Доверяясь доброте, разлитой лунным светом по всему селу и по всей земле, я зашел на кладбище, постоял на могиле матери.
— Мама, это я. Я забыл тебя, и ты мне больше не снишься».
30.3.
Той халодны сон, з якога пачалася хвароба. У цемені сна раптам выходзіць да мяне Ігар, расхінуўшы рукі. Я ведаю, што яго няма, ён памёр, і ручкаюся з ім неяк неахвотна, прытым выразна адчуваю поціск. Мяне бянтэжыць і гняце адчуванне нерэальнасці. Гэтага не павінна быць, Ігара няма, а вось жа як адбываецца. Далей Ігар ідзе следам, есць марковіну, а я бачу, як морквіна знікае: яе есць чалавек, які не існуе. Дзеля нечага недарэчна жартую: Ігар дэматэрыялізуе моркву... Сам адчуваю недарэчнасць сну і жарту, бянтэжуся яшчэ болей, і сон патанае ў цемры ночы ці прабуджэння. Падумалася: няўжо хвароба? А днём япа ўжо сціснула, заліхаманіла мяне, і вось ужо тыдзень я пад яе ўладай.
Пісьмо Д. Л. А што напішаш і чым дапаможаш. ён закахаўся, а цёткі з ім ваююць.
4.4.
Вясна ў шэрым убранні туманоў, трывожна-сумная мляўкасць. Напісаць артыкул з назваю, напрыклад «Штрыхі» або «Млечны Шлях», дзе — разрозненыя нататкі пра розныя прачытаныя кнігі — ад Пан-чанкі да Каржанеўскай (Якубовіч — як характар, творча арганЬ заваны і скіраваны да мэты).
11.4.
Не разгубіць нешта важнае, далучанае да вясны і ад яе адасобленае. Павольнае, вельмі павольнае прыбаўленне цяпла — і снягі яшчэ падаюць, не разбярэш дождж ці снег, нешта хліпкае, халоднае... Але не гэта галоўнае, а адчуванне раптоўнай унутранай прасторы, з востра-балючай неабходиасцю і спраў і ўчынкаў, засяроджанасцю і разамкнёнасцю, бушаваннем неажыццявімых намераў.
«Пастух и пастушка» Астаф’ева.
«Рождали в душе мелодию беспредельной, вечной, всегда заново переживаемой, никогда и никем до конца не испитой и неразгаданной человеческой печали, а пепельным тленом отливающая степь и угрюмо иависаю-щий над нею древний хребет, устало и глубоко вдавившийся в равнину, и бельма солончаков, все так же холодно и немо отсвечивающие вдали, делали эту печаль еще пространственней, запредельней, так что уж ни краю, ни дна в ней не ждалось и не виделось.
Скорбно шелестели немощные травы, похрустывал костлявый татарник, звучало вечное утешение над вечным покоем, и ни время, ни люди были не властны над этим».
«— Почему ты лежишь один посреди России?»
Гэтая зноў мільгнуўшая думка: калі чытаеш сапраўдны твор, яднаюцца два розныя адчуванні — быццам усё гэта ты даўно ведаў і адчуваў, яно было ў табе, і быццам ты толькі цяпер, зараз усё гэта адчуў, зразумеў і па-сапраўднаму перажыў. I тое, што ты гэта ведаў і разумеў — толькі цяпер і зразумеў, зведаў.
3 аповесцю Астаф’ева, як і раней з Распуціным, не хочацца развітвацца: трымаў бы ўсё ў сабе і побач, і наколькі б больш чуйным і дзейным быў бы, усё ўнутры жыло б, а не сонца нерухомілася.
14.4.
Раданіца, сёлета як ніколі ранняя, але затое шчодра сонечная. На могілках у Чыжоўцы — як у горадзе людна, тлумна. Знікае сцішанасць месца. Учора нават (кажуць) узнікла бойка, то сёння многа міліцыі, патрульная машына. Паклалі кветкі Сымону Блатуну, Анне Іванаўне, Зінінаму суседу, які загінуў у арміі салдатам...
А раней — Астрашыцкі Гарадок. Думалі з мамай, што знайшлі магілу маці Веры Фамінічны.
Праз доўгія гады сустрэў Элу Нальгачову, светлую пакутніцу, дачку Наталлі Васільеўны.
17.4.
Дзіўна ж аналізуюць творы ледзь не ўсе нашы крытык!: разглядаюць асаблівасці формы, кампазіцыю, сюжэт, стыль, нейкія якасці зместу як самацэнна галоўныя, істотныя, а не вытворныя. Для мяне галоўнае — духоўна-эмацыянальны змест, маральнае дзеянне твора. Тое, дзеля чаго чытаюць кнігі ўсе «звычайныя» чытачы: суперажыць, захапіцца, штосьці зразумець. Спецыфічная асалода ад формы «прысмак» для дасведчаных
Прышвін піша: «Хороший хозяин в каждой овечке видит свое, как будто он любит всех, но каждую больше». Такім гаспадаром павінен быць і крытык, які піша пра сапраўдных паэтаў.
Яшчэ Прышвін: «Дневник — это способ сосредоточиться на чем-нибудь и привлечь его из жизни к себе на помощь».
24.4.
Вось нарэшце і цеплыня — тая, ад якой радасна. Хочацца дыхаць — паветра хвалюючае, прыветнае. Што б зрабіць сёння добрае, прыгожае?
Віктар Гардзей («ЛіМ», 21.3.80):
· ·
Першы снег сыпануў на світанні —
Светлы пух на платах, на траве.
Што сказаць вераб’ю ў спачуванне?
Пастаю, памаўчу —
хай жыве.
Весні гром пракаціўся нясмела —
Быць цяплу, быць святлу, дабраце.
Што сказаць гэтай яблыньцы белай?
Читать дальше