Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чацвёрты, самы чароўны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чацвёрты, самы чароўны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чацвёрты, самы чароўны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чацвёрты, самы чароўны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нічога сабе. Лілле і не ведала, што раней з любым дробязным пытаннем, з кожнай сваркай усе беглі да Лесніка, заміналі яму ў важных справах. Бо ён не толькі амарылісамі ўвесну любуецца. Яму трэба шмат чаго паспець: загасіць забытыя вогнішчы, дрывасекам паказаць хворыя камлі, адшукаць ды разламаць пасткі, прасачыць, каб паляўнічым не надта ўжо везла. Балота гладчэе-распаўзаецца, сакавіты лужок захапіла ды палянку з меданосамі? Сухастой зацяняе маладыя дрэўцы, не пускае іх у рост? Непарадак, трэба разабрацца!

А тут звяртаецца драбяза са скаргамі: у каго жукоў ды матылькоў перавабілі, у каго верасовую пустэчу без дазволу грыбамі абтыкалі . Шуму больш, чым толку, разбіраць гэтыя звады — толькі час каштоўны марнаваць. І Ляснік вырашыў адгарадзіцца. Тры разы ён узмахнуў рукой — і акальцавалі яго леснічоўку багна, павуцінне ды калючкі. Зараз толькі той, у каго сапраўды сур'ёзная справа, рызыкне прадзірацца ў госці.

Лілле нахмурылася, поўная рашучасці.

— Ці не збіраешся ты да Лесніка? — прагаварыла Цыкута, узіраючыся ў спалатнелы твар маленькай кветачніцы. — Не рызыкуй. Можаш і не дайсці.

— Нікуды яна не збіраецца, — гігікнуў Паслён. — Навошта ёй Ляснік, калі яна чалавека кахае. Чалаве-ека, — з агідай працягнуў ён. — Нікчэмнага, пустагаловага, бясталентнага чалавечышку. Дзіўны густ у малюпахтачкі Лілле!

— Закахалася па вушы, — падтакнула Паганка. — Успомні, як яна ўзвілася, калі ты атруціць яго жадаў! Як абараняць кінулася бедненькага салодзенькага Нікчэмку!

— І зусім я яго не кахаю! — закрычала Лілле. — І не патрэбны ён мне зусім! Прыблудзіўся на маю галаву. беспатольны й нікчэмны. вось і трымаю яго. з жалю.

На кухні штосьці грукнула і, здаецца, разбілася.

— Я зараз, — збянтэжылася Лілле і кінулася туды. Нікчэмка сядзеў на кукішках і збіраў аскепкі. Выгляд у яго быў самы няшчасны.

— Што ж ты? — прагаварыла Лілле.

Ён паглядзеў ёй у вочы. Спытаць штосьці жадаў ці, наадварот, растлумачыць, ды не вырашаўся. Сэрцайка Лілле пачало стукаць усё часцей і часцей. Яна хацела было нешта сказаць, ды так і прамаўчала. Нікчэмка ўздыхнуў і зазвінеў аскепкамі. Што гэта было — талерка? Кубачак? Пабітае сэрца? Лілле ўздыхнула таксама і вярнулася да гасцей.

— Жывы? — кпліва спытала Паганка. Паслён пырснуў у гарбату. Цыкута пакруціла галавой.

— Ну роўна дзеці, — яна ўстала. — Што ж, з вамі добра, але мне трэба ісці. Заўтра мята павінна заквітнець. Абыду, праверу, ці ўсё гатова. Сустрэнемся досвіткам, Лілле.

Яна прашамацела абтрапанымі бранзалетамі, пагладзіла імянінніцу па галаве і выйшла. На ганку сядзеў Нікчэмка. Ці то Цыкуце здалося, ці то ў яго вачах і праўда стаялі слёзы.

— Паліць будзеш? — спытала яна, дастаючы капшук.

Ён памарудзіў — і кіўнуў. Траўніца ўселася побач, і яны моўчкі задымілі. Яна разглядала сваю ўсеяную дзядоўнікам спадніцу, ён глядзеў кудысьці ўдалячынь.

— Вось так, — сказала Цыкута, дакурыўшы. Шпурнула недакурак пад ганак і сышла. Нікчэмка пасядзеў яшчэ хвіліну, нібы вырашаў для сябе штосьці важнае. Потым падняўся і рашуча закрочыў прочкі ад Ліллінай хаткі.

Паслён і Паганка таксама неўзабаве зазбіраліся. Ён адправіўся дахаты лячыць свае балотныя соплі, яна спяшалася праверыць, як там пасеяныя на мінулым тыдні смаржкі.

Дзень нараджэння выпетрываўся з парадзелымі клубамі дыму, раствараўся ў звычайных кветкавых буднях. Лілле агледзела растрыбушаны, абрынданы абрус, рэшткі пачастунку, брудны посуд. На падлозе бялелі купкі попелу і недакуркі. З зярліц, шчодра рассыпаных Паганкай, дзе-нідзе ўжо прараслі бледныя грыбкі на лядашчых ножках. Што ж Нікчэмка не спяшаецца падмесці і вымыць гэты гармідар? Лілле зазірнула на кухню, але Нікчэмкі там не знайшла. Гуляць сышоў, ці што? — здзівілася яна. Звычайна не сыходзіў, не прыбраўшыся. Добра, вернецца, куды ён дзенецца. Ад мухаморавай настойкі зліпаліся вочы, і Лілле без сіл павалілася на пасцель.

Прачнулася яна пад вечар. У кухні было цёмна, посуд так і стаяў брудны на стале. Нікчэмка не вярнуўся. Лілле зразумела гэта, і яе сэрца спалохана сціснулася. Няўжо ён пакрыўдзіўся і сышоў? Зусім сышоў? Хата выглядала такой пустой, зімнай, сумнай. Не жыллё, а так, сцены й дах, дзе можна абначаваць і спехам паабедаць. Як раней.

Лілле ж так і жыла, пакуль не сустрэла Нікчэмку. Ён сядзеў ля раўчука і глядзеў на каменьчыкі, пясок, скокі вадамерак — і на кветачніцу, якая той раніцай нашэптвала белым кальчакам стрэліцы, што пара б ужо і заквітнець. Яна стаяла на каленах ля самай вады, здаецца, нават замачыла падол. Кветкі чамусьці маўчалі, нібы саромеліся старонніх. Лілле падняла галаву і ўбачыла цікаўныя сінія вочы. Так і пазнаёмілася — страшна падумаць — з чалавекам. І калі яна скончыла працу і адправілася дахаты, Нікчэмка пайшоў следам — ну не гнаць жа яго было, а?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чацвёрты, самы чароўны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чацвёрты, самы чароўны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Кацярына Оаро - Сарочае радыё
Кацярына Оаро
libcat.ru: книга без обложки
Тарас Шевченко
Кацярына Захарэвіч - Час Вогненнага Птушкалова
Кацярына Захарэвіч
Отзывы о книге «Чацвёрты, самы чароўны»

Обсуждение, отзывы о книге «Чацвёрты, самы чароўны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x