Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За гады жыцця з Любай Лазар прывык да найстражэйшага парадку, які часам нават і раздражняў яго: кожная рэч на сваім месцы, нідзе ні пылінкі, ложкі акуратна засланыя, як у мемарыяльным музеі. Богша скінуў куртку, пачаў быў скідаць джынсоўку, але глянуўшы на ложак, аж здрыгануўся: падалося, што той па­добны на халодную магілу.

Ён сеў у мяккае вальтэраўскае крэсла. Яно прагнулася пад цяжарам ягонага цела, моцна ўзяло ў свае пяшчотныя абдымкі, нібы засумавала без яго.

У ванным пакоі з крана капала вада. Лазар падумаў, што варта было б пайсці закруціць кран, але расслабленае цела не хацела слухаць ягоную слабую волю. У крэсле было дужа ўтульна і цёпла. Богша ляжаў колькі часу з заплюшчанымі вачамі, адчуваючы прыемную знямогу. Раптам ён успомніў пра тую жанчыну, што сядзела ў зале днём, калі ён так неабачліва заскочыў туды голы. Сядзіць яна там ці не?

"Так яна цябе і чакала, — насмешліва падумаў ён. — Даўно пайшла. Але як яна магла выйсці, калі я замкнуў дзверы на два замкі? Тады сядзіць... А раніцай прыляціць Люба. Трэба ўсё ж зазірнуць у залу. Пера­канацца".

Перамогшы сваю расслабленасць, Богша ўстаў з крэ­сла, выйшаў на калідор. У доме да жудасці было ціха. Ніводнага гуку. ён паціху адчыніў дзверы.

У зале, на тым жа крэсле, бокам да яго, сядзела незнаёмая жанчына ў чорным адзенні — тая, якую ён бачыў днём, калі яму пазваніў Карней Карнеевіч Кла­дачка.

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ: праваслаўныя язычнікі

1

У зале, на тым жа крэсле, бокам да яго, сядзела незнаёмая жанчына ў чорным адзенні — тая, якую ён бачыў днём, калі яму пазваніў Карней Карнеевіч Кла­дачка.

Богша жахнуўся. Яго ўразіла і напалохала не тое, што жанчына дачакалася яго (куды дзенешся, калі ён замкнуў кватэру аж на два замкі?), а тое, што яна ся­дзела ў крэсле ў той жа паставе, як і тады, калі ён заглянуў у залу. Не хацелася верыць, што чалавек можа нерухома праседзець больш паўсутак. А што, калі яна памерла?.. Во ўжо сапраўды крымінальны дэтэктыў у стылі Жоржа Сіменона: кінарэжысёр прыходзіць дамоў, а ў мяккім крэсле — мёртвая жанчына...

"Нешта дурное лезе ў галаву, — падумалася Бог­шу. — Чаму ў маёй кватэры павінна быць жанчына? Несусветная лухта! Можа, у крэсле сядзіць здань або сама смерць?.."

Думка была дужа бязглуздая, але Богша адчуў, як брыдкі халадок папоўз па спіне, прытаіўся ў патыліцы і адразу на галаве заварушыліся валасы, як тады ў ле­се, калі ён пабачыў галодных піліпаўскіх ваўкоў, якія вялі, падганяючы хвастамі, двух вясковых сабак. Ён сам цяпер быў падобны на сабаку: у сваёй кватэры адчуваў сябе пад канвоем.

Як і тады, яму захацелася кінуцца наўцёкі, можа, на­ват да тэлефона, каб пазваніць у міліцыю. Няхай прыедуць, разбяруцца, бо гэта іхні клопат ахоўваць грамадзян ад гвалтаўнікоў і зданяў...

Ды нешта пазбавіла яго здольнасці рухацца. Нават язык прысох да нёба — самае жахлівае з таго, што даводзілася некалі адчуць Богшу: усё бачыць, разумець і маўчаць, не ратаваць сябе. Ягонае жаданне нешта рабіць нагадвала аслаблены адлегласцю імпульс незразумелай волі, нібы нехта з далёкага сусвету кіраваў яго­най дзейнасцю.

Богша яшчэ падумаў, што, бадай, фантасты мелі рацыю, калі пісалі аб планеце ў космасе, на якой існуе звышразумнае рэчыва, што кіруе ўсёй чалавечай дзейнасцю на зямлі. Жахліва быць на месцы гэткага біялагічнага робата, якому нехта недзе праграмуе ягоныя добрыя і благія ўчынкі: любоў і нянавісць, мір і вайну, забойствы і літасць, зайздрасць і спагаду, скупасць і шырыню натуры. Хочаш ці не хочаш, а рабі, што табе запраграмавана. Жах!.. Цікава, а электронны робат, які зроблены чалавекам, таксама пакутуе?.. Мабыць пакутуе. Не можа не пакутаваць, калі яго, напрыклад, прымушаюць разлічваць траекторыю атамных ракет, якія нясуць атамныя зарады і павінны знішчыць цэлы на­род. Бедалага робат, як хочацца яму паспачуваць!

На шчасце, барацьба ўласнай волі з чужой, якая не давала яму дзейнічаць, вялася нядоўга, магчыма, некалькі кароткіх імгненняў. Богша раптам адчуў, што правая рука падпарадкоўваецца ягонай, а не чужой волі, а ў галаве яркім промнем прабліснула разважлівая думка, што, бадай, ніякай здані або смерці няма, што ўсё гэта звычайная галюцынацыя, якая наявілася ад стомы. Варта яму, Богшу, запаліць святло, як галюцы­нацыя знікне, ператворыцца ў нешта зусім рэальнае.

Прызвычаеным рухам Богша працягнуў руку да выключальніка. Пальцы, аднак, не намацалі яго на прывычным месцы. Выключальнік кудысьці знік.

Дасюль Лазар Богша не зводзіў вачэй з жанчыны. Яму думалася, што як толькі ён адвядзе вочы, дык яна прападзе, растворыцца ў цемры, што панавала ў зале. Цяпер, калі рука не намацала выключальнік, Лазар Богша міжволі вымушаны быў адвесці вочы, каб знайсці той чортаў выключальнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x