Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Агінскія — стары апалячаны беларускі род, традыцыйныя гетманы літоўскія. Бацька паэта быў троцкі ваявода, а пасля літоўскі мечнік. I, аднак, наш творца, пан, арыстакрат, магнат, нобіль, адмовіўся ад свайго княскага герба, называў сябе "грамадзянінам" і хацеў вызваліць дванаццаць тысяч сваіх сялян, каб узняць іх на паўстанне. I за гэтае чалавекалюбства, дэмакратызм, гуманнасць — ён яшчэ бліжэйшы нам. Продкі ягоныя выдавалі беларускія кнігі, для польскай ягонай душы блізкія былі нашы беларускія напевы. I гэта беларускія ліпы Залесся, іхні вечны напеў навеялі кампазітару мелодыю паланеза ля-мінор і ўвогуле большай часткі ягоных паланезаў.

Ды і хіба толькі гэтыя, залескія, ліпы і дубы "англійскага" парку?! Хіба тыя трынаццаць год, што ён правёў тут?! А што казаць аб Слоніме, дзе ён жыў, аб яго наваколлі, якое, раз пабачыўшы тут, ніколі не забудзеш? А кручы Дняпра? А сінія віцебскія азёры? А Браслаў? Паўсюль хадзілі ягоныя ногі, паўсюль насіў яго баявы конь, паўсюль чуў ён беларускую песню, празрыстасці і меладыйнасці якой можа пазайздросціць любая песня зямлі.

I таму, калі стаіш ля гэтага залескага дома, сэрцу ўвесь час здаецца (А можа, і не здаецца? Хіба памяць сэрца не самая найвялікшая рэальнасць?), што з палёў ляціць неўміручае беларускае "Жніво", а з палаца адказваюць яму клавішы клавесіна. Гукі клавесіна такія слабыя, такія нямоцныя ў параўнанні з гукамі раяля, такія "несучасныя", але тут яны здаюцца моцнымі, бо вытаргаюць іх пяшчотныя і адначасова сталёвыя рукі паэта і воіна. Гучаць гэтай пераклічцы між песняй і клавесінам тысячы вякоў, аж да сканчэння зямных дзён, якога, трэба думаць, і не будзе.

Не хацелася б тут гаварыць пра агульнавядомыя факты, пра біяграфію, але старонкі гэтага жыцця так адпавядаюць самой музыцы Агінскага, што не зрабіць гэта немагчыма. Улюбёнец шчасця — і выгнаннік. Сын сям'і з велічэзнымі культурнымі традыцыямі, пляменнік паэта і аўтара першай у Польшчы оперы — і дэмакрат. Уладар дзесяткаў маёнткаў — і паўстанец. Арыстакрат — і аўтар памфлета "Папугай", які ядуча і злосна вінаваціць магнатаў за іхнюю абыякавасць да народа і радзімы, за тыя звады іхнія, якія неймінуча вядуць краіну да развалу і пагібелі. Яго паланез фа-мінор ("Падзел Польшчы") — гэта лямант адчаю і гневу, дакумент (так, дакумент!) абвінавачвання. Таму дакумент, што ён сведчыць аб тым цямноцці, у якое гэта "трайное свінства" кінула душы лепшых людзей нацыі. Аб цямноцці, у якім гарэлі, аднак, прамяні надзеі, адзінага, што ніколі не здраджвала чалавеку, іначай у некаторыя цёмныя эпохі ён проста не мог бы жыць.

Міхал Кляофас быў вялікім скарбнікам літоўскім, дыпламатам, але гэта адышло ў мінулае, нікому цяпер не важліва. А вось тое, што за мяжою яго слухалі Гайдн і Моцарт, тое, што інсургенты Касцюшкі ішлі ў бой і над галовамі іхнімі луналі не толькі сцягі, але і маршы Агінскага, — гэта застанецца. I застанецца тое, што, калі загрымела паўстанне Касцюшкі, дваццацідзевяцігадовы чалавек на свае грошы сфарміраваў атрад амаль з пяцісот чалавек і ўзначаліў яго. Яны добра біліся і, галоўнае, мужна. З пяцісот засталося сорак. Яны ўзялі Валожын, ішлі на Івянец, раздавалі сялянам трафеі. А пасля іх малады начальнік узначаліў усе паўстанцкія войскі, і галава яго была ацэнена на вагу золата (як быццам можа быць нейкае золата, вартае такой галавы, галавы, якая стварала такую музыку).

А пасля паражэння прыйшла эміграцыя. I Агінскі вёў перагаворы з Банапартам. Адвечная трагедыя людзей, якія пакутна любяць затаптаную сваю радзіму і ў якіх выбілі з рук зброю, не далі магчымасці даць адпор гвалтаўніку айчыны. Агінскі, аднак, і тут на галаву вышэй сучаснікаў. Ён вядзе перагаворы з рэвалюцыйным генералам Банапартам, а калі прыйдзе час імператара Напалеона — ён кіне маёнтак і паедзе з адступаючымі.

Нельга быці з моцным, калі ў журбе і крыўдзе твой народ. I калі Напалеон плаціў высакароднай крывёй легіянераў пры Сарагосе, Нёмане, у рускіх снягах, Агінскага з імі не было. Ён спачуваў ім, разумеў іх, але ён ведаў таксама, што гэта памылка, якая не перастае быць памылкай, нават калі яна — трагедыя.

Аляксандр I на пачатку царавання дзейнічаў у духу свайго выхавацеля, русаіста Лагарпа і не заўсёды адмаўляўся ад магчымасці пакакетнічаць з ідэяй лібералізму. Ён даў выгнаннікам амністыю, не схільны быў, як-то завялі пазней, тлумачыць усё на свеце, у тым ліку нават пугачоўшчыну, "польскай інтрыгай" і прызначыў Агінскага сенатарам. У гэтыя гады Міхал Кляофас і атрымаў у падарунак ад Францішака Агінскага Залессе. I вось тады ў Залессі і быў створаны паланез ля-мінор. Гэта была "сустрэча з радзімай", але традыцыя назвала паланез "развітаннем". I, бадай што, гэта было правільна і больш адпавядала тону і настрою музыкі, вялікай яе журбе. Бо і ў радасці сустрэчы быў сум за лёс сваёй зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x