Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Варлен Бечык - Радкі і жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радкі і жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радкі і жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Радкі і жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радкі і жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урэшце, услед за Серафімам Андраюком, які ідзе на пасаду галоўнага рэдактара, М. Ф. Дубянецкі прапанаваў і мне пераходзіць у выдавецтва — намеснікам галоўнага. Чутка хутка разыходзіцца, і вось ужо многія перапыняюць і ўгаворваюць ісці.

Пераклад Г. здзівіў: драўляная мова, калькі і канцылярызмы, немілагучныя выразы. Замест лёгкай і зграбнай фразы: нагрувашчванне слоўнай няўдобіцы, глухата да рытму.

«Вакол яго расказаў нібы калыхаўся лёгкі туман, які надаваў апісаным ім персамажам контуры прыблізныя і формы, што выходзілі за мяжу чалавечага».

Апісаным ім персанажам — гэтыя тры — м — вязкія і наводзяць на сумненні адносна яго паэтычных перакладаў...

«Мяне пужае гзта сустрэча». Хаця б: палохае.

«Рэдкая з’ява, каб яна (жонка) прыходзіла да яго раніцай». Цікава, што там у арыгінале або ў рускім перакладзе. Няўжо: явление?

«— Вы вялікі эгаіст, мой дарагі... Вы ў здзіўленні?...» Што гэта значыць? Вы здзіўлены?

Ды справа не ў асобных выразах. Агульнае адчуванне нейкай няўкладнасці, грубасці мовы, кідае день не столькі на аўтара, колькі на беларускую мову, нібыта няздатную да свецкасці, да лёгкай арыстакратычнай размовы, да арганічнага прамаўлення.

Зноў чытаў Э. Сетана-Томпсана. «Рассказы о живот­ных». Зноў чытаў з радасцю і хваляваннем, як у дзяцінстве. Кніга пра жывёл, але і пра нейкія непарушныя законы жыцця і існавання. Добрае ўсечалавечае пачуццё ўвагі і павагі да жывога, дакладная мера аб’ектыўнасці і лірызму, сур’ёзнасці і іранічнасці.

«Солнце село за Голдерские горы, и мягкие сумерки, которые так любят все животные, разлились над морем холмов и равнин. Закат пылал, а маленькие долинки были наполнены кротким сиянием, лишенным теней. Вы­соко на холме, невдалеке от реки Шобан, зеленела сос­новая роща. Хорошо и спокойно было здесь в сумерки. Посреди этой рощи на полянке жила семья лисиц». Здавалася б, звычайны пейзаж. Але асаблівая яго чароўнасць — у суладдзі з падзеямі, сюжэтам, усім унутраным светам твораў.

Звяры маюць характары, і з усімі развітваешся са шкадаваннем. Як часта бывае: каб жа самому напісаць нешта такое.

Наваселле ў Ш. I зноў у яго прыгода. Напіўся сам. Пасадзіў на калені жонку В. Ч.:

— Я цябе пагушкаю. Дай бусеньку.

Тая таксама лахта добрая. Ці яна не так крутанулася, ці ён сам пахіснуўся, але ўпаў і разбіў вуха. Дзед Трахім сядзеў пры ім цэлую ноч і трымаў руку на пульсе:

— Усё можа быць.

Урэшце салодкі храп сына пераканаў яго, што небяепекі няма.

Артыкул «Пра надзённае...». Як заўсёды сумненні (назва можа падацца нясціплай). Паспешлівая форма. Частка недагаворанага. Можна чакаць крыўд ад Шаўні, Бондар, Макарэвіча, Янішчыц.

Рыгор Барадулін («ЛіМ», 26.2.82):

Чэхаў иеракладаю,

Замураваны слоўнікамі.

Выблісні, маладая Радасць імгнення злоўленага!

Светла ў славянскім змроку.

Словы, як тыя совы ўначы,

Моўкнуць пры кожным кроку,

Новы лес асэнсоўваючы.

Дыхае тванню bahno,

Touha — туга галадае мая.

Першаславянствам пахне

Фраза неперакладаемая.

Старый летчик Иван Савельевич в повести «Балтик» Владислава Крапивина: «Учиться быть большими как раз и надо, пока маленькие, потом поздно будет».

Васіль Быкаў. «Яго батальён». У кн. «Пайсці і не вярнуцца». Аповесці. Мн., 1979.

88. «Усё ж у яго быў батальён, лёс якога ў многім залежаў ад яго, жывога. Мёртвы ён батальёну быў непатрэбны».

99. «Нават калі ён ніколі не вернецца да свайго батальёна I будзе назаўсёды аддзелены ад яго лёсу, ён не мог так проста і раптам вырваць са сваёй душы гэтую сотню людзей, з якімі яго зраднілі сумесна перажытыя імі пакуты і пралітая кроў».

135. «Яна (воля выпадку) не ўладарна толькі над яго чалавечнасцю. Над тым, што адрознівае яго ад Маркіна, што ў ім — Чалавек».

Таму што Чалавек, часам не гледзячы ні на што, ста­новища вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.

Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль, а проста гаварылыичык.

3 прысвячэнняў М. Львовіч:

Варлене, і я Вам зычу... Нічога

Так не бажаю, як щоб розкрите

Завжди сердце было для світу

Живого і близького.

----------------------------

Я знаю світлі душі, вразливі і тверді,

До лакомства байдужі, беззахисні і дужі,

Я знаю душі, в дружбі Великі, в доброті.

6.10.

У другой палове верасня было столькі сонца і цяпла, так было ўтульна і лагодна. Ды і зараз’яшчэ ўсё добра, і душа з наваколлем у згодзе, хоць трохі самоціцца. Шархаціць лісце, халоднае неба, пустыя палі.

Варта было б запісваць, бо ўвесь час, штодня штосьці адбываецца. Нейкі няўхільны татальны наступ: дайце! друкуйце! I свае трагедыі: хадзіў і прасіўся Міхась Рыгоравіч Ларчанка, раптоўна памёр. Прасіўся Іван Маркевіч — зусім ужо нечакана не стала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радкі і жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радкі і жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радкі і жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Радкі і жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x