Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Разламашкі майстра Люфта (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незвычайная і вельмі цікавая кніга казачных аповесцяў і апавяданняў берасцейскай пісьменніцы Кацярыны Мядзведзевай. Тут вы знойдзеце дзівоснае спалучэнне ангельскай стылістыкі і славянскага фальклору. Выдатна падыходзіць для чытання ў любым узросце – гэта так званыя «казкі для дарослых», вельмі папулярны трэнд у сучаснай еўрапейскай літаратуры.

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кацярына Мядзведзева

Разламашкі майстра Люфта

© Мядзведзева Кацярына, 2015

© ІП Янушкевіч А.М., 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2015

Чараўнік для Дэйсі Мэй

Аповесць

Частка 1

Мая прабабуля Дэйсі была выдатнай вышывальшчыцай. І калі зірнуць уважліва на яе працы, можа падацца, што яна ўсё жыццё марыла мець свой фруктовы сад. Я доўгі час была ў гэтым упэўнена, бо вышывала прабабуля квітнеючыя абрыкосавыя дрэвы, шэзлонгі і ліхтарыкі, сакавітыя яблыкі на галінках, каменныя паілкі для птушак, гронкі гліцыній, клумбы ды палівачкі. Звычайная рукадзельная магія: вышый сваю мару – і яна здзейсніцца. І хоць насамрэч ніякай мары не было, рукадзельная магія спрацавала і вышытае спраўдзілася. Але досыць своеасабліва.

Мне было пяць гадоў, калі прабабулі не стала. З’ехалася радня, нават самыя далёкія прыбылі развітацца разам з дзеткамі ды ўнукамі – нарэшце мне было з кім пагуляць. Дзяцей бралі з сабой і на могілкі (у нашым родзе так прынята) і, каб мы не шумелі ды не ўчынялі боек, нам раз-пораз совалі што-небудзь смачнае. Не занадта ўдаючыся ў сэнс таго, што адбывалася, мы стаялі за спінамі дарослых і ціха жавалі: хто яблык, хто персік, хто абрыкос. Абгрызкі і костачкі затоптвалі ў зямлю.

Мая прабабуля памерла дваццаць пяць гадоў таму. Цяпер вакол яе магілы высяцца фруктовыя дрэвы – яблыні, грушы, персікі, слівы. Я люблю прыходзіць туды ўвесну. Сяджу на лаўцы, а вакол мяне плыве празрысты кветкавы водар і сыплюцца далікатныя пялёсткі.

Я веру ў рукадзельную магію. І спадзяюся, што мая мара спраўдзіцца. Толькі хацелася б здзейсніць яе пры жыцці. Калі б толькі я ведала, як вышыць тое, пра што мару. З бытавымі, зямнымі жаданнямі ўсё проста: патрэбна хата – вышывай дахоўку ды ліштвы, імкнешся замуж – выкарыстоўвай схемы з сэрцамі, купідонамі ды галубкамі, якія нясуць два залатыя пярсцёнкі ў дзюбах, марыш пра дзяцей – шукай узоры з немаўляткамі…

А вось як вышыць нешта нематэрыяльнае? Не пальмы і мора, не куфар з манеткамі, а тое, што не назавеш словамі, для чаго няма малюнка? Я не ведаю і не ўмею. І таму павесіла на сцяну пустую рамку. Сімвалічна, так? І вельмі трапна адлюстроўвае галоўную праблему майго жыцця… Праўда, на наступны дзень давялося рамку зняць, бо яе ўбачыла мая цётка Аўгуста і выказалася ў тым сэнсе, што мая галоўная праблема – гэта благі густ і адсутнасць уяўлення пра прыгажосць.

Але насамрэч праблема мая ў іншым.

Я – невідзімка.

Не, не падумайце, мяне добра відаць тым, каму сумна і хочацца пачасаць языком. Малочніца Дора, згледзеўшы мяне на іншым баку вуліцы, не праміне загаласіць на ўсё горла: «Дэйсі, дзетка, стары бабулін шаль табе да твару! І зацыраваных дзюр зусім не відаць, гэтакая ты мастачка!» Суседка мадам Эклер, сустрэўшы мяне ў аптэцы, заўсёды гучна цікавіцца маім млявым страваваннем і раіць абавязкова выпіваць кубачак сыроваткі на ноч. Але вось маладыя людзі – што дзяўчаты, што юнакі – мяне не заўважаюць. Я для іх ніхто. Пустое месца. Нуль, а можа, і зусім адмоўная велічыня.

Знешнасць у мяне «нябачная». Бляклыя валасы, шэрыя вочы, амаль не заўважныя бровы ды вейкі, нават вяснушкі – і тыя нейкія няяркія. Такую знешнасць часам завуць «мышынай», але мне няёмка карыстацца гэтым параўнаннем. Бо калі ў пакоі з’яўляецца мыш, яна выклікае фурор: дамы віскочуць, падбіраюць спадніцы, могуць нават страціць прытомнасць, а джэнтльмены пагульваюць мускуламі і ператвараюцца ў адважных паляўнічых – пачынаецца шум, гам, весялосць. А калі ў пакоі з’яўляюся я, мяне не заўважаюць зусім.

Дантыст выглядае з кабінета, акідвае позіркам прыёмную і, гледзячы скрозь мяне, пытае ў сакратаркі: «На сёння больш ніхто не запісаны?» У аўтобусе кандуктар уздрыгвае ад нечаканасці, калі я спрабую купіць у яго квіток: «Прабачце, я вас не прыкмеціў». Бібліятэкар, ігнаруючы маю працягнутую руку з кнігамі, пытае чалавека, які стаіць за мной: «Што я магу вам прапанаваць?»

І я не ведаю, абсалютна не ведаю, што б магло быць намалявана на палатне з назвай «Жаданне стаць прыкметнай». Таму я не вышыла яшчэ ніводнай карціны, толькі празаічныя ручнікі, навалачкі, грэлкі на імбрычак. І наогул, я аддаю перавагу вязанню. Вязальная магія больш грубая і простая, яна грэе. А калі думаць з любоўю пра тых, для каго вяжаш шкарпэткі ці тоўсты шалік, то гэтыя людзі не будуць хварэць узімку, нават калі наядуцца ледзякоў. Шчырая праўда, я правярала.

Частка 2

Калі маіх сясцёр у дзяцінстве пыталі, што яны любяць, Эма адказвала, што любіць маму і тату, Аліса згадвала слівавы ўзвар і прафітролі з персікавым джэмам, а я заўсёды маўчала. Таму што я люблю быць, проста быць. Быць дома ці ў садзе. Быць ля вады. Глядзець на дрэвы і траву, адчуваць скурай, як пячэ сонца ці кусаецца мароз. Слухаць, як стукае паціху дожджык. Вязаць. Чытаць. Думаць штонебудзь прыемнае. Марыць. Калі няма ні сябровак, ні жаніха, застаецца шмат часу на мары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Євгенія Кононенко - Жертва забутого майстра
Євгенія Кононенко
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Володимир Єшкілєв - Втеча майстра Пінзеля
Володимир Єшкілєв
Отзывы о книге «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Разламашкі майстра Люфта (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x