Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2

Лазар Богша заплюшчыў вочы, зрабіў тры крокІ, пачуў, што ногі ўжо не кранаюцца падлогі, а цела ляціць у прасторы з дзіўнай бязважкасцю, ад якой троху млос­на, але і хораша.

Палёт гэты працягваўся нядоўга. Богша пачуў сябе такім маленечкім, што нават няможна было ўявіць фізічныя свае памеры — іх, папраўдзе, наогул не было. Яны толькі адчуваліся, як успамін пра нешта. Так адчувае чалавек адрэзаную нагу ці руку. Яе ўжо няма, але яна яшчэ ёсць у ягоных адчуваннях. Затое зусім нату­ральна жыла ягоная свядомасць, якая заставалася ў тым жа, як і раней, аб’ёме, але ўжо раскаваная ад сваёй абалонкі, а таму незалежная і смелая.

"Ну во, для іх я цяпер загінуў", — падумаў пра кіношнікаў Богша.

Раскутым сваім розумам Лазар Богша ўбачыў сябе ў цэнтры маленечкага шара, які круціўся з шалёнай хуткасцю, так што яе, уласна кажучы, і нельга было заўважыць.

"Я апынуўся ў цэнтры "чорнай дзіркі", пра якую на зямлі расказвалі столькі дзівосаў. Па тэорыі ўсё, што трапляе ў гэтае, да апошняй мяжы сціснутае рэчыва, ужо не можа вырвацца ў Сусвет. Тут, за абалонкай гэ­тай фантастычнай зоркі, звышшчыльнай і звышцяжкай, нябачанай ні чалавечаму воку, ні магутнаму тэлескопу, адсутнічае нават час. Выходзіць, трапіўшы сюды, я стаў бессмяротны. Як проста стаць бессмяротным! Мы там, на зямлі, гатовы на розныя хітрыкі, абы застацца бес­смяротным у памяці пакаленняў, а тут ніякіх намаганняў — цябе без аніякага болю праглынула "чорная дзірка" — і ты ўжо бессмяротны. Эй, вы, хто імкнецца да бессмяротнасці, хадзіце сюды!.. Толькі тут вы станеце сапраўды бессмяротнымі, а ўвесь астатні Сусвет з яго прасторава-часовымі суадносінамі застанецца недзе за межамі шварцшыльдаўскай сферы, якая акружае гэ­тае дзіва — "чорную дзірку".

Лазару Богшу думалася надзіва лёгка, пад нейкую звышсучасную музыку — праніклівую і тонкую, — якая была яшчэ аб’ёмнай і ўсёабдымнай. Яму хацелася адключыцца ад думак, слухаць музыку, але невядома ад­куль узніклыя думкі перамаглі гэтае жаданне адключыцца ад іх.

"Дык я памёр ці стаў бессмяротны? — задумауся Лазар Богша. — Мой розум прадаўжае існаваць, зна­чыць, я не памёр. Але маё разумение законаў Сусвету прымушае думаць, што я ўсё ж памёр. А памёршы, стаў бессмяротны, хоць у гэтым няма ніякай логікі. Не павінна быць логікі, хоць яна ёсць. Ці мала бывала так, што пры жыцці чалавека ніхто не ведаў, а пасля смерці ён станавіўся не проста славутым — проста славутасць гэта мыльная бурбалка, якая ляціць у паветры ды яшчэ і пераліваецца колерамі вясёлкі, — а бессмяротным".

Лазар Богша чапляўся за ўрыўкі нейкіх думак, нібы яны падводзілі яго да чортведама якога вялікага адкрыцця. Толькі адкрыццё тое не давалася яму ў рукі, як тая казачная жар-птушка. Аж ён пачаў злаваць.

"Чакай-чакай, — сказаў ён сам сабе, — калі ў "чорнай дзірцы", дзе я зараз знаходжуся, адсутнічае час, дык выходзіць, што памёр і час. Што ж тады застало­ся? Мая свядомасць, уласцівасць думаць? Значыць, ро­зум непадуладны смерці? Ён вечны. Але ж такое не бы­вае. Розум не можа існаваць асобна ад чалавека. А ча­му не можа? Хто давядзе, што разам з чалавекам у Сусвеце знікне і розум? Чалавек толькі адна з абалонак для розуму. Тады ўзнікненне жыцця на зямлі і з’яўленне чалавека на ёй было не шчаслівай выпадковасцю, а неабходнасцю, прыстанішчам розуму".

Адкрыццё гэтае вельмі здзівіла Богшу. Думаеш, ламаеш галаву, вынаходзіш складаныя рашэнні і форму­лы, а адказ ляжыць побач. Ён просты, нават банальны. Можа, некалі чалавецтва, падышоўшы да канца свайго існавання, раптам адкажа на вечнае і пакутлівае пы­танне: дзеля чаго яно паявілася на зямлі?

Можа, ад думак, а можа, ад таго, што шар, у якім знаходзіўся Лазар Богша, круціўся з шалёнай хуткасцю, яго крыху блажыла. Ён падумаў, што такая вялікая хуткасць некалі можа разбурыць "чорную дзірку". Тады ён, Лазар Богша, вырвецца ў Сусвет, як бы народзіцца нанава. Але на зямлю ён, бадай, ужо ніколі не вернецца. Дык ці варта тады чакаць гэты выратавальны выбух? Для зямлі, сваёй краіны, горада, дзе жыў, кінастудыі, на якой працаваў, сям’і, у якой праводзіў час, ён памёр, знік з твару зямлі назаўсёды. Год, дзесяць, пяцьдзесят, хай нават сто гадоў, яго яшчэ будуць памятаць, а потым і памяць зарасце травой забыцця. Ды і ці мае гэта нейкі сэнс?.. Божа, які гэта няўстойлівы прывід — слава, прызнанне!

У гэтым безвыходным становішчы заставалася адно: змірыцца — самы непрымальны варыянт для сумленнага чалавека, творцы, партызана, які і ў фашысцкім лагеры смерці не змірыўся з гвалтам і асуджанасцю, змагаўся за сябе, за сваю чалавечую годнасць. Але там ён быў не адзін. Тут — нікога поплеч. Толькі сціснутае, спрасаванае гравітацыяй рэчыва, якое і назваць рэчывам было рызыкоўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x