Уладзімір Караткевіч - Постаці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Постаці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Постаці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Постаці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Постаці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Постаці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ён бачыць галоўнае, бычыць тое, што зрабiлi чорныя, жорсткiя, як капыты, рукi гэтых людзей: грубыя муры будынкаў i найтанчэйшы аксамiт, мячы i карункавую работу па дрэве i злату.

Гэтыя яму дапамогуць, ён ведае. Дапамогуць зрабiць па ягоных малюнках дрэварыты (i на iх будуць "бiблейскiя" героi ў старабеларускiх, — аднак i з элементамi чэшскай гарадской вопраткi пачатку XVI ст., - адзеннях), дапамогуць адлiць шрыфт, дапамогуць дастаць з Германii дэфiцытную паперу, патрэбную, як паветра, тую з Аугсбурга, з вадзяным знакам у выглядзе галавы быка.

Памогуць яго палкаму жаданню прынесцi свайму народу святло, зрабiць яго хаця крыху шчаслiвейшым.

I памаглi. I ўжо ёсць друкарня. Можа быць, што напаўлегальная (гарадскiя акты не ўпамiнаюць аб месцы, дзе яна была). I гэта зразумела. У вясёлай "добрай, старой Празе" завялася рэлiгiйная падазронасць. Семдзесят дзевяць год таму задушаны гусiзм i, напэўна, самая памяць пра божых воiнаў, пра рыцараў волi крыху прыаслабла ў людзях, прыцiснутых усобiцамi i сваркамi князёў. Жыве яшчэ шмат людзей, што памятаюць караля Iржы з Патэбрад, але яны памятаюць i ягоны лёс, i, што казацi, ад гэтых успамiнаў iм крыху не па сабе. Краiнай правяць — i доўга яшчэ будуць правiць — людзi, якiм мала справы да чэшскай мовы i культуры, да гордага духу чэшскага народа. А не за гарамi i час Габсбургау. Спачатку мяккiя лапкi, а потым сталёвая песць, якая стагоддзямi будзе iмкнуцца выдушыць з чэхаў мову, самасвядомасць i веру ў свае сiлы, каб самое iмя "чэх" знiкла з твару зямнога.

Скарына яшчэ ўбачыць гэта. I вялiкi пажар Малай Страны, Града i Градчан, i страшны час, калi Фердынанд I пазбавiць пражан палiтычных правоў. Многа, ой, многа яшчэ давядзецца яму пабачыць!

Але пакуль Прага ёсць Прага. I iдзе набор. I гравёры рэжуць дошкi для гравюр, i часам робяць гэта цераз пень-калоду, можа, напiўшыся пiва — падумаць толькi, у сцэне жнiва да кнiгi "Руф" усе жняцы трымаюць сярпы ў левай руцэ! Краiна ляўшуноў! — але часцей за ўсё так добра, што скарынiнскiя гравюры будуць лiчыцца шэдэўрамi аж да нашых дзён.

Прага ёсць Прага. Ажыўленая, гандлёвая i рамеснiцкая, моцная залатымi рукамi майстроў, культурнымi традыцыямi, навукай i кнiжнасцю. У ёй малады вучоны (яму яшчэ толькi каля дваццацi сямi год) адчувае сябе, як рыба, якую ўрэшце пусцiлi ў ваду. Ён ўрэшце дыхае на поўныя грудзi паветрам горада. Ён бачыў Полацк з непараўнальнымi Сафiяй i Ефрасiнняй, бачыў суровы, мужны воблiкам Кракаў i Падую. Але Прага, несумненна, цудоўнейшы з гарадоў, у якiх яму даводзiлася жыць. Не такая, як зараз, але, несумненна, ужо "Злата Прага".

Ён любiць яе. Яму тут лёгка жыць i працаваць. Лёгка рэгуляваць вiнт станка, лёгка сварыцца з рабочымi, лёгка праводзiць бяссонныя ночы над рэдагаваннем тэксту або пiсаннем прадмоў да кожнай кнiгi.

Лёгка нават проста блукаць начнымi вулкамi i пiць прыгажосць гарада.

Што ён мог бачыць?

Карлаў мост, такi ж велiчны i гожы, хiба што без статуй, з адным толькi старым распяццем. Але ж Влтава плыла i тады, як цяпер, варушачы косы водарасцей i адбiваючы нясмела першыя праменнi сонца.

Складаную блытанiну раманскiх i гатычных будынкаў, у якую, пакуль што яшчэ вельмi нясмела, украдваўся раннi рэнесанс (да базiлiкi святога Iржы толькi нядаўна прыбудавалi рэнесансны франтон, i пачалi перабудоўваць "дом Фауста").

Так жа узносiўся ў палымнеючае вячэрняе неба храм святога Вiта з зазубранымi, як хвост ската, шпiлямi, што, здаецца, пранiзваюць самое неба. Так жа звiвалiся грэшнiкi на мазаiцы "Страшнага суда". I, самае галоўнае, ужо пятнаццаць год блытанiнай сваiх гатычных скляпенняў адгароджаў ад астатняга свету свой нязмерны абшар, у якiм хоць на конях ганяй, Уладзiслаўскi зал.

Як i цяпер, узносiлiся ўгору Чорная вежа i Далiборка i жорстка зранены гусiцкiмi войнамi Страгаўскi манастыр. Увесь у шрамах, што раздзерлi яго прыгожае цела.

I чорны гмах Прашнай брамы, якая (падумаць толькi!) тады яшчэ не была Прашнай, i была позне-, а не псеўда-гатычнай. I, ясна ж, Каралiнум, — тады ячшэ гатычны, як i Старамесцкая плошча — духоўнае сэрца горада, у якiм сядзяць езуiты, але веды i цяга да iх у студэнтаў застаюцца ранейшымi.

Мне толькi страшэнна шкада, што ягоныя вочы не ўбачылi аднаго з самых вялiкiх дзiваў на зямлi: Златай вулачкi. Не ўбачылi цацачнага рознакаляроўя яе домiкаў, комiнаў, усёй гэтай каменнай полiфанii, якая кажа нам аб жыццi сярэдневякоўя куды больш, чым многiя славутыя храмы.

Аб звычайным няяркiм жыццi з будзённымi трывогамi, са сваiмi маленькiмi радасцямi i маленькiмi перамогамi, з усiм тым, чым i зараз жыве значная частка чалавецтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Постаці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Постаці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Постаці»

Обсуждение, отзывы о книге «Постаці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x