Бялінскі: «Произвол не производит ничего великого».
Л. Леонов («Лит. газ.»., 9—67):
«Литература есть такая важная сторона народной жизни, что небрежно обращаясь с ней, можно свести народ на несколько биологических ступенек ниже».
Вітка: і старыя, і маладыя, мы будзем шукаць марна, бо нічога не знойдзем у тэарэтычным космасе, дзе няма нават адзнак самой літаратурнай атмасферы.
Капыловіч пасля планёркі (рэдактар некуды меўся ехаць). Было жаданне иагаварыць, нават, здаецца, ўзаемнае. Не пагаварылі — паелі. Можа, няма ў нас сумежнасці для размовы. Ці яшчэ што?
У лесе немагчыма разглядаць асобныя дрэвы. Можа, толькі тыя, што каля твайго дому — душы тваёй.
А. Твардовский. «Памяти Гагарина»:
Ах, этот день двенадцатый апреля,
Как он пронесся по людским сердцам.
Казалось, мир невольно стал добрее,
Своей победой потрясенный сам...
И неизменен жребий величавый,
На нем горит печать грядущих дней.
Что может смерть с такой поделать славой?
Такая даже неподсудна ей.
8.VI.
Праўда заўсёды высакародная. «Голой правды сила» — Кантемир.
«Долг поэта в мир правду вещать» — Державин.
Я. Купала:
Не пагасіць вам праўды яснай,
Жыў беларус і будзе жыць. » -Учора былі (Толя Кудравец з дачкой, Мікола Гіль) у кіно, «Лясная сімфонія». Лента пра жыццё звяроў. Сімфонія хараства і жорсткасці. Ліса выпалёўвае качанят, рысь палюе на аленя, ваўкі загналі аленя. Думаў, што Толева Верка надрыжыцца. А ёй проста былі цікавыя звяры.
25. VI.
Мне 29. Ці было дзяцінства? Не стала і юнацтва. I ўсё скончана, а нібы толькі пачынаецца.
У дні нараджэння — толькі мама...
Цяжка бачыць, як мама шые, мые, корміць, ездзіць і паспявае хлапатаць за Ц., К., Б., наведваць Р., у нейкіх клопатах і перапісках трымаецца за сотню людзей...
Цярпенне мамы: зрабіла сняданне мне. Потым В., яшчэ падыдзе — Я.
Памылка імкнуцца як хутчэй сцвердзіць свае погляды. Трэба даваць людзям пагаварыць, раскрыцца. Паболей слухаць. Колькі разоў ты пачынаў лічыць сябе вышэйшым за некага — столькі ты быў ніжэйшы.
Не раз хочацца сказаць: жыццё, прынось мне столькі радасці і шчасця, колькі кнігі.
6. VII.
Субота. Пякельная гарачыня. Прыехаў Толя Кудравец і прывёз нейкі сэнс дню. Мы нешта вымяркоўваем на абед, гуляем у футбол, ходзім за аернымі шышкамі. Лета, лета, лета. Цвіце бульба. Сабрана сена. Канчаецца клубніка. Пачаліся парэчкі.
9. VII.
Паветра вые, і шкло аж стогне ад напінання. Расшчапілася яблынька.
Калі запісваць жыццё, дык трэба было б занатоўваць і тое, што паўгода ўжо жыве з перасаджаным сэрцам Блайберг, што робіцца ў Вьетнаме, Кітаі і т. д.
Дзённік — не газета.
Р. Гамзатов:
Ценить не научились мы поныне
Высоких слов и запросто порой,
Что произносят тихо на вершине,
Выкрикиваем громко под горой.
11.VII.
Адкінуўся яшчэ адзін тэрмін на Куляшова. Але спяшацца не трэба.
Брыль: «Пражыта, здаецца, мала, а ужо так прыемна бывае вяртацца ў думках да вытокаў нялёгка заробленай сталасці».
Размова Бярозкіна з N пра яго вершы: «Не разварочваецца ў маім сэрцы, напружанне без прычыны, канфлікт без зерня. Мне шкада і Вашага ўмельства і мовы... Гэта нарадзілася не ў Вашых кантактах з жыццём, а ў горных высях».
29. VIII.
Сёння па пасяджэнні Прэзідыума прынімаюць у Саюз Кудраўца. Ездзілі з В. да М. I. Хадановіч. Там начавалі. ІІІмат гаварылі пра чэхаславацкія падзеі, узаемаадносіны літаратараў. Не спалася да 5 гадзін. Убачыў досвітак. Напачатку — залкавата, потым — сонца, цяпло.
9.ІX.
Сёння ў аддзеле Вялюгін, Гілевіч. Чыталі пародыі Юрчанкі (ёсць удалыя, хоць і гоніць часам жывасілам).
Вялюгін расказваў, як Бялевіч прыставаў у рэстаране, ці добры артыкул. Яму: тут і тут слаба.
— Дык вы супраць лініі ЦК!.. (На ўвесь голас.)
Сталі людзі паварочвацца, дык сабутыльнікі ўсе науцекі.
Вялюгін — носьбіт процьмы гісторый, анекдатычных выпадкаў, жартаў, эніграм, але — крыху ці многа — дапрыдумана, што немагчыма не заўважыць.
Бярозкін сказаў, што шмат анекдотаў і жартаў складалі пад час дэманстрацый, чакаючы сваёй чаргі ў тупічках (ён, Самуйлёнак). 3 гэтага, маўляў, вырасла «Хто смяецца апошнім»: гісторыя з косткай, іншыя сітуацыі.
Шмат гуляю з дзецьмі. Каля дома навыперадкі імчаць да мяне дзяўчынкі, на радыёцэнтры сябрую з усімі хлапчукамі (Малаткоў, Таркоўскі, Чашчыхін). Ужо не купаюся.
Тыпаж: Ф-ў. Яго п’яныя купанні (потым, апавязаўшыся рубахай, галяком, хістаючыся, брыдзе дахаты і на ўсё горла: «Вижу чудное приволье»...), прычэпкі да прахожых.С. Цвейг — тонкі псіхалагічны малюнак і востры драматычны сюжэт; якая-небудзь таямніца людскога сэрца, той вырашальны момант, калі схаваная ў сэрцы страсць шалёным патокам вырываецца наверх і калечыць чалавечае жыццё. Страсць усеўладная, мацнейшая за чалавека, але і сіла яе — руйнуе, падмінае людскую долю, ніколі не даючы шчасця. Людзі самотныя, няшчасныя, скалечаныя грамадствам.
Читать дальше