Алесь Наварыч - Літоўскі воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Літоўскі воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літоўскі воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літоўскі воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Літоўскі воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літоўскі воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ландарай адгарадзілі закутак, паставілі туды паненцы ложак, на другі бок ландары саставілі дзве лавы брытанцу, паклалі сеннікі, пакрылі капамі. Лэйбава жонка тым часам раскатурхала дачок напіхваць у навалачкі свежае сена...

Буевіч у карчму таксама не пайшоў - на ўласнай скуры ведаў, якія кусачыя ў Лэйбы «скакуны». Прылёг разам з фурманам на сене - ноч цёплая, ды і колькі той ночы засталося.

Раніцай, калі ўжо добра ўвіднела, Артур прачнуўся ад звону цугляў. Глянуў - каля карчмы стаялі жандарскія коні. Што такое? А вунь пан афіцэр, капітан Фогель, прэцца. Вочы чырвоныя, пэўна, не спаў ні хвіліны.

- Насмеліўся патурбаваць васпана, - ціха праказаў Фогель. - Буду шчыры і без гэтых, выбачайце, эківокаў. Дык вось: занадта цяжкі ў паненкі рыдыкюль. Як думаеце, што там?

- Можа, чырвонцы... - адказаў Артур. Гаварыў гучна, каб брытанец прачнуўся.

- Ціха, - жандар прыклаў да вуснаў палец. - Давайце адыдземся...

Яны перайшлі пясчаную дарогу, заглыбіліся ў прыдарожныя хмызнякі, дзе востра пахла маладымі маслюкамі і багуном з балота.

- Пан афіцэр, - роблена абураўся Буевіч. - З жаночым полам можа адбыцца вялікая непрыемнасць. Ну што крымінальнага можа быць у паненчыным рыдыкюлі?

- Не, - паматаў галавою жандар. - Як на рыдыкюль - сакваяжык завялікі. І зацяжкі... Ведаеце, мне абрыдла хадзіць у капітанах. Як сабака, гойсаю па балотах, ды ўсё без карысці... Калі нават рэвальверы, штукі два-тры, то і гэта, выбачайце, поспех. Прашу вас, паспрыяйце... Няўжо вам шкада гэтай полькі? А гэты ангелец...

- Што ангелец?

- Гм, падазроны... Не падабаецца мне ягоны, выбачайце, face.

- Я, пане афіцэр, прыхільна стаўлюся да вашай службовай заклапочанасці... - Артур не ведаў, што рабіць, таму цягнуў час. - Яны: і ангелец, і полька - звычайныя спадарожныя... Мяркую, падазронасць ваша залішняя...

- Ну-ну, - падціснуўшы вусны, прагаварыў жандар. - Каму залішняя, а каму і не... Давайце зробім так, каб без лішняга шуму... Дзе той сакваяжык? У карэце?

- Баюся, паненка начуе з сакваяжыкам у абдымку...

- Гм, тады выйдзе азіятчына... Вобыск па ўсёй форме, - разгарачыўся капітан.

- Ды няма там нічога! - павысіў тон і Буевіч.

- А чаму не прад'явіла да агляду? Кажаце - чырвонцы, золата? Што там такое за золата? Заўважце, мне чужога не трэба. І манеты не вазьму... Каб не ангелец, даўно разабраўся б з гэтай дэвоткай. Служба ёсць служба...

- Выбачайце, ангелец можа завярнуць аглоблі на захад, а там - усе газеты Эўропы напішуць, як афіцэр яго светласці імператарскай жандармерыі здымаў, выбачайце, майткі з падданай... Ды яшчэ прыпішуць такое... - бараніўся Артур. - Няўжо вы не баіцеся за сваю пасаду...

- За пасаду не, а вось, выбачайце, за скуру - так...

- Ну што ж, - урэшце згадзіўся Артур. - Пайду і растлумачу ўсё. Яна ж таксама чалавек.

Тым часам брытанец усхапіўся, запатрабаваў Лэйбу, той прывёў жонку і дачок... Яны пасталі з прасцінамі ў руках і за імправізаванай шырмай паненка стала апранацца. Апраналася яна сто гадоў. Урэшце выйшла пры капялюшыку і з насунутай на нос вуалькай.

Артур растлумачыў паненцы, што да чаго. Тая фанабэрна хмыкнула і махнула пальчаткай у бок сваіх рэчаў. Жандар кіўнуў падначаленым. Тыя кінуліся за ландару, прынеслі сакваяжык. Жандар зазірнуў, закусіў губу.

- Усё абшукалі?

- Усё...

- Сяннік перамацалі?

- Нічога няма, ваша благародзіе...

- Можа, у зямлю закапала?

- Ніяк не, ваша благародзіе... Зямля цвёрдая, нечапаная. Ды і інструманту ў палячкі няма. Чым яна капала б?

- Броха! - выгукнуў капітан. - Гэта... у Брохі!

Але Броха, Лэйбава жонка, стаяла побач, нікуды не адыходзіла. Брохіны дочкі, што прыслужвалі паненцы, былі ў тоненькіх сукенках, пад якія нічога не схаваеш.

- На ёй, ваша благародзіе... На польцы... У карсеце... - шапнуў адзін з жандаравых падначаленых, не саромеючыся Артура. - Загадаеце абшукаць?

- Балван... - ускрыкнуў капітан. - Ладненька. Ёсць у мяне смутныя падазрэнні на гэты конт... Але згодзен, не будзем смяшыць Эўропу.

2. Бунт

Артур Буевіч развітаўся з брытанцам, з паненкай, па-прыяцельску махнуў рукой жандарскаму капітану і пакіраваўся дахаты. Шукаць людзей, якія б адрамантавалі ландару. Падумаў, што прышле майстроў, каго знойдзе, ад бацькі.

Паўз балота выйшаў на палетак, а там рукой было падаць да роднай сядзібы. Галасілі валасянкі, крэкалі жабы. Мілы і родны кут. Тут прайшло дзяцінства, разам з сялянскімі дзецьмі беганы-перабеганы ўсе гэтыя палеткі, а кожнае балотца перамацана рукамі ў пошуках уюноў і карасёў...

На надворку было шматлюдна. Стаялі хто з косамі, хто з дрынам. Артур устрывожыўся, паскорыў хаду. Яго заўважылі здалёк, некаторыя сяляне пайшлі насустрач, бабы сталі прыгалошваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літоўскі воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літоўскі воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Літоўскі воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Літоўскі воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x