Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вечарам патэлефанавала Лёніна Воля. Сказала, што Лёня ў шоку, ляжыць і плача. Гадзіны праз паўтары прыгнечаны шчырым горам Леанід Дранько-Майсюк прыйшоў да мяне. Ён, вядома, не ведаў пра гэты мой жалобны куточак М. Стральцова, у маім найвялікшым пакоі, што ўзнік у першыя ж хвіліны вялікага смутку. Аднак прыйшоў менавіта сюды. Можа, адчуваў, што трэба ісці сюды. Мы доўга пасядзелі, памаўчалі перад партрэтам і кнігамі Міхасёвымі. Лёня, ні з кім не развітаўшыся, чаго за ім ніколі не заўважалася, паплёўся, нібы п’яны, дахаты. Добра, што ісці яму недалёка.

24 жніўня 1987 году. Пахаванне Міхася Стральцова заўтра. З Дома Літаратараў. Доступ да яго з 15-ці, вынас – а 16-й гадзіне. Могілкі – Паўночныя. Тыя, на якіх і ў мяне ўтварыўся ўжо там “інтэрас”.

Сёння, пэўна, чатыры свае гадзіны патраціў на выпраўленне нечыяй памылкі, зробленай пры афармленні майго заказу на добраўпарадкаванне цешчынай магілы.

Падлічым, колькі ўсяго патрачана часу на гэта (з дарогаю туды і назад):

1. Кансультацыя ў “Спецкамбінаце” і падача заявы – (2.30);

2. Выезд на месца для вызначэння з інжынерам аб’ёму работ – (4.30);

3. Аплата наперад будучых работ і вызначэнне іх тэрміну – (3.00);

4. Выезд згодна з патрабаваннем “Камбіната” і ў вызначаны ім час на месца ў дзень правядзення работ – двое нас, каб пасля выканання імі заказу ўпарадкаваць клумбу і прымагільную тэрыторыю. Чакалі з 10 да 17 гадзінаў. Заказ не выканалі. Майстар сказаў, што інжынер не ўсе работы ўпісаў – (14.00);

5. У гэты ж дзень (19. VІІІ.) з могілак паехаў у “камбінат”, каб зрабіць даплату, у чым яны ж самі вінаваты. Не аформілі. Сказалі, што ім трэба дакумент на законнасць такой даплаты – (2.30);

6. 23. VIIІ. Паездка на могілкі з мэтай праверкі магчымага выканання заказу (такое дапускаў майстар (19. VIII.) – (3.30);

7. 24. VIII. Афармленне “даплаты” і вызначэнне канчатковага тэрміну выканання заказу (28. VIII.) – (4.00).

Такім чынам, на працягу некалькі тыдняў патрачана мною 34 гадзіны, а заказ так і застаўся не выкананы. Пры належнай арганізацыі справы дастаткова было б прыняць заказ па тэлефоне і спісаць з майго рахунку ў ашчаднай касе адпаведную суму за выкананне заказу. А так да гэтых 34 гадзінаў яшчэ ж трэба дабавіць тыя 14 на асіставанне іх работ і ўпарадкаванне тэрыторыі сваімі сіламі (гэта ж таксама яны самі маглі б рабіць!).

Гадзіны – гадзінамі. А колькі нерваў табе ўсё гэта каштуе! Колькі абразлівых і грубых словаў пачуеш за гэты час у свой адрас! Напрыклад, 19. VIII. паказваю на могілках свой талончык, каб узялі на ўлік, што я тут, заадно спытаў, ці аддаць яго ім. Адзін расхрыстаны, непаголены хам выгукнуў: “Дорым яго вам! Пастаўце ў сервант сабе. Ды на віднае месца! Ха-ха-ха”. У гэты ж дзень каля 17-ай гадзіны, знайшоўшы іх нарэшце, пытаю, калі ж дойдзе чарга да майго заказу, бо я тут бегаю за імі з 11-ай гадзіны раніцы. Чую ў адказ ад другога неахайнага, ужо вясёлага, хама: “Хо, насмяшыў: з 11-ці! А я, баця, цягаю ўжо гэтыя каменьчыкі з 8 гадзінаў. Дык што, табе горш ці мне?”

Учора Цэнтральнае тэлебачанне, а сёння Маскоўскае радыё абураліся, што 23. VIII. г.г. частка антысавецкі настроенага насельніцтва Літвы, Латвіі і Эстоніі выйшлі на вуліцы і пратэставалі супраць заключанага 48 гадоў таму назад пагаднення “Рыбентроп – Молатаў”, праўдзівей: “Гітлер – Сталін”, аб акупацыі Савецкім Саюзам гэтых дзяржаваў. А можа, гэтаму насельніцтву не хочацца пакутаваць у такім бязладным калгасе, дзе ўсе справы – вялікія і маленькія – робяцца так, як мой гэты заказ. Нават значна горш. Нас крыўдзяць і яшчэ вінавацяць, абражаюць, караюць, забіваюць!!!

15 верасня 1987 году. Вярнуўся з даволі прыстойнай “Іслачы”. Мінск сустрэў больш, чым непрыветліва – нейкай чорнай сімволікаю, якая перапляталася з дрэнным надвор’ем, з халоднаю кватэраю, з адсутнасцю вады.

Завялі юбілейныя гваздзікі. Хоць і цвілі яны з 4 сакавіка (!), а ўсё-такі шкада. Праўда, сцябліна моцная, разгалінаваная, можа, яшчэ будзе працягваць красаванне.

Прама з нашага дому пад траурныя гукі вынеслі нейкага нябожчыка. Усё-такі шкада, хоць не ведаю, напэўна, яго. Некаму ж яго будзе не хапаць!..

Хведар Жычка паведаміў, што нядаўна, ледзь не бяздомным, пахавалі Міколу Цімошыка. Стварыў ён у свой час некалькі сем’яў, меў дзяцей. Застаўся адзін. Жыў на дачы “Узгор’е – 1”. Пайшоў у М. Валоўшчыну па малако, трапіў пад нейкія колы. Вяскоўцы выклікалі міліцыю і адвезлі ў трупярню. Там недзе ў кішэні знайшлі і расшыфравалі зацёрты запіс на скамечаным маленькім шматочку паперы: нейкі тэлефон, шасцізначны, мінскі. Высветлілі, што гэта нумар выдавецтва “Беларусь”. Запрасілі адтуль некага ў морг для апазнання. Пазналі Міколу. На 6-ты дзень пасля смерці. А ўжо і хацелі хаваць, як бяздомнага, а пахавалі з трупярні за кошт выдавецтва. Значыць, “казённадомнага”, бессямейнага. А ёсць жа на свеце яго дзеці! Ёсць 24-гадовы сын Максім у Маскве!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x