Алесь Наварыч - Літоўскі воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Літоўскі воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літоўскі воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літоўскі воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Літоўскі воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літоўскі воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А чаго вы, пане Буевіч, лезеце не ў сваё дзела? - хітра зірнуў жандар. - А раптам у гэтых куфэрках зброя?

Буевіч сказаў некалькі словаў ангельцу па-ангельску. Падданы яе вялікасці каралевы Вялікабрытаніі яшчэ больш насупіўся, адвязаў клетку з індыком, паставіў яе каля ног, залажыў руку за руку. Жандары пачалі тузаць рамяні, якімі былі прывязаны дарожныя куфэркі.

У гэты момант, зусім нечакана, Стасік пачуў шэпт брата:

- Вярніся і скажы хлопцам, каб утапілі ў твань цяжэйшую скрынку.

Стасік агаломшана зірнуў на Артура.

- Мілы браточак, - не мяняючыся ў твары, працадзіў скрозь зубы Артур, - здымі з твару ідыёцкую міну і рабі тое, што я сказаў...

5. Жаноцкія таямніцы-драбніцы

Жандары ператрэслі куфэркі, прывязаныя да запятак карэты. Іх нічога не зацікавіла. Расчынілі саму карэту. Паненка пасунулася наперад, каб выйсці з карэты, адхінула фрэндзлі заслоны, паглядзела ўніз, куды ёй можна ступіць. Да яе жвава падскочыў жандарскі капітан з выстаўленай рукой, але жанчына пашукала вачамі ангельца, той няспешна падышоў, яна абаперлася на ягоную руку і апынулася зне карэты. Ад няёмкасці капітан стаў пашчыпваць свае раўнютка падстрыжаныя вусікі.

Правяральшчыкі зазірнулі ў карэту, выцягнулі з яе невялікі дарожны куфэрак, папрасілі адкрыць яго. Ангелец шчоўкнуў ключыкам, падняў вечка. Сярэдзіна абшыта зялёным сукном. У гнёздах стаялі бутэлькі, віднеліся прышпіленыя лыжкі, відэльцы...

Жандарскі афіцэр гмыкнуў, чым прачысціў горла, загадаў рабіць вобыск далей. Ангелец тым часам зрабіў знак фурману, які быў і за лёкая, і той хуценька перацягнуў куфэрак на невялікую палянку ўзбоч дарогі, распрастаў на траве абрус, вылажыў шынку, хлеб. З бутэлькі ангелец наліў у сярэбраную чарачку паненцы, сабе, нешта сказаў Буевічу.

Буевіч гасцінна махнуў рукой, звяртаючыся да афіцэра:

- Прашу пана...

Жандар павесялеў. Ром забулькатаў у чарачку.

- Гм, здароўе паноў, - сказаў жандар, перакуліў чарку, пасмакаваў у роце, глынуў. - Я думаю, - жандар прадыхнуў, - што тут не павінна быць крыўды за ператрус. Прыйшла дэпеша - пад Рэйтанавам затрымалі чалавека з падрыўной літаратурай. Герцэн і ўсялякае такое. Вы разумееце, што гэта значыць? А ром харошы. З водарам.

Жандар панюхаў пустую чарачку. Яму налілі яшчэ.

Буевіч прапанаваў:

- Падмацуйцеся, спадар афіцэр, ангелец просіць...

Жандар не стаў грэбаваць. Пэўна, выгаладаўся.

- Дык што, ангелец па-расейску ні бум-бум? - спытаў ён і далікатна ўзяў нейкі крэкер.

- Ні слова, - адказаў Буевіч.

- Гм, навучыцца, - сказаў, пражоўваючы, жандар. - Пацягнула ж яго ў такі час у дарогу.

- Які час, пане капітан?

- Ну... з палякамі, - адказаў жандар. - Але і твар у яго, у гэтага вашага ангельца, - паказаў ён на замежніка. - Нахаба. Быццам мы - не людзі.

- Ды ну, пане афіцэр, - здзівіўся Буевіч, паглядзеў на ангельца.

Той таксама паглядзеў на жандара і на Буевіча. Глядзеў і не міргаў нават.

- Гэта ж тыповая ангельская, выбачайце, морда, - сказаў Буевіч. - Яны толькі авёс, выбачайце, спажываюць... Слухайце, спадар афіцэр. Вось мой сакваяж з правізіяй. Давайце падсілкуемся па-сапраўднаму. У мяне і фляжка ёсць з цудоўным напіткам. Гэта, канечне, не ром, але рэч выдатная...

- Паглядзіце, майце ласку, вось гэтае апісанне, - сказаў жандар, прымаючы наступную поўненькую чарачку і падаючы Артуру складзены ў чатыры столкі ліст паперы. - Параўнайце апісанне з фізіяй гэтага аматара аўса.

Буевіч пачытаў, пажаваў вуснамі, скрывіўся.

- Абсалютна выпадковае супадзенне, - сказаў ён.

- Э, не, - пахітаў галавой жандар. - Не выпадковае. Я, выбачайце, хадзіў у свой час на публічныя лекцыі... Ведаем, што англы - арыйцы, індаэўрапейцы. Славяне - таксама... Чаму б, выбачайце за грубасць, мордамі не быць падобнымі?

- А гэта хто? - Буевіч падняў паперку.

- Крымінальны злачынец. Крымінальнік... Абрабавалі паштовы абоз.

Буевіч неадабральна пахітаў галавой, аддаў паперыну, наліў чарачкі.

- Ці ведаеце, спадар афіцэр, што, уласна кажучы, англасаксы пайшлі на астравы Брытаніі з вусця Лабы...

- Як? - здзівіўся капітан. - Гэта ж недалёка адсюль... Зрэшты, ці не намякаеце вы на Германію? І разам з тым на маё прозвішча.

- Выбачайце, я ўжо і забыў ваша прозвішча, хоць вы і прадстаўляліся... Фогель?

- Так точна, капітан жандармерыі Фогель... Думаю, у нас будуць прыязныя адносіны...

Мужчыны перакулілі чарачкі.

- Вось я і кажу, - адзначыў Буевіч, - што англасаксы перасяліліся недзе яшчэ ў VIII ці IX стагоддзі на Брытанскія астравы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літоўскі воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літоўскі воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Літоўскі воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Літоўскі воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x