Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кірыла адкрываўся перад ім новай якасцю, якую Богша дасюль не заўважаў. Але нешта так і церабіла яго, так і падбухторвала не паддавацца першаму ўражанню.

Калі на экране прамільгнулі апошнія кадры і ў зале загарэлася святло, Лазар Богша акінуў позіркам семярых удзельнікаў прагляду, зачапіўся вокам за рэдактара.

Вераніка Яшная сядзела перад ім у профіль. Богша бачыў адно яе вока — на белым фоне чорны авал рай­ка, у якім адбіваўся агеньчык бра. У адрозненне ад другіх рэжысёраў, якія цярпець не могуць рэдактараў і па-дурному канфліктуюць з імі, Богша на рэдактарах правяраў сябе, свой фільм, сваіх экранных герояў. Рэдактар быў для яго праявіцелем, які выяўляе здабыткі і хібы твора. Ён любіў рэдактараў жорсткіх, нават просталінейных, якія маглі памыляцца, памыляліся, але неслі з сабой свежы погляд. Вераніка Яшная была вось такім рэдактарам — чортам у спадніцы, якую большасць рэжысёраў ненавідзела.

Усе маўчалі, чакаючы нейкіх слоў ад Богшы.

— Ну, і што ты скажаш, Вераніка? — спытаўся ён троху абыякава, нібы яму было ўсё роўна, што скажа Яшная.

Вераніка павярнулася да яго ў тры чвэрці анфас. Цяпер агеньчык бра перавандраваў у правае вока.

— Мне здалося, вы хацелі сказаць нешта другое, — з заўсёднай сваёй замаруджанасцю сказала яна, — але вам штосьці перашкодзіла... Можа, я і памыляюся...

Яму хацелася крыкнуць: "Не, не памыляешся. Уцэліла ў самае яблычка". Але яго апярэдзіў аператар.

— Вечна ты лезеш з парадамі, — злосна накінуўся ён на рэдактара, мабыць, адчуўшы замах на фільм. — Што хацелі, тое і сказалі. Не больш і не менш...

— I я пра тое ж, — у голасе Веранікі пачулася ледзь улоўная іронія. — Не больш і не менш...

Лазар узняўся з крэсла і пайшоў у калідор, пакінуўшы шасцярых у разгубленасці.

Увечары ён рашыў, што павінен схадзіць да Кірылы Лыкавязава, каб пагаварыць з ім аб сваім уражанні ад фільма, а заадно пабурыць адчужэнне, што прынесла Цюкіна смерць. Цюку ўжо не вернеш. Ды і яму, Лаза­ру Богшу, немагчыма і надалей цярпець катаванне сябе вечнай пометай, ён не ўмеў доўга трымаць злосць. Яна нібы апякала яго нутро. Патрабавалася выгаварыцца і памірыцца.

Ён і лёг з гэтым намерам абавязкова памірыцца з Кірылам. Хіба можна жыць у адной сям’і і ненавідзець адзін аднаго? Вар’яцтва, не больш. Але, як толькі лёг, яму падумалася, што ён не можа, не мае права дара­ваць Кірылу смерць Цюкі. Хто даў яму такое права? Ён можа толькі помсціць. Нават тады, калі б Цюка з таго свету і папрасіла яго дараваць Кірылу. Яна можа дараваць. ён — не.

Гледзячы ў белую столь, Лазар Богша ўсё больш распаляў сябе, выдумляў для Кірылы тысячу па-вар’яцку жорсткіх пакаранняў. Ён ведаў — ніводнае з іх, нават самае бяскрыўднае, не будзе ім ажыццёўлена. Проста настала неабходнасць выпусціць накопленую пару непрыязнасці.

Усе ягоныя начныя трызненні былі глупствам, недарэчнасцю. 3 Кірылам Лыкавязавым яны не маглі разысціся, як два злачынцы, скаваныя адным ланцугом... Але было і яшчэ нешта, што рабіла ягоныя помслівыя памкненні ганебнымі, недастойнымі чалавека. Ён задумаўся, і надзіва лёгка да яго прыйшоў адказ.

"I гэта я гатовы быў пакараць Кірылу? — падумаў ён. — Тады хто я сам? Хлус, які прапануе другім тое, што не можа спавядаць сам?.. Ідзі ты тады да д’ябла, дробненькі нягоднік, якому выгадна выстаўляць сябе дабрачком, а на самай справе гатовы караць смерцю чалавека, няхай сабе і вінаватага. Цяпер нямала такіх, асабліва сярод нашага брата, што на словах спавядаюць адно, а на справе робяць другое. Лямантуюць: мяшчанства, бездухоўнасць, сквапнае назапашванне рэчаў, а самі пагрузлі ў тых жа грахах, ды яшчэ ў памерах, якія радавому абывацелю і не сніліся. Крычаць: справядлівасць, спагадлівасць, узаемавыручка і падтрымка, а самі, дарваўшыся да карыта, гатовы залезці ў яго з нагамі, абы нікога болей не дапусціць да яго. Ганьбяць бяздушных, абыякавых, крывадушных, баязлівых, а самі думаюць пра сябе, пра свой дабрабыт, сваё крэсла, пасаду, славу".

Ен заснуў непрыкметна, а прачнуўшыся, вырашыў не адкладваць свайго паходу і недзе перад самым абедам ужо сядзеў у кватэры Кірылы Лыкавязава, абсталяванай з няўмыснай стылізацыяй пад вясковы быт: ля сцен лаўкі, распісныя скрыні, куфры, замест ложкаў палаці, засланыя даматканымі дарагімі посцілкамі, дубовы стол у куце, завешаным ручнікамі, а пад імі бюст самога Кірылы Лыкавязава — апостал з непрытушанай гардыняй у нахабных вачах.

Маладая Кірылава жонка, мастачка па касцюмах, паставіла на стол абед: сала ў керамічнай талерцы, гу­ста пасыпанае соллю і кменам, салёныя гуркі і бляшанку трасковай пячонкі, якой тады былі завалены паліцы нават сельпоўскіх лавак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x