Алесь Жук - Зоркі над палігонам

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Зоркі над палігонам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над палігонам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над палігонам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зоркі над палігонам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над палігонам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптоўна патухлі агеньчыкі, не стала і кулямётных трас, гулкага кулямётнага пошчаку, нібы аднекуль зверху апусцілася заслона ці невядомы чараўнік у момант сабраў у жменю ўсіх сваіх залатых пчолак.

Роўна гулі маторы і рухаліся чырвоныя агеньчыкі мігалак.

Танкавыя мішэні, слаба асветленыя, нібыта падала на іх святло ракет, імкліва пабеглі па полі насустрач машынам. Яны спяшаліся схавацца ў цемені.

Перш чым пачуўся гук ад першага стрэлу, сінім спалохам асвяглілася сярэдняя машына, і гарачы чырвоны след, які працягнуўся ад машыны да мішэні, прабіў яе — і не стала відаць ні машыны, ні мішэні. Як гарачая паветраная хваля, даляцеў і ўдарыў па вушах цяжкі гул гарматнага стрэлу.

I амаль адначасова асвятліліся бліскавіцаю дзве апошнія машыны, здвоена разнёсся над полем гук стрэлаў — і далёка па лесе і па полі незадаволена перакочвалася рэха.

Зноў, разлягаючыся пошчакам, загрукаталі з машын кулямёты, засыпаўшы поле звонкімі імклівымі светлячкамі, паласуючы чэргамі мішэні бронетранспарцёраў.

Потым не стала мішэняў, прагучаў адзінокі стрэл — угору ў поле. Аператар разраджаў кулямёт.

I было чуваць, як стомлена, з роўным гулам, вярталіся назад машыны.

***

Карповіч напружана стаяў у начной цемені, прыслухоўваючыся да сігналу. Было адчуванне перад гэтым вялікім і пустым полем, што ты маленькі, слабы і бездапаможны, зусім хлопчык.

Пасля Карповіч не памятаў ні хвалявання, ні страху. Сігнал «Да бою!» як ветрам узнёс яго на браню. Хутка і дакладна ўставіў у прыёмнік ленту — яна ўставілася 3 першага разу,— даслаў у ствол снарад, апусціу гармату ў баявое становішча, паспрабаваў, як працуе электрапрывад — тоненька заспяваў электраматор, і вежа паслухмяна паплыла спачатку направа, потым налева. Не здымаючы рук з пульта, зазірнуў у прыцэл, асветлены зялёным марскім святлом, на якім выразна віднеліся белыя рысачкі прыцэльнае сеткі, далажыў камандзіру, што да стральбы гатовы.

Прыціснуўся плячыма да спінкі сядзення, адчуў, як кранулася з месца машына. У зялёным прыцэле і трыплексах пагойдвалася начная цемра.

Здалося, што машына едзе доўга. Карповіч нават спалохаўся, што прамаргаў мішэні, і амаль адразу ж заўважыў тры мігатлівыя агеньчыкі, знайшоў свой, прытуліўся да прыцэла, спакойна даў дзве доўгія чаргі. У прыцэл было відаць, як трасы рассыпаліся там, дзе мігцеў агеньчык, і яго не стала відаць.

У навушніках прагучаў радасны голас Рыбачонка, які ехаў на камандзірскім месцы:

— Маладзец, Міша!

Карповіч не ўспеў з палёгкаю ўздыхнуць, як у полі памчаліся насустрач мішэні танкаў. Скамандаваў: «Кароткая!» — павёў прыцэлам, націснуў на электраспуск.

Стрэл аглушыў, нібы гіганцкім молатам ляпнулі зверху па вежы, перацяло дыханне ад едкага, кіслага дыму, які запоўніў вежу.

Яшчэ не гледзячы на след трасіра, Карповіч адчуў, што не трапіў, зразумеў, што мала ўзяў на апярэджанне, даслаў у гармату новы снарад і злосна зноў загадаў: «Кароткая!»

Дакладна вывеў прыцэл наперад і чакаў, пакуль мішэнь наблізіцца да вызначанага дзялення, з жахам адчуваў, што яна вось-вось павінна схавацца, што можа не дайсці, не дачакацца стрэлу. Але палец націснуў на электраспуск толькі тады, калі мішэнь была дакладна на прыцэле.

— Ёсць! Маладзец! — пачуў Карповіч у навушніках радасны голас Рыбачонка. Але і без яго Карповіч ведаў, што трапіў.

Карповіч толькі на адно імгненне расслабіўся, выцер вочы, якія пачалі слязіцца ад дыму, уключыў вентылятар і доўгімі чэргамі, з паводкаю, біў па трэціх мішэнях, біў, пакуль не выстраляў усе патроны.

На рубяжы спынення агню разрадзіў кулямёт, далажыў камандзіру. Пакуль ішла ў цемені машына да зыходнага рубяжа, паварочваў вежу так, каб гармата ўвесь час глядзела ў поле.

Прыемна было адчуваць, як лёгка паварочваеццца вежа, як тоненька і светла гудуць маторчыкі электрапрываду, пазвоньваюць у гільзазборніку гарматныя гільзы.

Толькі пасля таго, як на зыходным рубяжы была дадзена каманда «Да машыны!», калі Карповіч стаў на камандзірскае месца ў страі перад новым заездам,— толькі тады адчуў, як ад стомы гудуць у каленях ногі, нібыта адмераў пару дзесяткаў кіламетраў, а плечы мокрыя ад поту. Гудзела ў вушах і горача пастуквала ў скронях.

Але не было часу, каб успамінаць, каб радавацца таму, што падпарадкаваў сабе і вежу — прагучала каманда «Да бою!», і трэба было зноў ехаць, ужо на месцы камандзіра машыны.

Цяпер, на новым месцы, прымаючы даклады ад механіка і аператара, падтрымліваючы сувязь з кіраўніком стральбы, Карповіч мог спакойна назіраць праз камандзірскі прыбор стральбу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над палігонам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над палігонам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над палігонам»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над палігонам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x