Тэты пракляты нудны шум! Ён запаланіў усю прастору, i Алегу здалося, што ён плыве па ім, часамі нібы тоне ў нейкай чорнай пякельнай муці. У такія хвіліны ён намагаўся змагацца, напружваў сілы і як-бы выплываў зноў на паверхню.
Бясконца цягнуўся час. Алег заўважаў яго толькі таму, што часта змяняліся доўгія сны і гэты пакутлівы цяжкі шум.
Раптам перад ім успыхнула нейкае зарава, Яно разарвала змрок, і яго ліловыя водбліскі асвяцілі наваколле. Не, цяпер ён не мог быць роўнадушным да ўбачанага. Алег нават адчуў, што яго твар абмывае свежы лагодны вецер. Ён вярнуўся назад у свет жыцця!
Якая навокал прыгажосць! Трывожны, надакучлівы шум знік! Ен не памыліўся: гэта шумеў лес. Вось яно, царства дубоў, бяроз, асін і хвой, якія, раскінуўшы галіны, растуць дружна, вольна i весела, стварыўшы зялёныя астравы, поўныя пр ахал оды, цішыні і вільгаці.
Бярозы... бярозы... Якая ў іх сакавітая чысціня, які прыемны ласкавы шэпт! Над імі плывуць ціхія, як лебедзі, воблакі, дзьмуць свежыя вятры. I недзе ціха, асцярожна пагруквае гром...
Алег глядзеў і не мог наглядзецца на ззяючую зямную прыгажосць. Ад непрывычкі туманілася і рабілася цяжкай галава.
Ён выразна пачуў шапаценне лісця, прыглушанае шумам ветру. Нешта накшталт успышак маланкі асвятляла свядомасць. I перад яго вачыма некуды далёка адсунуўся лес з белымі бярозамі. Цяпер ён чуў, як бушавала навальніца. Радасны вясновы дожджык стукаў падыльнай дарозе, бег наўздагон за ім. Ён хацеў схавацца, знайсці разложыстую з раламі сасну... I ў гэты час... О, божа, — ці не сон гэта, — ён пачуў голас, які пранік у душу, як глыбокі няўтольны смутак, як невыказная трывожная радасць:
— Алег! Алег!..
I тут ён адчуў, што ляжыць на спіне i не можа зварухнуцца. А дождж шуміць, шуміць... Недзе са звонам падаюць кроплі, варушаць травы, ліству, прыбіваюць пыл. I Алег раскрыў рот, хацеў, каб хоць адна кропля астудзіла гарачыя вусны, дала сілы, каб зваліць з плеч невыносны цяжар.
А нейчы голас, поўны роспачы, чакання і смутку, прабіваўся праз шум дажджу і ўсё клікаў, трывожыў:
— Алёг!.. Алег!..
Цяпер ён пачаў успамінаць, хто ведае яго імя, каміу ён патрэбны. Можа, гэта бацька, маці? Ды не! Гэта гаворыць нейкая дзяўчына. Ен пазнае яе, бачыць яе твар, вочы.
— Наташа, ты?! .
I ў гэты момант ён адчуў, як варухнуліся павекі. Дык ён спаў? Алег хацеў убачыць неба, Сонца. Але дзе яны? Навокал чорная панурая цішыня.
А ў навушніках чуецца той-жа ранейшы асцярожны шэпт. «Наташка, мілая, ты разбудзіла мяне. Я ведаю: я жыву! Бо інакш як можа жыць маё «я», не ўключаючы ў сябе пачуццяў, святла, радасці! Адкуль ты гаворыш? 3 Зямлі? Чакай, любая! Я прыду да цябе, вярнуся!»
Алег, абмацаў рукамі дол, на якім ляжаў. Гэта была каменная пляцоўка, абкружаная адвеснымі скаламі. Алег паварухнуўся. Страшэнная стома гняла ўсё цела. Аднак ён сабраў сілы і ўстаў.
Далёка-далёка ўверсе віднелася неба. Цяпер ён прыпомніў, што здарылася — сарваўся ў бяздонне. Дзе кінокамера, з якой блукаў ён па горах?
Колькі мінула чаоу? Дзе сябры, што з імі? Ен, мабыць, яшчэ доўга-доўга ляжаў-бы, каб не разбудзіла Наташа. Яна не спіць, не ведае спакою там, на Зямлі, сумуе, трывожыцца, чакае...
Алег уключыў маторчык, i яго лёгка падхапіла струменьлівая сіла і панесла, панесла...
Адвесныя сцены цясніны рассечаны каменнымі прыступкамі, карнізамі, гротамі. Запалены ліхтар выхоплівае з цемры застыглыя ўнізе і па баках скалы, падобныя на замкі, вежы і абеліскі. Здавалася, гэта былі збудаванні людзей нейкіх далёкіх невядомых эпох.
I вось неба раздалося ў бакі. Нарэшце! Пзрад вачыма — велізарны чорны хрыбет Каўказа.
Алег прыпыніўся, агледзеў цясніну, якая ледзь не стала яго магілай. Гэта была страшэнна глыбокая шчыліна, прарэзаная ў глебе на глыбіню амаль двух кілометраў.
Алег з палёгкай ўздыхнуў: бяда і пакуты засталіся ззаду. Але цела было кволае, слабае. Ен асцярожна сеў ля вострай скалы, выпіў шакаладнае малако, якое браў іу дарогу, i хутка адчуў, што цяпер можа лёгка ўстаць на ногі i нават ісці.
Свяціла сонца. Навокал усё зіхацела ад бляску горных вяршынь. Удалечыні віднелася аднастайная роўнядзь «мора», скупа расквечаная нейкімі жылкамі і плямамі самых рознастайных колераў.
Было сумна i радасна. Перад ім ляжаў неабдымны, як шчасце, свет. Хоць у ім не было ні дарог, ні палёў, ні таго высокага недасягальнага неба, што дыхае чыстым жыватворным паветрам, ён адчуваў дыханне жыцця, чуў яго прызыўныя гукі.
Алег устаў і зжахнуўся ад нечаканасці. Удалечыні на хрыбце гары ён убачыў постаці людзей.
Читать дальше