Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чацвёрты, самы чароўны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чацвёрты, самы чароўны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чацвёрты, самы чароўны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чацвёрты, самы чароўны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як і ўсе людзі, Нікчэмка не верыў у чараўніцтва і спачатку прыняў Лілле за звычайную чалавечую дзяўчынку. Ах, як папаўзлі ўгару яго бровы, калі ад лёгкага ўзмаху Ліллінай рукі заквітнела паляна ліловых званкоў. Хіба магла Лілле адправіць яго, зачараванага і заваяванага, прочкі? Тое, што яна лічыла штодзённым, для яго з'яўлялася цудам. А якая ж кветачніца адмовіцца ад захопленых поглядаў ды слоў?

Смешны, Нікчэмка жадаў таксама навучыцца вядзьмарству.

— Як ты гэта робіш?! — увесь час усклікаў ён.

Лілле смяялася, паціскала плячамі. Яна ж чараўніца. Гэта ў яе з нараджэння.

— Але што ты адчуваеш пры гэтым? — дапытваўся Нікчэмка.

— Я проста люблю мае кветачкі. І я дару ім дробачку маёй любові.

— Значыцца, калі кагосьці моцна кахаеш, тады й атрымліваецца чараўніцтва?

— Ізноў ты з рознымі дурасцямі! — адмахвалася ад яго Лілле. Але неяк задумалася і зразумела: так, так і ёсць, чараўніцтва — гэта любоў. Каханне.

Яна любіла ўсе кветкі: і смярдзючы шэранькі клапоўнік, і несамавітыя ракавыя шыйкі, і нікому не прыкметныя, дробныя зелянявыя суквецці крапівы. Памыляўся той, хто палічыў яе амарылісавую палянку імкненнем вылучыцца, уразіць некага, пусціць пыл у вочы. Не, Лілле не харахоня. Ёй толькі хацелася даць свету яшчэ кропельку прыгажосці. І калі сыпаліся на яе папрокі ў пазёрстве і зайздросныя словы, яна з пяшчотай успамінала ўсмешку Лесніка. Ён адзіны правільна зразумеў матывы яе ўчынку, не падумаў пра малютку-кветачніцу горш, чым яна ёсць. І ад усведамлення гэтага ў яе сэрцы стала прарастаць, чапляцца карэньчыкамі каханне. Расло, спела — і вось цяпер рыхтавалася заквітнець.

Лілле сабрала падарункі ў торбу і пайшла з хаты, усё далей і далей адыходзячы ад роднай і знаёмай Мядовай прасекі. Ах, як узрадуецца Ляснік, убачыўшы яе на парозе! Як успыхнуць яго вочы! Ён далікатна абдыме яе і скажа:

— Як даўно я цябе чакаў! Чаму ты так доўга не прыходзіла? З таго дня, калі ты стварыла тую выдатную палянку, я толькі пра цябе і мроіў, малая!

А потым Лілле ўявіла сабе пацалунак. Іх першы пацалунак, гарачы і рамантычны. Цікава, яго барада калючая ці не? Лілле войкнула, таму што адчула балючы ўкол. Барада?

Прахапіўшыся ад летуценняў, яна ўбачыла, што стаіць каля суцэльнай сцяны абляпіхавага зарасніку. Наперадзе, выставіўшы насустрач вострыя шыпы, пачынаўся Калючы раўчак. І каб яго прайсці, не хопіць Лілле яе ўласнай слабенькай кветкавай магіі. Яна зірнула на неба. Зоркі не спяшаліся паказвацца, сонца толькі хілілася да заходу. Ну што ж, кепска парушаць традыцыі, але чакаць яна не можа. Лілле ўселася на траву і прынялася разгортваць падарункі.

Усярэдзіне Паслёнавага скрутка, як яна і падазравала, апынуўся збанок. «У цяжкую хвіліну з'ясі лыжачку сочыва — і жыццё стане саладзейшым», — было карава выведзена на прыкладзенай паперцы. Лілле так і ўявіла сабе ўхмылку Паслёна, калі ён гэта пісаў.

З брудна-белага мяшэчка Паганкі яна выняла бязлітасна змяты, скручаны так і гэтак капялюшык. Пасыпаліся зярліцы, з дзірачкі выпаўз здзіўлены чарвячок. Вядома, як заўсёды, Паганка не знайшла часу праверыць грыб перад тым, як вядзьмарыць. І паштоўку падпісаць не знайшла часу таксама. Мабыць, палічыла, што словы тут залішнія. Лілле прымерала капялюшык. З далікатна-крэмавымі пласцінкамі і тонкай скуркай, падыдзе, мабыць, да бальнай сукенкі з павою. Але якая карысць зараз Лілле ад гэтага капялюшыка? У ім, як і ў збанку Паслёна, не было ані унцыі, ані грама чараўніцтва.

Ужо амаль без надзеі яна расчыніла падарунак Цыкуты. Усярэдзіне ляжалі цыгарка і цыдулка: «Не рабі глупстваў. Пакуры і шыбуй дахаты».

Яна склала ўсё ў купку і расплакалася. Ніхто не падзяліўся з ёй сваёй магічнай сілай. Падарункі апынуліся такімі ж легкадумнымі, як і дарыльшчыкі. Яны жылі ў змрочным атрутным сусвеціку, дзе зусім не патрэбныя сябры. Ды і што такое сябры? Разам выпіць мухамораўкі ды абмяняцца брыдкімі навінамі? А Лілле здавалася, што сябры — гэта ўзаемадапамога, давер, цеплыня.

— Як шмат чалавечага ты нахапалася, — сказала б Цыкута, даведаўшыся пра гэтыя думкі.

Лілле ўздыхнула. І дрыготкімі пальцамі разгарнула апошні, чацвёрты падарунак. У прывялым лопухавым лісці ляжаў бранзалет. Круглы, невялікі, як раз на Лілліна запясце. На яго драўлянай спінцы мясціліся крыва выразаныя і зусім незразумелыя словы. Старажытная замова, здагадалася Лілле. Дзіўна — яна не адчувала вядзьмарства і ў гэтым падарунку. Пэўна, Ляснік схаваў чары глыбока ўнутры. Ну што ж, тым больш дзейснымі яны павінны быць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чацвёрты, самы чароўны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чацвёрты, самы чароўны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Кацярына Оаро - Сарочае радыё
Кацярына Оаро
libcat.ru: книга без обложки
Тарас Шевченко
Кацярына Захарэвіч - Час Вогненнага Птушкалова
Кацярына Захарэвіч
Отзывы о книге «Чацвёрты, самы чароўны»

Обсуждение, отзывы о книге «Чацвёрты, самы чароўны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x