Алесь Жук - Зоркі над палігонам

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Зоркі над палігонам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над палігонам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над палігонам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зоркі над палігонам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над палігонам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пазнаёміў іх Рыбачонак. Карповіч, як толькі ўгледзеў, што Рыбачонак нахіліў сваю чорнавалосую кудлатую шавялюру да дзяўчыны, нешта гаворыць і ківае на яго, на Карповіча, зразумеў, што расказвае дзяўчыне пра яго. I потым Рыбачонак падышоў да яго з дзяўчынаю, пазнаёміў. Карповіч хацеў пажартаваць, але раптам усе жарты вылецелі з галавы, і ён не адважваўся глядзець на Анютку.

А Рыбачонак не пераставаў жартаваць, смяяўся, пабліскваючы чорнымі гарачымі вачыма. Гэта было на руку Карповічу — дзяўчына не заўважала, што ён бянтэжыцца.

— Танга. Запрашаюць нашы дарагія дзяўчаты! — аб'явіў адзін з аркестрантаў, рослы курсант з пабітым воспаю тварам.

Рыбачонкава сяброўка, мажная дзяўчына з белымі дробна завітымі валасамі, запрасіла свайго кавалера, і Карповіч застаўся з Анюткаю. Анютка схіліла галаву, запрасіла яго, лёгка і нячутна пайшла ў пары.

Калі позіркі іх сустрэліся, дзяўчына ўсміхнулася так шчыра і даверліва, што Карповіч таксама ўсміхнуўся — і адчуў, як спадае цяжар няёмкасці і скаванасці.

— Вы часта бываеце тут? — запытаўся Карповіч.

— Не. Першы раз. Мы нядаўна пераехалі сюды, бацьку перавялі на службу. 3 Поўначы. Вы тут усе такія загарэлыя...

Карповіч пачаў жартаўліва расказваць пра службу і пра тое, як ён стаў афіцэрам. Анютка здзівілася, калі даведалася, што ён географ.

— Праўда? Ой, як здорава! Я паступала гэты год на геолагаразведачны факультэт. Не прайшла па конкурсу. На наступны год абавязкова паступлю!

Яна сур'ёзна паглядзела на Карповіча.

— Мабыць, дарэмна я гэты год не ўладкавалася на работу дзе ў экспедыцыю... Рашыла рыхтавацца яшчэ год.

— Паступіш, Анютка! Калі не геалагіняю будзеш, то выйдзеш замуж за Мішу і станеш геаграфіняю. Яшчэ ганарысцей гучыць — геаграфіня,— пажартаваў Рыбачонак, які танцаваў побач.

Анютка пачырванела, зірнула на Карповіча, быццам прасіла ў яго абароны.

Вялічка цэлы вечар танцаваў з высокаю, даўганогаю дзяўчынаю ў чырвоных штанах і квяцістай кофтачцы. На галаве ў дзяўчыны быў чорны парык, які пры яркім святле лямпачак адсвечваў сінявою. Вольнаю паходкаю, крыху прытрымліваючы сяЬроўку за локаць, Вялічка паходжваў па зале. Яны разам выходзілі і пакурыць на двор.

Рыбачонак кіўнуў на Вялічкаву сяброўку:

— Дачка намесніка па тыле. Замуж дзяўчыне пара...

— Каму што, а Вялічку пратэкцыя,— не стрымаўся і Карповіч.

— Ну, Міша, калі гэтак, то ў цябе пратэкцыя большая будзе,— не даў і яму спуску Рыбачонак. 3 яго сёння так і перла жарцікамі і падколамі.— Слухай, а мы зараз Вялічку разыграем!..

I Рыбачонак падаўся да выхада, да хлопцаў.

Карповіч спачатку не зразумеў, што задумаў Рыбачонак. Але пасля наступнага танца заўважыў, што самазадаволенае і расхлябанае паходкі ў Вялічкі не стала, і сяброўку ён перастаў прытрымліваць за локаць, пачаў пазіраць сюды, на Анютку.

Потым усё ішло як па-пісанаму. Вялічкаў сябра, лысаваты капітан-артылерыст, запрасіў Вялічкаву сяброўку на танец, а сам Вялічка, высока падняўшы галаву, перайшоў цераз усю залу і схіліў галаву перад Анюткаю:

— Дазвольце вас запрасіць.

I, не чакаючы адказу, працягнуў руку, каб прытрымаць дзяўчыну за локаць.

— Прабачце, я не магу. Мяне ўжо запрасілі,— адказала Анютка і ступіла бліжэй да Карповіча.

— Прабачце.

Карповіч заўважыў, як малінаваю чырванню налілася Вялічкава шыя.

Ён крута, па-страявому павярнуўся і пайшоў да выхада.

Ягоная напарніца так і засталася танцаваць з капітанам, азіралася навокал, шукаючы свайго прапаўшага кавалера.

Рыбачонак вярнуўся, выціраючы слёзы, якія набеглі ад смеху. Смяяліся ля выхада і афіцэры.

— Ну, Міша, не даеш ты Вялічку генералам быць! Заняў ягонае месца. У Анюткі ж бацька — начальнік штаба дывізіі...

Толькі цяпер засмяяліся Анютка і Карповіч.

Ужо танцуючы, успомніў Карповіч, як Анютка адмовіла Вялічку, з удзячнасцю паціснуў дзяўчыну за руку. Яна адказала на ягоны поціск і адкрыта паглядзела ў вочы.

Музыка раптоўна сціхла, хоць танец толькі пачаўся.

Дзяжурны па гарнізонным Доме афіцэраў, старшы лейтэнант са стомленым тварам, быццам адстаяў перад гэтым суткі начальнікам каравула, падняў руку, каб стала ціха, і аб'явіў:

— Таварышы афіцэры, трывога!

Карповіч адчуў, як скаланулася Анютка, сціснула яго за руку.

Ён усміхнуўся, кіўнуў галавою на развітанне.

У вестыбюлі было ўжо чуваць тупаценне ног.

Соладка, трывожна забілася сэрца.

РАЗДЗЕЛ 6

Афіцэрскі інтэрнат з зацемненымі вокнамі здаваўся апусцелым. Але ў ім варушылася ўсё, як у мурашніку, і гэтак жа, як у мурашніку, не было непарадку і лішняе беганіны. Кожны афіцэр ведаў, што яму трэба рабіць, і рабіў гэта як мага хутчэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над палігонам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над палігонам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над палігонам»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над палігонам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x