Аляксей Кулакоўскі - Незабыўнае рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Кулакоўскі - Незабыўнае рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Незабыўнае рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незабыўнае рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незабыўнае рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незабыўнае рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне спачатку вельмі не падабалася ўсё гэта, я мучылася на рабоце. А потым, паверыш, Маша, прайшоў час ii я сама стала пакрысе камандаваць, пакрыкваць на людзей. ^амусьці мне стала здавацца, што без гэтага нельга і абыйсціся. Хто ні прыдзе да нас з абкома комсамола, усе хваляць Лупіновіча: дзелавы чалавек, умее працаваць. I вось зайшла аднаго разу да мяне піонерважатая без стуку ў мае фанерныя дзверцы. I мне крыўдна стала, што яна не пастукалася. Размаўляю з ёй, а сама адчуваю, што не магу схаваць крыўды. Дзяўчына, вядома, заўважыла гэта i больш да мяне не пайшла.

Іншы раз бяру тэлефонную трубку i сама не заўважаю, як адразу мяняецца мой голас.

I не люблю я гэты голас, але і змяніць не магу. Чую нешта сухое, казённае, падчас абураюся, а таго, з кім размаўляю, не слухаю.

— Шкада, што я ў гэты час не прыехала, — сказала Маша, — а то я пагаварыла-б з табой па тэлефону.

— Дык гаварылг. Слухай. Прыехалі аднаго разу з вобласці. Вельмі паважаны чалавек прыехаў. Звоніць у райком. Нікога якраз не было, я бяру трубку. «Хто?» пытаю. Ён адказвае. Я зноў: «Хто, хто?» Чую, што прозвішча знаёмае, быццам-бы i разумею, што ведаю гэтага чалавека, а ўсёроўна пы­таю. Паверыш, пяць разоў я перапытала ў яго прозвішча, а ён усё цярпліва адказваў.

«Сакратара няма», — сказала я нарэшце i павесіла трубку.

Цяпер мне проста аж цяжка ўспамінаць пра гэта. Прышоў гэты чалавек у райком, ты, пэўна, таксама ведаеш яго, але я не буду называць прозвішча. Вітаецца са мною, а по­тым такім, зусім ветлівым тонам пытае:

— Гэта мы з вамі сёння размаўлялі па тэ­лефону?

— Мусіць так, — адказваю я.

— Вы гэтак І з піонерамі размаўляеце?

Я пачырванела, стаю перад гэтым чалавекам, як некалі перад настаўнікам у школе, i нічога не магу сказаць.

— Учора я наведваўся да вашых суседзяў, — сказаў перад адыходам чалавек,— i там падобных з’яў не заўважаў.

Я дзён тры перажывала пасля гэтага i старалася зусім не падыходзіць да тэлефона. Калі з-за перагародкі чуўся голас Лупіновіча, мне хацелася заткнуць вушы, або нават уцячы з райкома. Потым мне самой давялося пабываць у нашых суседзяў. У той год наш піонерскі лагер быў на іхняй тэрыторыі, i ўжо не помню, па якой справе я зайшла ў райком. Зайшла, стаю у агульным пакоі, чакаю, пакуль хто прыдзе, каб спытаць, ці можна зайсці да сакратара. Дзверы ў кабінет прыадчынены. Чую, як нехта весела смяецца, а потым той-жа голас гаворыць:

— Ты, Валодзя, не давай там вельмі гультаяваць піонерам, прывучай іх не баяцца працы. Няхай яны самі і дровы колюць i ва­ду носяць. Чаго там! Не беларучкі!

I мяне адразу нібы выцялі гэтыя словы. Я ўспомніла, што робіцца ў нашым лагеры. Сапраўды беларучак выхоўваем. Афіцыянткі абед падаюць, прыбіральшчыцы нават ложак запраўляюць. Прыехала аднаго разу ў ла­гер жонка нашага старшыні райспажыўсаюза, убачыла, што яе дачка паласкала ў рэчцы свой сарафанчык, ды як закрычыць, затупаціць нагамі: «Што гэта, лагер ці не ла­гер? Прыбіральшчыцы не могуць гэта зрабіць? Мы заплаціім, калі ўжо наша дзяржава такая бедная!»

Паскардзілася Лупіновічу, а той потым цэлую гадзіну даваў мне настаўленні.

Стаю так, думаю, I ў гэты момант выходзіць сакратар, вось гэты самы Нікалай. Я тады першы раз яго ўбачыла.

— Вы да мяне?—пытае.

— Да вас, — кажу. — Я з лагера.

— Дык чаго-ж вы не заходзіце? Заходзьце, калі ласка!

3 таго дня я часта бывала ў суседнім рай­коме i больш раілася з Ванесавым, як з Лупіновічам. I што далей, то ўсё цяжэй мне станавілася працаваць з Лупіновічам. А цяпер дык і зусім цяжка, не магу проста цярпець гэтага чалавека. Усюды і ва ўсім ён бачыць толькі сябе. А што робіцца ў арганізацыях? Вунь сілікатны завод пад бокам, а там ужо шэсць месяцаў не было комсамольскага сходу. Нядаўна я выступала на пленуме. Як ты думаеш, Маша, можа мне папрасіцца ў другі райком? Хоць на любую работу!

— у той? — Маша хітра ўсміхнулася i гля­нула туды, адкуль усё мацней i мацней даносіўся стукат матацыкла: Нікалай, відаць, пад’язджаў бліжэй. — Застанешся ты, Надзюша, тут !, мабыць, надоўга. Такую гаворку я чула ў абкоме.

— Ой, што ты! — Надзя прыўзнялася, здзіўлена замаргала, —Я не згаджуся, ды мяне не выберуць. Мне яшчэ многа трэба вучыцца, каб стаць сапраўдным комсамольскім работникам.

Пад’ехаў Ванесаў, i Надзя больш ужо не гаварыла пра гэта. Каля рэчкі дзяўчаты бегалі, напэўна, босыя, каб не замачыць у расе абутак, спявалі, аб нечым спрачаліся. Іх постаці ўжо ледзь заўважаліся з таго месца, дзе дагараў касцёр: туман над рэчкай яшчэ больш пагусцеў і ахутаў бераг. Надзі здалося, што сярод гэтага вясёлага то­ману і смеху яна зноў пачула на рэчцы крык. Насцярожана глянула на Ванесава. Той выціраў з ілба пот і весела паглядваў на хлопцаў, якія акружылі матацыкл.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незабыўнае рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незабыўнае рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
libcat.ru: книга без обложки
Даўняе, незабыўнае...
Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Незабыўнае рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Незабыўнае рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x