Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Закончыўшы выдаваць «Шляхціца Завальню», Я. Баршчэўскі хутчэй за ўсё ўвосень 1846 г. назаўсёды пакідае «паўночную сталіцу», каб спыніцца ў Цуднаве (сёння г. Чуднаў) у доме графаў Равускіх. Прыязнасць гаспадароў ды наяўнасць вольнага часу дазвалялі Я. Баршчэўскаму вандраваць па наваколлі, сустракацца са старымі ды новымі сябрамі. А вось вандроўка ў мястэчка Янушполь і знаёмства з Францам Савічам (або, хутчэй, з людзьмі, якія ведалі яго) падахвоціла напісаць аповесць «Душа не ў сваім целе», у якой, як і ў ранейшых творах пісьменніка, выяўляюцца рамантычныя тэндэнцыі. Усе тры персанажы адпавядаюць вызначэнню «рамантычны герой». Напачатку аўтар стварае вобраз «пераўтваральніка прыроды» Гайнара, заснавальніка незвычайнага саду.

Апісанне Гайнараўскага саду Баршчэўскі падае пасля расказу пра тое, як герой наведаў славутую Сафіеўку, апетую паэтамі ХVIII — ХІХ стст.

Жывое супрацьпастаўляецца мёртваму. Пісьменнік нібы кажа: мастацтва павінна служыць роднаму краю. Яно можа быць простым, без аздобаў, але мусіць мець практычную карысць. Велізарныя выдаткі на стварэнне Сафіейкі — з працы прыгонных, гэта вынішчэнне свайго ўласнага народа. Сад Гайнара, яго праца, ягонае наследаванне прыродзе — гэта першая прыступка ў своеасаблівай іерархічнай пірамідзе служэння Бацькаўшчыне. Гэта той мінімум, які можа (ці нават павінен) выканаць кожны.

А вось у «таямнічага вучонага», якому нават жыць даводзіцца інкогніта, пана Рыльца мэты больш значныя. Яго праца (невыпадкова, трэба заўважыць, немагчымая без працы Гайнара) — уваскрашаць мінуўшчыну, уваскрашаць дапатопны час, г. зн. час да падзелаў Рэчы Паспалітай, каб мець мажлівасць параўноўваць мінулае ды сучаснае, каб выхоўваць гістарычную памяць суайчыннікаў. Пан Рылец абураецца сваімі землякамі, якіх цікавіць толькі камерцыйны інтарэс, якія не разумеюць яго самога і ягоных паплечнікаў. Няшмат яшчэ смелых сказаць: «Няхай славіцца Саламандра!», хто верыць, што Саламандра адродзіцца, бо яна не можа загінуць.

Як і Гайнар, пан Рылец ведае абсяг свае дзейнасці і лічыць, што за межы гэтага абсягу выходзіць нельга. Яшчэ, маўляў, не прыйшоў час іншае працы.

На трэцюю, самую высокую прыступку іерархічнае піраміды служэння Бацькаўшчыне Я. Баршчэўскі ставіць свайго галоўнага героя — «лекара» Саматніцкага. Пасля «навукі» ў Гайнара і Рыльца, ён выбірае іншы шлях, чым яго настаўнікі. Няспешна ісці да мэты — гэта не для яго. Ён хоча «сучаснасць ператварыць у рай». А гэта патрабуе адпаведных сродкаў і нават ахвяравання сабою. Трагічны фінал аповесці як адлюстраванне рэальнага становішча ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе зусім заканамерны.

Думаецца, што сваіх герояў Я. Баршчэўскі «заўважыў» у рэальным жыцці. Ідэя служэння Бацькаўшчыне была даволі папулярнаю ў тагачасным грамадстве. І пісьменнік па-мастацку абагуліў пошукі лепшымі людзьмі краю шляхоў служэння Беларусі. Што датычыць вобраза Саматніцкага, дык ён (як слушна заўважыў яшчэ ў 60-я гг. Адам Мальдзіс) шмат у чым «спісаны» з беларускага паэта-выгнанніка Франца Савіча.

У тым, што аповесць «Душа не ў сваім целе» нешта большае, чым апісанне незвычайных дзівосаў ды фантазій, пераконвае надзвычай паважнае стаўленне Я. Баршчэўскага да літаратурнае працы, разуменне ролі літаратуры ў грамадскім жыцці. Ва ўсіх яго празаічных творах змест пераважае над формаю, а алегарычнасць і сімвалізм фактычна ператвараюць асобныя часткі ў навелы-прытчы.

На Валыні, у доме Равускіх прайшлі апошнія гады жыцця Я. Баршчэўскага. Ён памёр 11 сакавіка 1851 г., а пахаваны на могілках у Цуднаве.

Чытаючы творы Я. Баршчэўскага, мы спасцігаем сваю гісторыю, спасцігаем светапогляд беларуса першае паловы ХІХ стагоддзя, спасцігаем саміх сябе, бо пісьменнік дастаткова поўна адлюстраваў космас беларуса, філасофію ды светапоглядную сістэму народа. Пісьменнік змяшчае на тытульнай старонцы свае кнігі назву роднага краю, каб давесці, што Беларусь, хоць пакуль яшчэ адно толькі ў марах, уяўленнях, «фантастычных апавяданнях», але ўжо існуе. Выказаная аднойчы ідэя не знікае; тым больш, што гэтая ідэя матэрыялізавалася ў мастацкім творы. Дзякуючы Я. Баршчэўскаму, вобраз Беларусі становіцца сакральным, а беларуская ідэя — набыткам грамадскасці. Праз колькі дзесяцігоддзяў наступнікі Я. Баршчэўскага ўвасобяць ў жыццё мары і спадзяванні пісьменніка.

Мікола Хаўстовіч

КАМЕНТАРЫІ

Надрукаваўшы балады, заснаваныя на беларускім фальклоры, Я. Баршчэўскі прыцягнуў увагу тагачаснае крытыкі да свае творчасці. Яму настойліва раяць не пісаць больш вершаваных твораў, а перадаваць пачутыя легенды і паданні прозаю. Так у пісьменніка з’явілася задума расказаць пра свой край, сваю Беларусь, каб абудзіць беларускае нацыянальнае жыццё. «Шляхціц Завальня» выходзіў невялікімі томікамі ў 1844–1846 гг. Выдаўцом першых трох томікаў быў Ян Эйнерлінг, а друкаваліся яны ў тыпаграфіі Караля Края. Апошні томік выдаваў сам Я. Баршчэўскі ў друкарні Пратца. Першы томік (раздзелы «Колькі слоў ад аўтара» — «Ваўкалак») цэнзар Ігнат Іваноўскі падпісаў у друк 9 верасня 1844 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x