Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць і горкая памяць у маёй зямлі. Дый як іначай, калі кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у апошнюю вайну. А колькі па зямлі брацкіх магіл. Першай прыняла яна ўдары ворага і гераічна змагалася з ім, пакуль знішчальны каток вайны не перакаціўся за мяжу. Канцлагеры, дзе кожную хвіліну для кагосьці навекі згасаў свет, і шыбеніцы, і расстрэлы. I — у лясах — амаль чатырыста тысяч чалавек пад ружжом, якія да канца, часам цаною жыцця, адстойвалі ад ворага чысты водар Радзімы.

I жонка была гатовая аддаць мужа, а матка паслаць сына ў полымя. I пайсці за імі. На бой, на прарыў блакады.

Дзеля таго каб зберагчы ўсё тое, аб чым я ўжо казаў: волю, веру, спосаб мыслення, Бацькаўшчыну.

Каб спустошаная вайной краіна ажывілася працаю тых, хто выжыў і перамог, заззяла радасцю і святлом, заквітнела садамі і здзіўляла цудоўнымі будынкамі, зашумела нівамі, зазвінела адвечнай і неўміручай нашай песняй.

Яны, гэтыя мае сёстры і браты, біліся, каб зберагчы і пасля ўпрыгожыць маці нашу, зямлю.

Гэтыя азёры і нівы, сівыя пушчы і светлыя воды. Курганы продкаў, старадаўнія і новыя кнігі, песню сваю і слова, веды свае.

Усё, што за тысячагоддзі стварылі іх рукі, аж да камянёў сівых будынкаў.

Старадаўні прынцып, які прыйшоў аднекуль, але перафразаваны, навекі стаў нашым:

Людзям — душа,
Жыццё — свайму дому,
Сэрца — жанчыне,
Гонар — нікому.

Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая.

Калі на зямлі ёсць казачныя краіны

Прадмова да кнігі "Краявіды Беларусі"

Калі на зямлі ёсць казачныя краіны, то адна з іх — Беларусь. І таму не скуднець слядам на яе дарогах. Хто бачыў яе — вернецца. Хто не бачыў — глядзіце. Мы запрашаем вас, добрыя людзі зямлі.

Тут жыць мастакам і паэтам. Тут сіне-зялёны лес з бледнымі азёрамі, у якіх, як кажуць паданні, патанулі гарады (чуеце ўначы звон падводных званоў?). Спакойная моц Дняпра, што бяжыць між суровых урвішчаў, мяккія ўзгоркі Навагрудчыны і вечны шум першабытных лясоў Палесся (яны шумяць пад Лельчыцамі, шуміць, гамоніць тысячагадовы цар-дуб).

Дзяўчына цалуе сланечнік. Шапацяць залатыя бары. І ў духмяным змроку ўтульна сядзяць сімпатычныя брылястыя дзяды-баравікі. І ўсюды праца. Праца сціплага, упартага, моцнага народа, які ведае цану хлебу і любві, цану свабодзе, Радзіме. І ўсюды — клопат да жывога, усюды шырыня чалавечай душы. Наша прырода — гэта наша душа.

Змрочныя, як старадаўнія балады, руіны замкаў, светлыя палацы і храмы, шыпшына на сонных вясковых могілках, свечы бяроз на палянах і зялёныя языкі ядлоўцу ў жыце, верас, на які падалі продкі, баронячы сваю Бацькаўшчыну, — усё гэта таксама душа народа і зямля яго, да апошняй пясчынкі перацёртая працавітымі рукамі.

Чырвоныя захады і пахілае дрэва восені, бэз ля закінутых капліц і сіні палёт сіваваронкі, туман і залаты лубін — гэта мы. Мы з нашай зямлі і з неба, з магутнасці ляснога зубра і пошчакаў салаўя, самых пяшчотных у свеце…

Кракаюць дзікія качкі ў затоках, мякка б'е пыл між пальцаў босых ног на далёкіх дарогах. І салодкі ўвечары дым вогнішча, і гасцінна адчыненыя дзверы ва ўсіх хатах.

Ідзі, чалавек!

Песня з паўночных Афін

Той асенні дзень быў цёплы і пахмурны. Лісце ляжала пад нагамі тоўстым стракатым дываном, і нам з сябрам добра было хадзіць па ім, варушыць лістоўныя сумёты нагамі і адчуваць сябе бязбожна шчаслівымі, нягледзячы на лёгкі сум. Таму што мы былі ў Залессі, былым маёнтку славутага Міхала Кляофаса Агінскага, "паўночных Афінах", як называлі гэты кут сучаснікі.

Залессе — адна з самых паэтычных мясцін нашай радзімы, а восень надавала ўсяму, што мы бачылі вакол, лёгкую паціну чысціні, празрыстасці і журбы.

Магутныя прысады клёнаў і ліп ішлі да Віллі, туліўся ў зарасніках старажытны цёплы дом са свечкамі калон, ртутна свяціліся ставы, ручай імкнуў праз грэблю. I ва ўсім, што вакол, была музычнасць, ціхая песня: у плёску вады, у шолаху лісця, у парывах ветру, які гайдаў палын на мяжы.

Ёсць мелодыі, якія чуеш так часта, што пачынаеш грэбаваць імі. Ад частага паўтарэння можа абрыднуць (думаецца мне) нават "Легенда" Вяняўскага. Але колькі б ты ні слухаў паланезы Агінскага, а асабліва вялікі паланез ля-мінор ("Развітанне з радзімай") — ён застанецца блізкі і дарагі твайму сэрцу, будзе закранаць у ім самыя глыбінныя, самыя свае струны. I тады добра робіцца ад думкі, што вось нарадзіўся недзе ля Варшавы дзвесце год таму чалавек, жыў, ваяваў, быў дыпламатам і паўстанцам, пісаў між іншым музыку і, дзякуючы гэтай музыцы, стаў табе і ўсім іншым блізкі і родны. Яшчэ адзін прыклад магутнай повязі, што яднае ўсіх чыста на свеце добрых людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x