Алесь Наварыч - Літоўскі воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Літоўскі воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літоўскі воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літоўскі воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Літоўскі воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літоўскі воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну, давай тады за сустрэчу...

Буевіч не заядаў гарэлку, адразу наліў яшчэ.

- І не крывіся... За німфу, якую паслаў мне Бог... Пакуль, хм... дзяцей не было дома... Арціка і Стасюка. На, во, агурок... О, чорт, дзе той Мікіта з квасам...

Гарэлка нашча не лезла, але давялося глынуць. У галаве зашумела так, як часам шапоча каласамі жыта.

- Яшчэ па кропельцы, - сказаў Буевіч. - Жывеш і не ведаеш, калі памрэш. А як памрэш, то занясуць на могілкі, закапаюць, прыйдуць дахаты, стануць піць кохвій ды плявузгаць пра цябе розную дрэнь... Трымай кілішак... Ведаеш, у Парыжы ёсць там адна вуліца... Дык францужанкі з раніцы танцуюць, заўваж, у будзень, сярод тыдня, танцуюць, падкідваюць ножкі, што аж відаць кутасікі панталонаў, і крычаць - vive le midi, vive le midi! Няхай жыве раніца! Няхай жыве раніца! У-га... Хадзіў і я па той вуліцы...

- Прабачце, васпане дзядзьку, midi - гэта полудзень, а не раніца...

- Гэта ты - мне? - Буевіч пагрозліва глянуў на Кавальца. З-пад густых русых броваў чырванелі жылкамі злосныя вырачаныя вочы. - Я кажу - ты мне мову французскую папраўляеш?

- Але ж midi - не раніца, здаецца...

Кавалец пашкадаваў, што зрабіў заўвагу.

- Ах ты, смаркач! - выбухнуў на ягоныя словы Буевіч. - Я к табе як... да чалавека, да сваяка, а ты, цецярук балотны, нявыхаваная пыса... Невук, басяк, халоп!

Ясь адступіўся ад пана - ненарокам ударыць. Успышка гневу прайшла. Буевіч агледзеўся каламутнымі вачамі.

- Гэй! - раптам гучна раўнуў пан Буевіч. - Людзі! Ідзіце сюды. Усе - сюды, хто прыйшоў.

Сяляне, якіх за гэты час крыху паболела ў двары, стаялі, маўчалі, баязліва перамінаючыся з лапця на лапаць.

- Гэй! - крыкнуў п'яны памешчык. - Даю вам свабоду. Ад гэтай хвіліны вы - вольныя.

Мужыкі насцярожана пазіралі.

Буевіч скінуў са спода начынне, грукнуў у яго, як у бубен, і крыкнуў:

- Вы - вольныя, кажу. Ідзіце ад мяне. Я даю вам волю!

Буяны пан, грукаючы ў спод, пайшоў па крузе, спрабуючы вытанцоўваць. Ногі ў яго, зрэшты, як і язык, запляталіся.

Цімох, які падышоў знекуль збоку да Кавальца, прашаптаў:

- Зноў дурэе. Учора вечарам так, выбачайце, нарэзаўся, што з валамі цалаваўся. Хутчэй бы пані Цэцылія прыехала пана ўгамоньваць.

- Вы - вольныя, - урачыста, нацягнутым голасам выгукнуў пан, на гэты раз з высокага ганка. - Якой халеры вы стаіце тут? Волю даю, волю вам даю!

- А паночку, а куды ж ты нас выганяеш, а што ж мы будзем рабіць без цябе... - пачала плакаць з падвывам нейкая ўдава.

- Ідзіце прэч! - стомлена рэкнуў пан. - Бачыць вас не магу!

- Пане Купрыяну! Выбачайце... Чым жа пана так угнявілі?! Нам цар волю дае, дык мы не хочам браць... Нашто нам воля з голым садном, паночку... - пачуліся і мужчынскія галасы.

- Я сказаў - мае вочы вас бачыць не хочуць.

І раптам пан сеў на ганак і моцна заплакаў.

- Паклічце Хрысцю... - даў знак некаму Цімох, падняў з зямлі квадратовую бутэльку і панскі кубак, пляснуў гарэлкі, спаласнуў, наліў, выпіў, гідліва крэкнуў і весела прамовіў, звяртаючыся да Кавальца: - Пан п'е, а за ім і дворня.

Каля п'янага пана завіхалася Хрысця. Буевіч учапіўся за яе рукі. Дзяўчына ласкава ўгаворвала гаспадара ісці спаць, шаптала нешта, а Буевіч толькі скіргітаў зубамі.

- Цімох, - паклікаў Кавалец распарадчыка, - ты мне хоць аўса насыплеш?

- Які авёс, панічу? - здзівіўся Цімох. - Мо яшчэ рубель папросіш?

- Ты ж распарадчык.

- Э-э, братка, - Цімох наморшчыў лоб. - Які з мяне распарадчык. Каб ты ведаў, чаго мяне пан трымае...

- Ведаю, - прамовіў Ясь. - Ты яму абяцаў паказаць прошчу ў Графскай пушчы... Ну, дзе звяры хаваюцца...

- І пан так думае, што ведаю, - пачухаўся Цімох. - А я, братка, не ведаю. Далібог, не ведаю. Гэта табе, Ясю, звер у рукі даецца, а я, выбачай Госпадзі, у лесе так, недарэка нейкі.

«Толку не будзе... - падумаў Ясь. - Прапаў рубель за фурманства. Дзякуй, Божа, што за сваяка прызнаў, са двору не прагнаў...»

Было часам і так.

РАЗДЗЕЛ V. Мужычы сын

1. Карчма пры дарозе

Артур Буевіч, як расстаўся з хлопцамі, без асаблівых прыгод давёў спадарожнікаў да Лэйбавай карчмы, дзе ландара канчаткова развалілася. Успаролі гаспадара. Лэйба пачаў завіхацца, квактаць, што такім яснавяльможным панам ніякага камфорту не зробіць.

Брытанец зазірнуў у цёмную, душную карчму, спытаўся нешта ў Артура.

Буевіч ацёр стомлены твар, звярнуўся да Лэйбы:

- Як наконт скакуноў?

- Якіх, паночак, скакуноў? Зроду коні не трымалі...

- Э-э, ды не пра коні кажу, а, прашу прабачэння, пра блохі...

Карчмар на нейкі момант зніякавеў, потым шапнуў:

- А куды ж без іх, пане.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літоўскі воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літоўскі воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Літоўскі воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Літоўскі воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x