Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Платон не падзяліўся са мной сваімі планамі пасля сумеснага наведвання вас, спадар Берташ, але вы яго нечым цікавілі, і ён прыходзіў адмыслова, а мне, як толькі выйшлі ад вас, параіў чакаць яго ў адным з трэцеразрадных гатэляў, патлумачыўшы, што, калі не вернецца праз некалькі гадзін, то варта ехаць у

Новы Эдэм самастойна, ну, і калі наш новы знаёмы Берташ Яновіч (гэта значыць я) дасць згоду, то дабірацца туды разам, а яго не чакаць”.

Праз нейкі час яна даведалася з тэлехронікі пра замах і адразу пазнала ў нападаўшым Платона. Нагадвалі і яе прыкметы. Уцячы яму не ўдалося, і ён, ужо забіты, згарэў у машыне. Магчыма, ён збярог яе жыццё. Цяпер, закончыла жанчына свой аповяд, яна, вядома, не хоча падстаўляць мяне, бо я і так, па сутнасці, выгнаннік, такі ж, як і яна, — і праз гадзіну яна пойдзе, бо, верагодна, яе шукаюць.

“Дык і ты высланая?” — спытаў я.

“Так. Амаль усе, хто працаваў з тваім бацькам, былі праз нейкі час пакараныя. Мяне саслалі ў Эдэм”.

“Пабудзеш у мяне, пакуль усё супакоіцца, — сказаў я, — а потым мы, верагодна, рушым у паселішча. Я прымаю вашу прапанову”.

“Дзякуй. Я не памылілася ў табе. Думаю вось, чым бы аддзячыць”.

“Не клапаціся”.

“Ты натурал?” — нечакана пацікавілася яна, па-ранейшаму седзячы на канапе і не падымаючы галавы.

“Хіба гэтага не бачна?”

“Тады транквілізатараў не трэба”, — на яе вуснах з’явілася ўсмешка, у якой было, на мой погляд, нешта змушанае, але затым яна раптам скінула з сябе кашулю і рашуча абняла мяне. Мы ляглі на канапу. Я не адразу авалодаў ёй, а нейкі час моўчкі лашчыў, пэўна, ужо тады ў мяне да яе ўзнікла тое самае пачуццё, якое, яшчэ да гэтай нечаканай фізічнай блізкасці, злучыла нас разам, і якое з даўніх часоў называлі “каханнем”.

Пэўна, ад нечаканасці сітуацыі і маёй закамплексаванасці —

калі жанчына не зусім звычайная і мне падабаецца, я іншым разам губляю пачуццё непасрэднасці — усё адбылося нервова, і не так, як я б хацеў. Жанчына доўга не магла расслабіцца, яе ўсё яшчэ скаланала дробная ліхаманка, такія рэчы заўсёды заразныя і пераходзяць на партнёра.

Потым мы нейкі час моўчкі ляжалі абняўшыся, яна насуперак усяму так і не здолела адразу супакоіцца, а прыходзіла ў сябе даволі марудна. Я міжволі раздумваў над тым, што яе нечаканае вырашэнне свайго стану двума дзесяткамі хвілін назад даволі дзіўнае і рызыкоўнае ў сэнсе маралі, але, магчыма, самае дакладнае — урэшце, ёй, пэўна, лепш бачна. Ад жанчын можна ча-каць усяго.

Праз нейкі час усе далейшыя дзеянні я ўзяў пад свой кантроль, аб’явіўшы Мойры, што мы едзем сёння ж, нават неадкладна, бо тут нас абаіх ужо нічога добрага не чакае.

“Неадкладна — гэта як? У цябе ёсць аўтамабіль?”

“Так”, — адказаў я, хоць добра ведаў, што мая састарэлая малалітражка працяглы час гніла на платнай стаянцы і, каб забраць яе, трэба было заплаціць амаль усе мае грошы, якія яшчэ заставаліся пасля звальнення са службы. Да таго ж, цэны на паліва зноў узляцелі ўгару. Але пра ўсе гэтыя дробязі я змаўчаў.

“Доказ, — сказаў я. — Ты ж сама казала, што ён чакаць не будзе, і, дарэчы, твой сябра Платон хацеў, каб мы разам вярталіся ў

Эдэм”.

Мы апрануліся, я сабраў сумку, кінуў туды ноўтбук, аддаў

Мойры ключ і загадаў чакаць, пакуль я не прыганю машыну са стаянкі і не пазваню ёй. Пасля чаго яна закрые кватэру і спусціцца ўніз.

Я захапіў рэвальвер і па падземцы скіраваў на стаянку, дзе пастараўся звярнуць на сябе ўвагу, гучна нагадаўшы час на сваім гадзінніку. Мне трэба было, каб служка, адзін з тэхнікаў, запомніў гэты момант, а таксама марку маёй машыны.

Я папрасіў яго падкачаць колы майго “джыпа” і заправіць бак вадкім вадародам, заплаціў за-патрабаваную суму і выехаў вонкі, запісаўшы электронны даведачны нумар стаянкі.

Пад’ехаўшы да свайго, цяпер ужо былога, і я ў гэтым не сумняваўся, жытла, я даслаў Мойры сігнал з надалонніка, і праз хвіліну яна выйшла з пад’езда з сумкай у руках. Я забраў у яе ключ з біркай ад кватэры і кінуў яго ў паштовую скрыню дворніцкай.

Мы рухаліся да выезду з горада ў заходнім напрамку. Я высвеціў на дысплеі мапу і папрасіў Мойру паказаць на ёй шлях. На вуліцах там-сям стаялі паліцэйскія патрулі, у асноўным гэта былі індусы і кітайцы, якія раз-пораз ляніва і з неахвотай адсочвалі машыны, што праязджалі паўз іх. Я больш не рызыкаваў распытваць яе пра загінуўшага, бо не хацеў, каб яна пакутавала, і да таго ж размовы, нават у машынах, якія рухаліся, часам, адмыслова праслухоўваліся проста на дарогах, пра што мы абое ведалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x