Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Ты вельмі па ім шкадуеш?” — спытаў я. “А як ты думаеш?” “Мяне б задаволіла, каб ты была свабодная”. “Я і ёсць свабодная”.

Але тут у ёй быццам нешта раптоўна надламалася, і яна моўчкі заплакала. І тады я коратка расказаў ёй пра сваю былую нявесту Эрыку, і што вось прайшло ўжо столькі часу пасля яе знікнення, а я калі-нікалі прачынаюся ноччу ў адчаі і туга не адпускае мяне да раніцы. І самае цяжкае тут — невядомасць, гаварыў я, бо, калі б я ведаў, дзе і як яна памерла, то, пэўна, адчуў бы праз месяц, год, два ці болей — калі не душэўны спакой, то нейкую, няхай і адносную, цікавасць да жыцця, а не тую трывогу і нянавісць, якія раз-пораз авалодваюць мной і не даюць раўнавагі, а, наадварот, марудна спальваюць мяне.

Яна быццам паступова супакоілася ад маіх слоў, і я спытаў: “У цябе ёсць якія сваякі, ну — бацькі, браты, сёстры?” ”Бацька памёр. Я бачу яго зрэдку толькі ў сне. Маці з’ехала з нейкім пшутам.” “А ў Новым Эдэме?” ”Ёсць мужчына, які мне сімпатызуе. Ён мастак і распісвае ў паселішчы былы ангар пад храм. Але мы сябры, не больш. Ёсць і яшчэ некалькі сяброў”.

Наколькі я ведаў, храмы цяпер нідзе не будуюцца і іх даўно ніхто не распісвае. Хрысціянства зрабіла плаўны пераход да веры ў бессмяротнасць, амаль растварыўшыся ў шэрагу іншых рэлігій. Урэшце, усё высветліцца на месцы. Можа, той збой, вытокі і ход якога я здолею, калі пашанцуе, засняць на камеру, таксама звязаны з тым храмам? Я губляўся ў здагадках.

Чаму гэта жанчына, якая, няхай сабе і ратуючыся ад стрэсу, раптам аддалася мне, цяпер так шчыра адказвае на маю цікаўнасць?

Я крыху зноў здзівіўся ў думках, але не стаў развіваць гэтую тэму далей. Шмат іншых пытанняў круціліся ў маёй галаве, толькі я пакінуў іх на потым.

empty* * *empty

Перад уездам на эстакаду нас спыніў дарожны патруль. Я апусціў руку пад сядзенне, дзе ляжаў рэвальвер і неўпрыкмет сунуў яго пад кашулю.

Патрульны падышоў усутыч і ўважліва агледзеў нас, запрасіўшы маё вадзіцельскае пасведчанне. Другі стаяў за ім метры са два, паклаўшы рукі на пісталет-аўтамат. Па знешнім абліччы гэта былі кітайцы, абодва невысокія, таўсматыя і маларухомыя, апранутыя ў летнюю ўніформу, на якой праступалі цёмныя плямы ад поту.

Сонца ўжо адчувальна прасунулася на ўсходзе, і спёка набірала моц.

“Адкуль вы едзеце і куды?” — спытаў з акцэнтам і на дрэннай мове патрульны, разглядаючы маё пасведчанне.

“Паўгадзіны таму выехаў са стаянкі”, — я назваў яе электронны нумар.

Ён адразу набраў яго праз кішэнны , пераслаўшы выяву майго джыпа, і зрабіў запытанне.

“Як доўга стаяла машына на стаянцы?” — пацікавіўся ён.

Мой пазадарожнік дагэтуль прастаяў там нерухома каля месяца, і я ўнутрана павіншаваў сябе за прадбачлівасць.

Пачуўшы са станцыі адказ на сваё запытанне, патрульны адраз згубіў да нас цікавасць і махнуў рукой.

“Праязджайце”.

Далей ад Мегаполіса паўсюдна стракацела смеццевая звалка, а дарога паступова станавілася горшай. На рамонтныя работы даўно не звярталі ўвагі, бо шэраг тэхнагенных наступстваў пасля

Непажаданых Падзей і заклапочанасць улад асабістай бяспекай не давалі для гэтага рэальных падстаў. Урэшце, я ведаў, што назіраю толькі слабы адбітак незваротных сістэмных з’яў.

Лесу на працягу дзесяткаў кіламетраў ад горада ўжо даўно не існавала, хіба толькі рэдкія таполі мільгалі абапал дарогі. Змрочныя будынкі са шматпавярховых паступова станавіліся ніжэй і ўрэшце ўвогуле ціснуліся да зямлі адным-двума паверхамі. Горы смярдзючага смецця на шматлікіх звалках часам ганяў вецер. Там-сям яго падпальвалі, і тады задушлівы дым імкліва слаўся над дарогай і прасочваўся ў кабіну. Спарахнелыя і напаўзгніўшыя касцякі даўно кінутых на абочынах машын усцілалі шлях.

“Скажы, — раптам спытала Мойра, — калі б паліцыянты пачалі нас затрымліваць, мяне, у прыватнасці, ты пачаў бы страляць?”

Я адказаў, што так, безумоўна, бо ў мінулым удзельнічаў у вайне і ведаю, што ў большасці не-бяспечных выпадкаў усё залежыць ад хуткасці рашэнняў.

“А за якую правіннасць цябе выслалі з горада?”

Я коратка патлумачыў, што нёс у кішэні забароненую старажытную кнігу і мяне здала “штучніца”. Я расказаў пра змест кнігі і ў канцы дадаў, што віды пакаранняў, якія апісвала ў сваім дзённіку фрэйліна Арнгейм, былі ў старажытны час непараўнальна больш жорсткімі. Так, напрыклад, магчымага адступніка прывязвалі на пожаг і жывога вэндзілі над агнём на працягу некалькіх сутак. А то яшчэ саджалі на кол.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x