Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расследаванні інспектара Сарвы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расследаванні інспектара Сарвы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Расследаванні інспектара Сарвы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расследаванні інспектара Сарвы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добры дзень! Інспектар Дэпартамента пазазямных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва! Я хацеў бы задаць вам некалькі пытанняў, спадар Каўрыгін!

У наступнае імгненне манцёр кінуўся да дзвярэй. Аднак спроба прарвацца пацярпела фіяска: інспектар быў напагатове. Прыём самба — і Каўрыгін расцягнуўся на падлозе з заламанымі за спінай рукамі.

Сарва зашчоўкнуў на запясцях манцёра фіксатары кайданкоў і падняўся, задумаўшыся пра тое, што магло справакаваць агрэсію. Пошукі былі нядоўгімі.

— Акустычная гармата... Але які ад яе сэнс у вакууме? — канструкцыя прылады аказалася незвычайнай: генератар гукавога пучка заканчваўся плексігласавай скрынкай, у якой знаходзіліся крышталі. Інспектар правёў па іх сілікагелевым алоўкам. — Дыгідрафасфат калію... Збіраліся забіць Фудзімоту?

— Я не разумею, пра што вы кажаце!

— Вы ж раней працавалі на «Электрычныя тэхналогіі», ці не так, спадар Каўрыгін?

— І што?

— «Электрычныя тэхналогіі» з'яўляюцца даччыным прадпрыемствам «Электроннай карпарацыі», якая канкурыруе з «Робатыкс». А фабрыка па ажыццяўленні фазавага пераходу гелію-тры ў звышцякучы стан — кавалак панадны: кантракты на дзясяткі, а то і сотні мільярдаў, перспектыва росту, прэстыж!.. Пасля смерці Іяшыты Фудзімоты ні пра які кантракт з «Робатыкс» не магло ісці і гаворкі.

— Я — звычайны манцёр! — агрэсіўны выкрык павінен быў адцягнуць увагу Сарвы. Але Каўрыгін пралічыўся — інспектар своечасова заўважыў маніпуляцыі з кайданкамі і паспеў выбіць канцылярскую сашчэпку.

— І дзе гэта «звычайны манцёр» навучыўся адкрываць кайданкі?.. Я падазраю, што цэлілі вы ў Фудзімоту, а патрапілі ў Жымайлу! Сумная выпадковасць — відэакамеры ўсё яшчэ прайграюць чалавечым вачам! Дый час праходжання сігналу...

— Вы блюзніце!

— Раю вам ва ўсім шчыра прызнацца, спадар Каўрыгін. Толькі так вы здолееце пазбегнуць найвышэйшай меры пакарання... На дапамогу «Электроннай карпарацыі» можаце не разлічваць — яны адмовяцца ад вас, ледзь да іх дойдзе навіна пра ваш арышт. Нават не сумнявайцеся!

Псеўдаманцёр варухнуў жаўлакамі і беспаспяхова паспрабаваў разарваць кайданкі.

— На кон пастаўлена ваша жыццё, спадар Каўрыгін! Калі вы шануеце яго... Пра помсту з боку заказчыка забойства можаце не хвалявацца — пагадзіўшыся на супрацоўніцтва са следствам, вы падпадаеце пад дзеянне праграмы па абароне сведак.

Унутраная барацьба працягвалася нядоўга:

— Яны называюць гэта «вакуумнае тунэляванне фанонаў». Акустычная гармата працуе за кошт узаемадзеяння паміж гукавымі хвалямі ў крышталі і электрычным полем. Ваганні крышталічнай рашоткі ствараюць на паверхні крышталя своеасаблівыя зменныя элек­трычныя палі, якія ўздзейнічаюць на сэрца і ў выніку змяняюць частату яго біцця... Смерць васьмідзесяцігадовага Фудзімоты ні ў каго не павінна была выклікаць падазрэнняў. А з прычыны таго, што спадчынніка ён не пакінуў, перад «Робатыкс» востра паўстала б праблема выбару новага кіраўніка карпарацыі. Прэтэндэнтаў на пасаду Фудзімоты набярэцца з добры тузін. І ніводзін з іх не пагадзіцца капітуляваць без бою...

МОЛАТ ТОРА

На канферэнцыю Ратаўт Сарва ўсё ж такі паспеў: навукова-даследчаму судну «Ферэкід Сіроскі», які стартаваў з месяцавага касмадрома «Новыя гарызонты», спатрэбілася ўсяго восем гадзін руху ў гіперпрасторы для таго, каб дасягнуць Венеры. Аргкамітэт пайшоў інспектару насустрач і дазволіў выступіць, нягледзячы на парушэнне рэгламенту. Тэзісны даклад Сарвы выклікаў бурныя дэбаты.

Калі канферэнцыя скончылася, інспектар накіраваўся ў гасцінічны нумар, збіраючыся азнаёміцца з матэрыяламі, ласкава прадстаўленымі яму аргкамітэтам. Але планы на вечар былі парушаныя — нагадаў пра сябе камунікатар. З упэўненасцю ў тым, што прыйшло чарговае паведамленне ад камісара Айнбунда, Сарва дакрануўся да піктаграмы на сэнсарным экра­не.

— Хм... Кірстаўт Немер... Ратаўт, патрэбна твая дапамога. Прыязджай!.. І што такога ў яго магло здарыцца? — у бліжэйшай перспектыве новых расследаванняў не прадбачылася, так што інспектар мог правесці час з сябрам.

Універсітэцкі музей, у якім працаваў галоўным захавальнікам Немер, знаходзіўся ў суседняй калоніі, названай у гонар заснавальніка Ліліянтальскай абсерваторыі Іагана Іераніма Шротэра.

— Дзвесце пяцьдзясят адзін кіламетр. Падобна на тое, што мяне чакае цікавае падарожжа!

Ведаючы, што Немер ніколі не будзе разыгрываць яго і турбаваць па дробязях, Сарва сабраў рэчы і накіраваўся ў ангар. Дзякуючы шчасліваму збегу абставін, да «Іагана Іераніма Шротэра» адпраўлялася калона. Пасля непрацяглых перамоваў яе старшы даў згоду ўзяць інспектара ў якасці пасажыра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расследаванні інспектара Сарвы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расследаванні інспектара Сарвы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Расследаванні інспектара Сарвы»

Обсуждение, отзывы о книге «Расследаванні інспектара Сарвы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x