Мацейкам?

Д а м і ц э л я (з рызыкай) . Гэта ты ўсё, гад, наварыў гэтай саладухі, каб цябе зямля ненасіла, абібок пракляты! Бяссорамнік! А яшчэ – кум! Хоць бы пайшоў, злыдзень, дамоў у сваёй пары, каб мае і людскія вочы не бачылі!

М а к с і м. Не я, а ты, ведзьма, вінавата! Нарабіла пекла і маёй, і сваёй хаце ды яшчэ рызыкуе. Нашто пусціла на свой ложак, калі бачыла, што гэта я – не я?

К а ц я р ы н к а (убок) . Шкода, што мамка дзядзьку падсаджвала!

Д а м і ц э л я (заламаўшы рукі, слязліва) . I што тут рабіць, што чыніць? Не будзе ўжо мне жыцця з Трахімкам, на векі вечныя не будзе! Прапала маё сумленне кабечае, за нямашто прапала! Асталася адна сцежка-дарожка: пайду ўтаплюся, ды ўсё тут! Хай мяне ўжо цяпер халодная вадзіца галубіць, а не мой саколік Трахімка. (Плача, абапёршыся на мешалку.)

М а к с і м. Страшны суд будзе дома, ох, на ўсё жыццё маё страшны! Не зазнаць ужо мне на векі вечныя дабра і спакою са сваёй Паланейкай. Які я цяперака, к чорту, муж яе? Як там ні было, а ўсё-такі перажыў век паводле боскага прыказання, хоць мо і былі якія грашкі тайныя, але не такія ж ужо яўныя! А цяпер... цяпер адно збаўленне асталося для святога яе і майго спакою: дзяга ёсць,пайду і павешуся. Хай пятля раменная маю шыю абыме заместа ручак цёпленькіх маёй Паланейкі. (Звесіў галаву і задумваецца.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прымакі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прымакі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Прымакі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прымакі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x