Фаустул, пастух, разам са сваёй жонкаю Аккай Ларэнціяй выхаваў Ромула і Рэма.
Інфлянты — прыбалтыйскае княства, якое з ХІІ ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка. У ХІІІ ст. захоплена крыжакамі, а ў час Лівонскае вайны — войскам Івана Жахлівага. Па Ям-Запольскай мірнай дамове (1582) частка Інфлянтаў (Дзвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі і Дрысенскі паветы) увайшлі ў склад Рэчы Паспалітае. Цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сёння Даўгаўпілс). Асноўнае насельніцтва — беларусы і латышы.
Больш вядомая як уніяцкі гімн «О мой Божа, веру Табе».
Гэта грошы Вялікага княства Літоўскага, пра што сведчыць герб Пагоня. Што да выяваў каралёў, дык ад Крэўскае (1385) і да Люблінскае (1569) уніі на польскім троне сядзелі (з невялікімі перапынкамі) вялікія князі літоўскія; пасля Люблінскае уніі кароль Рэчы Паспалітае быў адначасова каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
Самая дробная манета ў грашовай сістэме Вялікага Княства Літоўскага. 40 пенязяў складалі адзін грош. Словы «пенязь», «пенязі» ў Вялікім княстве Літоўскім першапачаткова азначалі грошы.
Локаць — адзінка вымярэння даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім раўнялася 64,96 см.
Манахаў.
Капот — двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі.
Камісар кіраваў некалькімі маёнткамі ў буйнога землеўласніка; яму падпарадкоўваліся кіраўнікі асобных маёнткаў — аканомы.
Талер — срэбраная манета высокай пробы. У Рэчы Паспалітай талеры білі манетныя двары дзяржавы. З 1766 г. меў курс 240 грошаў у меднай манеце.
Сурдут — двухбортная адзежына з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела.
Курляндыя — васальная дзяржава Рэчы Паспалітай са сталіцай у горадзе Мітава (сучасная Елгава, Латвія). У 1796 г. Курляндскае герцагства пераўтворана ў Курляндскую губерню Расійскае імперыі.
Няма спакою. «Упокою не даюць» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
Слава Ісусу Хрысту (лац.).
Аплатка — невялічкі праснак, зроблены з вады і мукі; у рымска-каталіцкай і уніяцкай цэрквах ім пасля споведзі прычашчаюцца вернікі.
Філосаф — г. зн., студэнт факультэта філасофіі Полацкае езуіцкае акадэміі; у калегіуме таксама быў клас філасофіі.
Г. зн. у Полацкім езуіцкім калегіуме.
Альвар — падручнік лацінскае мовы «Павучальная граматыка» («De instituane gramatika») напісаны партугальскім езуітам Эмануэлем Альварэзам (1526–1585). Неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні і Полацку.
«Пра мастацтва паэзіі» (лац.).
«Кожны згодзіцца з тым, што прыемнае — разам з карысным» (лац.).
Марнасць марнасцяў (лац.).
Ёсць павер’е люду, што гадзюка, якая страцiла яд, мае жоўты хвост i яе не прымаюць да сябе iншыя гадзюкi.
Нiкiтрон — адзiн з васьмi злых духаў, iмёны якiх: Ярон, Iрон, Кiтрон, Нiкiтрон, Фарон, Фаразон, Лiдон, Сталiдон. Яны прыносяць хваробы, дык людзi на Беларусi пiшуць усе гэтыя iмёны з крыжыкамi на хлебе, i хлеб гэты даюць хвораму, каб выгнаць з яго цела духа, якi там пасялiўся. Мяркуюць, што гэтыя забабоны прыйшлi ад цыганоў, якiх беларускi люд лiчыць звычайна за чараўнiкоў.
Дукат — залатая манета. У Рэчы Паспалітай яе называлі чырвоным залатым (злотым).
Віно весяліць сэрца! (лац.).
Страфа з оды Ф. Д. Князьніна «Анакрэонтык да князя Адама Чартарыскага».
Трасца, або фебра; люд беларускi думае пра гэтыя хваробы, як пра нейкiх злых iстот цi духаў, што завуць людзей па iменi (часцей увесну). Хто адгукнецца, той мусiць хварэць. Бачаць iх часам у воблiку кабетаў i налiчваюць дзевяць сясцёр.
Трасца — ліхарадка; злая сіла.
Клаўберг Ігнат Себасцьян (1753–1817) — таленавіты гравёр па медзі. З 1796 г. у Расіі, прафесар Пецярбургскае акадэміі мастацтваў. Выканаў шэраг партрэтаў расійскіх саноўнікаў, табліцы для атласаў, а таксама абразы і абразкі для езуітаў.
Так называецца полацкi кiрмаш, якi адбываецца перад Калядамi.
У Пецярбурзе.
Змест народнага апавядання пра Ганну, дачку Акiяна.
Читать дальше