Алесь Жук - Зоркі над палігонам

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Зоркі над палігонам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над палігонам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над палігонам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зоркі над палігонам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над палігонам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі заезд кончыўся, калі з рубяжа спынення агню камандзіры далажылі кіраўніку, што зброя разраджана, і машыны крануліся рухацца да зыходнага рубяжа, Карповіч прыкмеціў, што на першай машыне нешта ня-ладнае. Яна раз-пораз запавольвала ход, нібы хацела спыніцца.

Потым машына асвятлілася агнём стрэлу. Снарад пайшоў у бок каманднае вежы. Следам за ім коратка пырснула кулямётная чарга.

У навушніках пачуўся ўстрывожаны голас камандзіра першае машыны:

— Цэнтральная, я — першы! Дазвольце замяніць аператара!

У адказ пачуўся хрыплаваты голас маёра Бялова:

— Першы, займіце месца аператара, не выходзячы з машыны! Самі даложыце мне пра гатоўнасць рухацца. Прыём.

Некаторы час было ціха. Над каманднаю вежаю гарэў чырвоны ліхтар. Потым, калі камандзір першае машыны далажыў, што зброя разраджана, машыны атрымалі дазвол ехаць наперад.

Афіцэры паэкіпажна пастроіліся перад вежаю.

— Раўняйсь! Смірна! Раўненне направа! — як перад цэлым батальёнам, скамандаваў маёр Бялоў і пайшоў насустрач падпалкоўніку.

— Таварыш падпалкоўнік, асабовы склад збораў пастроены на падвядзенне вынікаў стральбы.

— Здраствуйце, таварышы афіцэры!

— Здравія жалаем, таварыш падпалкоўнік!

— Вольна!

— Вольна! — паўтарыў каманду маёр.

— Хто страляў па каманднай вежы? Выйсці са строю! — загадаў падпалкоўнік.

Ласцоў паволі, нязграбна выйшаў са строю, назваўся.

— Таварыш афіцэр, чаму ваша гармата была павернута не ў поле? Чаму вы не разрадзілі зброю на рубяжы спынення агню? Камандзір машыны, вам аператар далажыў быў, што зброя разраджана?

— Лейтэнант Яноўскі. Так точна, таварыш падпалкоўнік, лейтэнант Ласцоў далажыў мне, што зброя разраджана!

— Растлумачце, лейтэнант Ласцоў, чаму зброя ў вас была не разраджана? Чаму вы груба парушылі правілы бяспекі на стральбе? Вы ведаеце, што паставілі пад небяспеку жыццё многіх людзей? Ведаеце, што вас судзіць трэба за такое, а не давяраць камандаваць людзьмі?

— Няспраўны быў прывад... Таму я не змог страляць. I вежа не паварочвалася. Я думаў, разраджу гармату на хаду...

— Лейтэнант Яноўскі, электрапрывад у вежы быў няспраўны? Вы ж потым селі на месца аператара.

— Не, спраўны, таварыш падпалкоўнік. Проста Ласцоў не змог перайсці з ручнога кіравання на электрапрывад... Відаць, разгубіўся і націснуў на электраспуск.

— Вось так, таварыш маёр. — Падпалкоўнік павярнуўся да Бялова.— Стральба наогул прайшла нядрэнна. Я не спадзяваўся на такую. Афіцэры паказалі ўменне валодаць машынамі і зброяй... Але тое, што здарылася пад канец стральбы, перакрэслівае ўсё добрае. Мне хочацца пажадаць, таварышы афіцэры, каб салдаты стралялі гэтак жа ўпэўнена і граматна, як і самі афіцэры, каб вашы падраздзяленні былі выдатнымі ў баявой падрыхтоўцы, у дысцыпліне. Аднак пра тое, што здарылася сёння, я буду дакладваць як пра надзвычайнае здарэнне. Не ведаю, якія вывады будуць зроблены з гэтага. Але і так ужо ясна, што вы цалкам не справіліся з даручанаю вам справаю, таварыш маёр.

Падпалкоўнік быў высокага росту, шырокі ў плячах, магутны. I па тым, як ён няспешна гаварыў спакойным, добра пастаўленым голасам, і як ступаў туды-сюды не-калькі крокаў, і нават як паварочваў галаву,— ва ўсім адчувалася сіла, улада і задаволенасць ёю.

— Вы самі разумееце, таварыш маёр. Годы ёсць годы, усе мы ім падуладныя,— звысака, самазадаволена супакойваў ён маёра Бялова, як аб'яўляў прысуд.

Маёр Бялоў не варухнуўся. Толькі Карповічу здалося, што нават і пры досвіткавым святле ён убачыў, як пабялеў твар маёра Бялова і як ён моцна сцяў вусны.

— Ясна, таварыш падпалкоўнік. Падвядзенне вынікаў збораў будзе ці не? — дзелавым, скупым вайсковым словам запытаўся маёр Бялоў, усё роўна, як тое, што было сказана да яго, было нечым дробязным.

— Думалі, у панядзелак. Хаця гэтага нават і мы гарантаваць не можам. Я вам раю, таварыш маёр: пісьмова падрыхтуйце кароткую атэстацыю на кожнага афіцэра і раздайце камандзірам часцей. Каб яны ведалі, як займаліся і чаго варты іхнія людзі. Як ваша прозвішча, таварыш лейтэнант? — запытаўся падпалкоўнік у Ласцова, дастаў запісную, запісаў ягонае прозвішча, нумар пакоя ў інтэрнаце і дазволіў заняць сваё месца ў страі. Пажадаў усім на развітанне:

— Шчаслівае службы, таварышы афіцэры!

Маёру Бялову падпалкоўнік казырнуў, працягнуў руку, але маёр не падаў свае, быццам не заўважыў гэтага падпалкоўнікавага руху.

Падпалкоўнік шырокімі няспешнымі крокамі ўпэўнена пайшоў да свайго «газіка», які ўжо слаба вурчэў маторам на дарозе. Шафёр адчыніў дзверцы, машына цяжка загойдалася з боку на бок і імкліва кранулася з месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над палігонам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над палігонам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над палігонам»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над палігонам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x