Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Твае славы князям зрабілі дужа вялікі ўплыў на песняроў усіх княстваў, — нагадаў Богша.

— Што мне былая слава мая? Хіба я вазьму яе з сабой у магілу?..

— Ты застаўся ў памяці, — сказаў Богша.

— Маё імя — як водгулле чыесьці другой славы, — не пагадзіўся Баян, і Лазар Богша падзівіўся, як ён блізка ад ісціны.

У царкве раздаліся ледзь чутныя крокі.

3 прытвора да дамавіны лёгкай хадою ішла жанчы­на ў доўгай накідцы з гарнастаяў, пад якой відаць быў белы каптан.

4

3 прытвора да дамавіны лёгкай хадою ішла жанчы­на ў доўгай накідцы з гарнастаяў, пад якой відаць быў белы каптан.

Дзве дзяўчыны падтрымлівалі краі накідкі.

— Рагнеда, — шапнуў Баян. — Сястра Усяславава.

Богша выйшаў з-за калоны. ён бачыў, як наструніліся людзі, як загарэліся любоўю і адданасцю іхнія во­чы. I толькі ў сыноў Усяслава і іхніх жонак прамільгнуў у вачах страх, а можа, разгубленасць. Не ва ўсіх...

Не дайшоўшы крокаў трох да дамавіны, Рагнеда выпрастала з-пад накідкі рукі, узняла ўгору. У адной яна трымала чорнага пеўня, у другой — каменны нож.

Лазара Богшу ўразіў твар Рагнеды — адухоўлены і прасветлены, нібы яна стаяла не перад нябожчыкам, а перад нованароджаным.

Яна роспачна крыкнула і ў тое ж імгненне няўлоўным, прызвычаеным, нават прыгожым рухам рукі адсекла галаву пеўню, акрапіла ягонай крывёю белую покрыўку на нябожчыку.

Богша здрыгануўся. Абрад гэты здаўся яму дзікунскім і бязглуздым.

Яна ж кінула пеўня пад дамавіну, сашчапіла рукі, узняла іх над галавой і колькі часу стаяла так у маўклівай задуменнасці.

— Зараз ты пачуеш такое, — зашаптаў Баян і ад асалоды, якую чакаў, заплюшчыў вочы. — I плач, i сла­ву, і праклён, i клятву, і найвышэйшую любоў — песню ўсіх песняў.

У царкве панавала пругкая цішыня. Чулася толькі патрэскванне свечак. У Лазара Богшы чамусьці моцна білася сэрца.

Рагнеда пачала плач на вельмі нізкай ноце. Лазар Богша падумаў, што голас у яе падобны на голас перуанскай спявачкі Імы Сумак. Адрозненне заключалася хіба ў тым, што голас Імы Сумак, здавалася, нараджаўся недзе высока ў гарах і памалу апускаўся ў нізіну, а голас Рагнеды, нарадзіўшыся ў глыбінях крывіцкіх бароў, як водгулле далёкага грому, шугаў угору, запаўняючы сабой прастору да самага неба. Богшу здалося, што голас Рагнеды ўзніме зараз купал царквы, распісаны пад зорнае неба, у цэнтры якога выглядала з аблокаў аблічча бога з візантыйскімі рысамі твару.

Рагнеда бясконца доўга цягнула адзіны гэты гук "о", круглы, як кола, што спальваюць на Купалу, як сонца, што ў купальскую раніцу сустракае натоўп шчаслівых людзей, як сляза, што скочваецца па шчацэ, выпальваючы на ёй вечны равок смутку.

— О-о-о, браце мой Усяславе! Гаспадзіне і княжа! Чаму не страчаеш мяне на стромым беразе Дзвіньг? Ці ногі натаміліся ў паходах, ці раны ўклалі ў пасцелю? У пасцелю не з пуху лебядзінага, а з сена наддзвінскіх паплавоў? Зязюляю ляцела да цябе, браце мой любы. Хацела глянуць у вочы ясныя. А ты прымжыў іх ад святла месяца. Месяц, сыне сонца, чаму так няміла глянуў на брата і князя, што самі апусціліся павекі...

Усё часцей жанчыны выціралі ражкамі хустак вочы. Усё часцей мужчыны пераступалі з нагі на нагу, каб схаваць усхваляванасць.

А Рагнеда ўжо звярталася да сонца яснага, якое не даглядзела, калі смерць падкралася да вялікага князя. Хіба можна спачываць сонцу, калі князю пагражае смерць? Яна звярталася да ветру, які загуляўся ў па­лях і не паспеў адвеяць злую смерць ад князя. Да Дзвіны, якая не перагарадзіла дарогу смерці. Да язычаскіх багоў, якія на гэты раз адступіліся ад Усяслава. Яна размаўляла з багамі як роўная, толькі малодшая за іх. I гэта асабліва кранала. Рагнеда то спявала прыглушаным ад крыўды голасам, то звонкім, у якім чуўся дакор.

"Быў бы ў мяне магнітафон! — пашкадаваў Бог­ша. — Хіба запомніш гэтую непаўторную адметнасць плачу? А калі і запомніш... Хто паверыць у праўдзівасць плачу? Скажуць, сам сачыніў".

Яшчэ Богша падумаў, што ў шматлікіх даследаваннях старажытнай літаратуры так мала гаворыцца пра плачы. А яны дайшлі ледзь не да нашых дзён, бо яшчэ зусім нядаўна хадзілі па людзях два плакальшчыкі: хлапчук і ягоны бацька, спявалі плачы на пахаваннях. Той хлапчук потым стаў знакамітым паэтам. Ці запісаў хто тыя плачы, якія пранёс праз усё жыццё хлапчук?..

Думкі адцягнулі на нейкае імгненне ўвагу ад плачу Рагнеды. Мабыць, таму ён не злавіў, калі ў яе голасе пачуліся другія інтанацыі. Рагнеда спявала славу кня­зю і брату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x