Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Марціновіч - Былое, але не думы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Былое, але не думы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былое, але не думы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Былое, але не думы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былое, але не думы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як вядома, любы выраб, а гэткі «стратэгічнага» прызначэння — не выключэнне, патрабуе адпаведнай біркі. Што ж, у гэтым сэнсе радзічаўскія заводчыкі таксама аказаліся на вышыні. Як і трэба, пазначылі «Радзічаўскі за­вод металічных вырабаў». Але пасля гэтага, па логіцы, трэба было б указаць крыху ніжэй нешта накшталт: «Падсобны цэх прадпрыемства». Ды дзе там: адразу ж напісалі: «Трусы мужчынскія. Сямейныя». Маўляў: ведай нашых: «Не кочегары мы, не плотники, а к трусам мужским охотники».

Убачыў я ў Слуцкім універмагу новае радзічаўскае «изделие», і пачуццё гонару за родных мне случакоў цёплай хваляй кранулася сэрца. Гэта ж такія жартаўнікі ў мяне на радзіме знайшліся, хоць у Клуб вясёлых і знаходлівых запрашай. Запытаўся ў прадаўшчыцы, паказваючы на гэтыя самыя трусы:

— І як вам надпіс?

Яна адразу здагадалася, што і да чаго.

— Не вы першы заўважылі гэта, — адказала яна. — Смяюцца людзі, але бяруць.

«Што ж, вопыт варты пераймання, — падумалася мне. — Гэта ж калі пайсці падобным шляхам, то, скажам, Слуцкі завод сантэхнічнага абсталявання можа выпускаць ліфчыкі жаночыя, ці, па-нашаму кажучы, станікі. Піўзавод — атруту для мышэй. І на этыкетцы ні ў якім разе нельга ўказваць, што гэта падсобная вытворчасць, дастаткова назваць само прадпрыемства. А калі вопыт варты пераймання, то чаму б не прапагандаваць яго.

Свой матэрыял пра радзічаўскіх «вынаходнікаў» я вырашыў прапанаваць «Мінскай праўдзе», з якой ужо на той час актыўна супрацоўнічаў. Праўда, у асноўным рэцэнзаваў творы пісьменнікаў, ураджэнцаў Міншчыны, а такса­ма рыхтаваў што-небудзь на тэмы культуры. Але ж у гэтай газеце рэгулярна з’яўляўся і куток сатыры і гумару. Тое, пра што я ўзяўся расказаць, акурат і падыходзіла для яго. Таму і пісаў з разлікам, каб не толькі смешна было, але і каб адначасова сатырычныя моманты прагучалі. Мабыць, удалося мне гэта няблага, бо ужо праз тыдзень матэрыял быў надрукаваны.

У тым, што ў раёне гэтая публікацыя не пройдзе незаўважанай, я ніколькі не сумняваўся. Аднак ніяк не чакаў, што на яе будзе такая імгненная рэакцыя з боку раённая кіраўніцтва. Хоць, калі разважыць, яе можна было прадугадаць. «Мінская праўда» — гэта нават не маладзёжная «Чырвоная змена». Абласную газету ў райкаме чыталі гэтаксама ўважліва, як і раёнку, а яшчэ «Сельскую газету», таму заўсёды ведалі, што пісалася пра раён. Калі напаткоўвалі станоўчую публікацыю, то, безумоўна, радаваліся, калі ж знаходзілі крытыку...

Не паспеў гэты нумар «Мінскай праўды» трапіць у райкам партыі, як падняўся сапраўдны вэрхал. Першы заўважыў гэта загадчык аддзела прамысловага жыцця, які, не марудзячы, патэлефанаваў рэдактару нашай раёнкі. Ён, не хаваючы свайго абурэння, як той следчы, настойліва дапытваўся, хто гэта схаваўся пад псеўданімам. Рэдактар паспрабаваў пераканаць яго, што супрацоўнікі газеты ніякага дачынення да гэтай публікацыі не маюць. Магчыма, пасля гэтага ў райкаме і супакоіліся б, аднак нумар «Мінскай праўды» трапіў на вочы сакратару, які займаўся пытаннямі прапаганды і агітацыі.

Ужо нашаму беднаму рэдактару давялося ператварыцца ледзь не ў сышчыка. З адным з супрацоўнікаў перагаварыў, з другім... Тут хтосьці і падказаў яму, што аўтарам хутчэй за ўсё з’яўляецца Марціновіч, бо менавіта ён часта выступае ў рэспубліканскім друку, у тым ліку і ў «Мінскай праўдзе». Ды я, ужо навучаны горкім вопытам, прызнавацца не збіраўся. Зразумеўшы, што ад мяне нічога не дабіцца, рэдактар вырашыў змяніць тактыку.

— Здорава напісана! — прамовіў ён, не хаваючы свайго захаплення, пасля чаго паглядзеў на мяне так, быццам баяўся, што я запярэчу яму, і дадаў: — Хіба нашы так могуць?!

— Не могуць, — пагадзіўся я, радуючыся, што нарэшце гэтае расследаванне, як падалося мне, падышло да канца.

Аднак памыліўся. Мой галоўны рэдактар у дадзеным выпадку аказаўся добрым псіхолагам. Ён вырашыў закрануць маё самалюбства.

— Узяць цябе, — разважліва пачаў ён, нібыта вывучаючы мяне,— што твой рэйд, у параўнанні з гэтым фельетонам?

Сказаўшы «фельетонам», рэдактар яшчэ ўважлівей, чым дагэтуль, паглядзеў на мяне. Больш за тое, быццам стараўся пранізаць мяне сваім позіркам наскрозь. У душы ён, несумненна, ужо радаваўся, прадчуваючы, што такая пахвальба аслабіць маю пільнасць і я абавязкова прагаваруся.

Аднак я вырашыў стаяць да апошняга. Не тое, што баяўся. Іншае ад­чуванне з’явілася. Мне ўсё ж падабалася, што, не чакаючы гэтага, апынуўся ў цэнтры такой павышанай увагі. Няхай і ў раённым маштабе, але гэта і на самай справе цешыла маё самалюбства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былое, але не думы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былое, але не думы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Татьяна Олива Моралес - Новый Год, которого не было
Татьяна Олива Моралес
Отзывы о книге «Былое, але не думы»

Обсуждение, отзывы о книге «Былое, але не думы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x