Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мабыць, мала хто з непасвячоных у справу і ведае, як цяжка, бо сумленна, працуе гэты спецыфічны атрад нашае інтэлігенцыі. Прынамсі ў СССР, дзе трэба яшчэ, апроч выканання чыста духоўных абавязкаў, пераадольваць неспрыяльныя ўмовы, што перашкаджаюць выкананню гэтых абавязкаў. Перш за ўсё ў дзікія ўмовы святароў (ды й вернікаў таксама!) ставіць само савецкае заканадаўства аб культах. А мясцовыя ўлады, як правіла, рэгламентуюць гэтую дзейнасць нават больш жорстка, чым сам закон яе абмежаваў і сціснуў. А сапраўдны святар усё-такі хоча па-сапраўднаму служыць Богу і сваёй пастве. І служыць! Але ж якою цаною?!

За тры з паловаю дні майго побыту ў знаёмага ксяндза прадстаўнікі савецкай улады двойчы яго штрафавалі за тое, што ён шчыры святар. Абодва разы “давалі” па 50 рублёў!

Усе пачынанні свайго маладога пастыра парафіяне ўхваляюць і падтрымліваюць. Значыць, савецкая ўлада ваюе са “сваім” насельніцтвам. У гэтым вялікім паселішчы, як рэдка дзе, амаль усе католікі, прытым, як піша “Правда”, “практыкуючыя”. І ні­чога ім больш не застаецца, як добраахвотна ісці на гэтыя шалёныя штрафы.

Вернікі тут раўніва ахоўваюць сваіх дзяцей ад бязбожжа, прывучаюць іх да касцёлу, вучаць рэлігіі. Усе хлопчыкі прагнуць быць міністрантамі і дасканала авалодалі міністрантурай. У нядзелі, вольныя ад заняткаў у школе, любімаму ксяндзу прыслужваюць адначасна дзесяткі(!) хлопчыкаў і хлопцаў у белых карункавых комжах. У тую нядзелю, калі прымаў удзел у набажэнстве, на прыступках алтара кленчыла роўна сорак гэтых мілых беленькіх галубкоў! Сярод іх выдзялялася дзесяць “кардынальчыкаў” – у доўгіх фіялетавых “сутанах” пад кароткімі белымі комжамі.

Праўда, зусім не было пелерынак, і я забыў пацікавіцца, ці ёсць яны ў іх наогул. Пелерынкі ж ствараюць такое прыемнае ўражанне, калі яны адпавядаюць вядучаму колеру адзення гэтага дня.

Каб заняць такое мноства міністрантаў, тут маецца і адпаведны рытуал выкарыстоўвання іх у ходзе літургіі. Звычайна адным міністрантам нічога не выконваецца. Скажам, маніпуляцыі з водна-віннымі амфарамі, тацкаю і ручніком робяць некалькі міністрантаў. Касцёл набыў дзеля гэтага ж мноства камплектаў званочкаў: з якім радасным натхненнем ужываюць іх адразу 6-8 шчаслівых міністрантаў. Прыгожа раздаецца ў іх асысце святая Камунія. Ксяндза-цэлебранта суправаджаюць чатыры міністранты: двое ідуць з запаленымі вялікімі свечкамі – спераду і ў канцы ўсёй гэтай групы; адзін пад Святою Госціяй прымае патэну, яшчэ адзін звоніць у “залатыя” званочкі, падкрэсліваючы надзвычайнасць Падзеі, што адбываецца ў гэты момант.

Дарэчы, да Камуніі прыступаюць тут штодня дзесяткі вернікаў. У тую нядзелю, напрыклад, падчас усіх трох набажэнстваў, прычасцілася больш ста чалавек. У звычайныя дні і на ранішняй імшы, і на вячэрняй – па дваццаць і больш чалавек.

На плябаніі я з цікавасцю і задавальненнем разглядаў фотаальбом, у якім зафіксаваны асобныя моманты рэлігійнага жыцця парафіі. Звярнуў увагу, што тут не толькі хлопцы чынна ўдзельнічаюць у касцельным жыцці. Яго ў асобных выпадках вельмі ўпрыгожваюць дзяўчынкі і дзяўчаты – усе ў белых строях, у элегантных вяночках і ў адпаведнасці з нагодай – з кошыкамі кветак, ці са свечкамі, а падчас жалобнае працэсіі – з чорнымі шырокімі стужкамі “цераз плячо”.

Шмат чаго раскажа пра “чалавека на сваім месцы”, пра добрага пастыра такі вось фотаздымак. Каля касцёлу сфатаграфавана вялікая чарада дзяцей – каля паўтары сотні дзяўчынак і хлопчыкаў. Дзяўчынкі ў белых сукенках, з белымі бантамі ці вяночкамі на галоўках. Хлопчыкі – у белых кашулях, з міртавымі букецікамі, у цёмных прыгожых штоніках. Усе трымаюць аздобленыя міртам і белымі стужкамі свечкі, усе з падоранымі ім ружанцамі. Гэты групавы партрэт зроблены ў Дзень Першай Камуніі. Сёлета! Можна сабе ўявіць, як нялёгка было гэтага дасягнуць, падрыхтаваць столькі дзяцей да святога Таінства. Ва ўмовах катэгарычнай забароны! Як мне стала вядома, бацькі тут такога Ксяндза ставяць вышэй за любога настаўніка. Яны бачаць, як хутка пад яго ўплывам дзеці робяцца лепшымі, спакайнейшымі і нават старанней пачалі вучыцца ў школе.

Важныя падзеі, што адбываюцца ў парафіі, запісваюцца на відэакасеты, а пасля праглядаюцца на экране відэаапарату. Парафія мае сем відэакасет пра апошнюю, трэцюю, пілігрымку Яна Паўла ІІ да Польшчы! І яны працуюць!

Вось так касцёл ператварыўся ў асноўны прыцягальны духоўны і культурны цэнтр аднаго з немалаважных рэгіёнаў Беларусі. Самаадданая нястомная дзейнасць аднаго энергічнага ксяндза аказалася больш плённай, чым казённая дзейнасць дзесяткаў савецкіх установаў, сотні-другой партыйных, камсамольскіх, савецкіх чыноўнікаў. Бо там, у першым выпадку, натхнёная бескарыслівая праца паводле свайго прызвання, а тут – абы-што, абы-як.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x