— Глядзі, Наташа, я пакляўся i я яго знайшоў!
Тады яна павінна ўсё зразумець, вярнуць назад яму давер, павагу, ласку, пачуцце. Каханне, як i шчасце, не прыходзіць само — яго заваёўваюць!
Саскочыўшы з лесвіцы на светла-карычневую базальтавую пляцоўку, Віктар спыніўся. Дзівосны ландшафт, быццам абпалены небывалым пажарам, адкрыўся перад ім. I ён адразу адчуў сябе адзінокім, нават бездапаможным. Вялікія пачуцці і думкі, якія толькі што хвалявалі яго, здавалася, вырваліся з душы і зніклі ў гэтай бязмежнай сухой пустэльнІ.
Куды-ж ісці шукаць Алега?
I раптам да яго падышоў Поль і стрымана сказаў:
— Містэр Машук, глядзіце, нехта вяртаецца...
3-за каланады дзікіх змрочных скал, якія адкідвалі доўгі цень і загароджвалі заходні бок мора Яснасці, паявілася постаць чалавека. Ён спяшаўся, ляцеў, нібы яго гнала вялікая бура.
Не прайшло і хвіліны, як падарожнік спыніўся ля ракеты. Грузна, няўклюдна ён зрабіў некалькі крокаў у бок Поля, і Віктар зразумеў: гэта Дзянісаў. Вось ён, нарэшце, спыніўся, утаропіўшы ў чужаземца цяжкі, суровы погляд.
— Што вы зрабілі з Алегам! — не сказаў, а прададзіў праз зубы Іван Іванавіч. Твар яго зрабіўся чорным ад гневу і нянавісці.
Поль Арноль уздрыгнуў, потым зласліва ўсміхнуўся:
— Нічога не рабіў, — сказаў ён спакойна і, крыху памаўчаўшы, дадаў: — Ці нельга больш ветліва, сэр?
— Вы хочаце сказаць: свіныя вочы не баяцца гразі? Вы былі на Каўказе?
— Так, быў, — згадзіўся Поль.
— I падцкавалі там Алега?
Поль на нейкі момант разгубіўся. Што сказаць Дзянісаву? Калі як след разважыць, абстаноўка склалася не ў яго карысць. Спадзяванне Поля на прытупленне пільнасці ў членаў экіпажа совецкай ракеты, на тое, што ўдасца расправіцца з імі паасобку і захапіць «Вулкан», не апраўдалася. Склалася толькі адна ўдалая сітуацыя — i хоць яе ён павінен выкарыстаць.
Якім-жа чынам? Ага! Кожная бяда мае сваю выгаду, карысць. Калі падумаць, на лёсе Алега ён можа нажыць немаленькі капітал. Ён яму сам просіцца ў рукі. Бач, Дзянісаў, вёў пошукі на Каўказе і Алега не знайшоў. А ён, Поль, добра прыкмеціў высокую плоскую вяршыню, з якой Алег ляцеў у бяздонне. Дзікая, фантастычная надзея азарыла сэрца. Поль узняў на Дзянісава позірк, поўны добрадушша і шчырасці.
— Кажуць, што сабака, які брэша, трымаючы ў зубах спажыву, неразумны, — зарагатаў Поль. — Так, сэр?
Дзянісаў і Віктар здзіўлена пераглянуліся.
— Я вас штосьці не разумею, —сказаў Іван Іванавіч.
— А тут і разумець няма чаго, — ажывіўся Поль. — Я ведаю, дзе Алег. Толькі не думайце, што існуе нейкая сувязь паміж мной i яго недарэчным лёсам.
Віктара як-бы працяла электрычным токам. Значыць, Поль ведаў пра Алега і маўчаў! Гэта была такая незвычайная вестка, што ён не адразу паверыў ёй.
А Поль расказваў аб падрабязнасцях нечаканай сустрэчы ў горах.
Дзянісаў аж застагнаў ад гора. Віктар схапіў Поля за плячо, заспяшаўся:
— Хутчэй пакажыце тое месца...
— Хвілінку! — усклікнуў Поль з хітраватай усмешкай. — Вам даецца пакуль што магчымасць падумаць.
— Аб чым, сэр? — не зразумеў Віктар.
— Аб плаце, — ніколькі не збянтэжыўшыся, выгукнуў Поль. — Каб быць да канца дзелавым чалавекам, я патрабую выкуп за Алега ў суме 200 000 рублёў.
Віктар адхіснуўся ад Поля, палахліва заміргаў вачыма. Але Дзянісаў ніколькі не здзівіўся нахабству і дзікаму пачварсту чужаземца. Ён сурова сціснуў губы і, зрабіўшы крок да Поля, ціха спытаў:
— Няўжо вы не ведаеце, сэр, што на свеце існуе пачуцце ўласнай годнасці і чалавечая сумленнасць?
— Гэта палітыка, містэр Дзянісаў, — стрымана адказаў Поль. — І ёю хай займаюцца тыя, у каго пустыя галовы і кішэні.
Дзянісаў кісла ўсміхнуўся. Яму было зразумела, што ніякімі сродкамі не ўдасца пераканаць чужаземца, расчуліць яго чалавечым горам.
Справа ішла аб жыцці Алега і ён, як начальнік экспедыцыі, павінен быў прыняць хуткае і разумнае рашэнне. «Калі Поль задумаў гульню, хай пацешыцца», — падумаў зласліва ён і раптам, ажывіўшыся, сказаў:
— Будзе па-вашаму, сэр. Дамовіліся?
— Я на слова веру толькі богу. Кладзіце на стол кантракт.
— Што-ж, можна i кантракт. Вы не давяраеце?
— Зусім зразумела, містэр Дзянісаў, — важна, з адчуваннем сваёй годнасці сказаў Поль Арноль.
Калі былі закончаны ўсе фармальнасці, Поль павёў совецкіх астранаўтаў да Каўказскіх гор.
Раздзел дваццаць шосты
Алег чуў густы, працяглы шум. Што так магло шумець — мора, рака ці цягнік, што набліжаецца да станцыі? Не, так шуміць толькі лес! Ён хацеў падняць галаву, але не змог.
Читать дальше