Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У нас усё проста, — сказала яна, як бы апраўдваючыся перад Богшам. — Мы жывем без прэтэнзій...

— Не зусім проста і не зусім без прэтэнзій, калі на стале сярэбраныя відэльцы і нажы, — пажартаваў ён.

— Гэта мне дасталося ў спадчыну, — пачала тлумачыць Зоя. — Мая бабуля, маміна мама, належала да роду Цеханавецкіх. Бачыце, на відэльцах і нажах вен­зель і год — восемсот пяцьдзесят восьмы... Бабулін дзя­дзька ў той год засядаў у нейкім — я не дужа разбіраюся якім — камітэце па вызваленню сялян ад прыгону. Ён меў маёнтак недзе пад Віцебскам. Дык у той год ён і заказаў у Пецярбурзе гэты сталовы набор, які і падараваў сваёй пляменніцы, а маёй бабулі. Гэта, калі хочаце, не толькі свяшчэнная рэліквія нашага роду, але і гісторыя, і я дастаю набор толькі тады, калі прыходзіць такі пачэсны госць, як вы, Лазар Васільевіч...

— Вельмі крануты, — паіранізаваў Богша.

Яму было смешна і горка: некалі дваране спрабавалі прымазацца да каго з пралетарскім паходжаннем, цяпер нашчадкі пралетарыяў саромеюцца прызнавацца ў сваім паходжанні. Ён ведаў Зоіну маці. Яе продкі сапраўды былі некалі прыгоннымі пана Цеханавецкага.

О, час!..

Богшу расхацелася гаварыць з Кірылам. Але той сам усчаў гаворку.

— Мінулае — сон, фантазія, якую выдумваюць на ўцеху сабе, — сказаў ён з упэўненасцю вучонага, які адкрыў новы закон. — Я, напрыклад, не ведаю, як звалі маіх прадзедаў і нават матчыных бацькоў. I нічога — жыву! А каб і ведаў? Што дадалося б мне? Нездаровае адчуванне, што я нашу іхнія гены і таму не магу пазбавіцца ад нейкіх хібаў? Я не хачу залежаць ад мінулага. Я — сённяшняе, пакуль жыву. I ўсё знікае разам са мной. А нехта другі — сын ці дачка — будуць жыць сваім жыццём, рабіць яго па-свойму. Мінулае прыгнятае...

Зоя хацела запярэчыць, але Кірыла цыкнуў на яе, як на кошку, з якой няма чаго цырымоніцца. Яна змоўкла. Толькі на твары ўспыхнула яркая пунсовасць. Богша пашкадаваў Зою. Яна або да смерці застанецца Кірылавай рабой, або некалі ўзбунтуецца і кіне яго. I тое i другое не прынясе ёй радасці.

— Ты памыляешся, — сказаў ён, толькі дзеля таго, каб падтрымаць Зою. — Чалавек без мінулага — пылінка на скразняку.

Зоя ўдзячна паглядзела на яго, нібы ўзнагароджвала за падтрымку. Богшу падабалася, што Зоя прыўздымае яго перад мужам. Было прыемна адчуваць сваю перавагу і брыдка.

— Калі ты пакажаш мне фільм? — Кірыла зірнуў на Богшу халоднымі жорсткімі вачамі. — Я ўсё ж маю нейкія адносіны да яго...

— Я і сам паглядзеў яго толькі ўчора.

— Ён прынёс мне нямала турбот, — цягнуў нейкую сваю лінію Кірыла, яўна задзіраючыся на спрэчку. — Але і дапамог многае зразумець...

— Смерць часам дзейнічае на самыя непадатлівыя натуры, — не стрымаўся Богша, каб не падкалоць Кірылу.

— Хлопчыкі, не трэба, — Зоя, як на малітве, склала перад сабой далоні.

— Мы не будзем, — па-хлапчукоўску несур’ёзна паабяцаў Богша. — Мы пагаворым аб фільме. Ён наша дзіця... Дык што ён дапамог табе зразумець?..

— Я не даваў Зоі абяцання, а таму буду гаварыць тое, што хачу сказаць, і вы абое здагадваецеся, пра што я хачу гаварыць. Дык вось, следчы, які вёў справу аб смерці, — Кірыла запнуўся, мабыць, не ведаў, як яму трэба называць нябожчыцу: Цюкай, Кацяй ці яшчэ як... — аб смерці Кацярыны Платонаўны, дужа настойліва лез у галіну духоўнай дзейнасці чалавека, якая называецца кінематографам і ў якой ён разбіраецца прыблізна так, як баран у бібліі. Чорт бы іх пабраў, гэтых сучасных пінкертонаў, шэрлак холмсаў, фінбоў, мегрэ і іншых зарубежных і айчынных паляўнічых за душамі падазроных. Дастаеўскі ўсё ж меў рацыю: следчы заўсёды — паляўнічы за дзічынай. Мой следчы быў абсалютна ўпэўнены, што ён непераўзыйдзены паляўнічы, хоць усяляк адмаўляў гэта...

Богша разумеў, чаму Кірыла з такой злосцю і пагардай абрушыўся на следчага. Яму было непрыемна слу­хаць Кірылу.

— Ці не мог бы ты быць больш канкрэтны? — сказаў ён. — Мне не цікава слухаць пра следчага. Я хачу пачуць, што зразумеў ты...

Кірыла незадаволена пасоп носам, але спрачацца не стаў.

— Следчы ўсё дапытваўся, ці варта было рызыкаваць актрысе і калі варта, дык чаму і ў імя чаго? Вось тады я і задумаўся над ягоным гэтым надакучлівым пытаннем. У ім быў сэнс. Я ледзь не сказаў яму, што варта было рызыкаваць. Але мне не хацелася падводзіць цябе...

Было падобна, што Кірыла з вінаватага становіцца ў позу абвінаваўцы.

— Мяне?

— Пад следствам, на жаль, знаходзіўся я, — сказаў Кірыла з д’ябальскай усмешкай. — Ну, ды гаворка не пра гэта. Мы усе рызыкуем. Кожны па-свойму, і кожны ў імя сваіх ідэалаў. А ў імя чаго ты рызыкаваў сваёй жонкай?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x