Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзікія пажары, у якіх гінула ўсё жывое, суіснавалі з ідыліяй сонечнай раніцы, у якой чуўся перазвон кос і рыпенне калодзежных жураўлёў; барадатыя страшылішчы руйнавалі крэпасць у той час, як другія складвалі з чарапоў піраміды пад самае неба; голы пастух забаўляўся з такой жа голай пастушкай, і ім было вельмі хораша і весела, а тут жа закопвалі ў зямлю жывых прыгожых жанчын, і яны каналі на вачах шчаслівых людзей, што назіралі за пакараннем няшчасных.

Можа, ад гэтых кантрастаў асабліва выразна, да сардэчнага болю, успрымаліся чалавечыя беды і да кружэння галавы, да салодкай знямогі — чалавечыя радасці.

Лазар Богша раптам пачуў яшчэ, што ўся прастора прапахла, прасмуродзела, прачадзела сумессю разнастайных пахаў, якія немагчыма ўявіць у рэальным жыцці.

"Што гэта? — падумаў Богша. — Можа, я памёр? Ці звар’яцеў? Няўжо я бачу чалавечую гісторыю, нікім не прыгладжаную, непадладжаную пад нейкія патрэбы, а такую, якой яна была? Кроў, пот, слёзы і, нібы дыяменты на зрэб’і, зрэдку палацы і храмы, уробленыя палі і статкі жывёлы, сінь азёраў і зеляніна лясоў, якія таксама знікаюць беззваротна, як і гэтыя людзі, што мільгаюць перад вачамі — не паспее нарадзіцца, як трэба паміраць. Веліч і бясслаўе, беднасць і раскоша, слава і ганьба, жыццё і смерць — усё непадзельна, як адна плынь, якая невядома куды і дзеля чаго плыве ў няспынным сваім імкненні наперад, а можа, назад, у невядомасць, з якой толькі што паявілася..."

Лазара Богшу агарнулі гаркота і сум, якія нейкім чынам прарасталі ў ім надзеяй на збаўленне.

— Ну што, наглядзеўся? — спытаўся ў яго жаночы голас. — Не захацеў бы аказацца богам-тварцом, каб кожнае імгненне любавацца тварэннем сваіх рук? Во ўжо бязлітасная і вечная кара! Спачатку ў гордасці сваёй — усё магу! — стварыць нязбытную мару — рай для разумных істот, а потым заднім розумам спасцігнуць усю абсурднасць ідэі аб зямным раі. Не, большай кары не прыдумаеш! Спадзяешся стварыць прыгажосць, хараство, гармонію, а ствараеш сусветны кавардак з дзікімі забойствамі, здзекамі, маною, прытворствам і ўсімі іншымі заганамі, якіх на зямлі безліч і якія называюцца адным словам — зло. Я часта думала пра гэ­та ў келлі Сафійскага манастыра і потым, калі мяне вы­слалі з Полацка, каб не бунтавала людзей. А як я магла бунтаваць? Я проста думала ўголас, бо сама яшчэ не ведала, дзе шукаць ісціну. Мне хацелася садзіцца да аналоя з чыстым сэрцам, каб засведчыць на тысячагоддзі праўду пра свой час. Хто ж пра яго скажа праўду, калі не сучаснік?

Лазар Богша з душэўным трапятаннем слухаў самотны маналог жанчыны, баючыся павярнуцца на такі знаёмы голас. Ён здагадваўся, што жанчына і ёсць тая здань, якую ён пакінуў сядзець на крэсле ў зале і якую ўбачыў, калі зайшоў сюды колькі хвілін назад. А здань гэтая — Ефрасіння Полацкая, якая везла яго на той свет. Не, Лазар Богша зусім не баяўся, што Ефрасіння Полацкая зноў павязе яго ў замагільны свет — такое было б падобна на дрэнны фарс, — Лазар Богша баяўся, што вобраз, створаны ім на экране, зусім не падоб­ны на рэальную Ефрасінню Полацкую, якую ён мог за­раз пабачыць. Што можа быць горш за расчараванне ў сваёй працы, якую песціў у душы ўсё жыццё?..

Але ж і стаяць вось так над безданню не выпадала. Ён жа, Лазар Богша, не які там вахлак, а божай міласцю паэт, рэжысёр і акцёр...

Ён паварочваўся паволі, як у замаруджанай здымцы. Рух толькі адчуваўся, але не быў бачны. Богшу зда­валася, што ён ніколі не зробіць таго паўабарота, каб убачыць Ефрасінню. Але яна ўзнікла перад ім, выплыўшы аднекуль з цемры, як выплывае на неба месяц-поўня. Твар яе быў асветлены нябачнымі промнямі. Богша бачыў яго выразна.

Дзіўна, Ефрасіння была падобна на актрысу як дзве кроплі вады. Гэтае знешняе падабенства ўзрадавала Богшу. Яму нават падумалася, што ў крэсле сядзіць актрыса, а не Ефрасіння. Думка цалкам завалодала ім. Яна ўрэшце нешта растлумачвала. Актрыса прыехала і адразу з цягніка прыйшла да яго на кватэру, бо ён даў ёй ключ. Пабачыўшы, што ён яшчэ спіць, актрыса не стала будзіць яго, села ў крэсла і заснула.

Ніякіх загадак. Нічога звышнатуральнага. Усё про­ста як божы дзень!

"Як жа яе завуць? — падумаў Богша. Імя актрысы, як на злосць, вылецела з галавы. — Старасць — не ра­дасць. Хутка забуду, як завуць уласную жонку".

Нагадак пра жонку адразу паставіў усё на сваё месца: ролю Ефрасінні выконвала ягоная жонка, Люба! Чорт ведае, што робіцца з ім апошнім часам! А ўсё гэ­тае тузанне з фільмам. Тут і здаровы чалавек можа з’ехаць з глузду. А ён хіба нездаровы? Толькі таму, што баліць галава? Ные сэрца? Дык калі не балела галава? Калі не ныла сэрца? Кіношнік заўсёды працуе на мяжы сваіх фізічных сіл...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x