Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзякуй богу, што пасмяецца.

Без веры ў тое, што далёкiя нашчадкi нашы будуць як багi — навошта жыць?

Але нiхто не пасмяецца з нашай працы, з узроўню нашага мастацтва. Вось у чым яго неўмiручая сiла! I нiхто не пасмяецца з нашых намаганняў у нашай цяжкай, крывавай, часта трагiчнай сечы за будучыню чалавека. З нашай бiтвы, у якую аднымi з першых уступiлi яны… мы… дзецi нашы. Бiтвы, дзе адным з пачынальнiкаў быў Францыск Скарына.

З яго веку, i з нашага веку.

Нiхто не пасмяецца з таго, што яны i мы — у меру сiлаў сваiх — рассунулi Сусвет, спазналi частку iсцiны. Нiхто не пасмяецца са Скарыны i яго нашчадкаў, з iхняй думкi, што дала Польшчы — Мiцкевiча, Русi — Сiмяона Полацкага i Дастаеўскага, сабе — Багдановiча, Купалу, Коласа i iншых, "iмёны ж iх ты, госпадзi, вясi".

I на пачатку гэтага бясконцага шляху — такая малая i такая бязмежна вялiкая "Кнiга" Францыска Скарыны, чутны i нам праз стагоддзi гук ягонага друкарскага станка… Цiха!.. Ён грукоча!..

I таму Францыск Скарына ў поглядзе тых, самых-самых першых, што зрабiлi лепшых дзяцей чалавецтва такiмi, якiя яны ёсць сёння i якiмi яны будуць давеку, пакуль ёсць пад небам Сусвету Чалавек.

I таму мы павiнны ганарыцца тым, што ён — беларус. Хаця мудрасць не ведае рознiцы нацый, моў, веры.

Таму што, нягледзячы на намаганнi навалачы розных нацый, мудрасць ведае адну веру — веру ў вялiкае прадвызначэнне Чалавека, якога Прырода стварыла для поўнага i канчатковага спазнання самой сябе.

У гэтым, мабыць, адзiны сэнс чалавечага жыцця.

I Францыск Скарына зрабiў адзiн з першых крокаў на нашым шляху да гэтага.

Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён

"Ныня солнце красуяся к высоти вьсходить и радуяся землю огр ваеть…Ныня… зима пр стала есть и лед… растаяся… Днесь весна красуеться, оживляющи земное естьство; бурніи в три, тихо пов вающе, плоды гобьзують и земля с мена питаюше зелёную траву ражаеть… Ныня новорожаемін агньци и унци быстро путь перуще, и скачють, скоро к матеремь вьзвращающеся веселяться. Ныне древа л торасли испущають і цв ти благоуханія процвітають, і се уже огради сладькую подавають воню… Ныня реки… наводняються… Ныня… трудолюбівая бчела… на цв ты излетающи, медвеныя сты стваряеть… Ныня вся доброгласныя птица… гн здящеся веселяться… и свою каяжьдо поющи п снь, славіть Бога гласы немолчьными".

Кірыла Тураўскі. "Слова на новую нядзелю па Вялікадні". XII ст.

"Ныня сонца, красуючыся, да вышыні ўзыходзіць і, радуючыся, зямлю сагравае… Сягоння… зіма перастала быці і лёд… растаў… У гэты дзень вясна красуецца, ажыўляючы жывую зямную існасць; буяныя вятры (сёння), ціха павяваючы, плады цалуюць, і зямля, жывячы насенне, зялёную траву нараджае… У гэты час нованароджаныя агнцы і агнянкі (баранчыкі і авечкі), хутка ў пуцінку беручыся, скачуць, і скора, да матак вяртаючыся, весяляцца… Цяпер дрэвы парасткі выпускаюць і кветкі духмянасці працвітаюць, і вось ужо сады салодкі падаваюць водар… У гэтую пару рэкі… навадняюцца… У гэты час… працавітая пчала… на кветкі злятаючы, мядзвяныя соты стварае… Ныня ўся добрагалосная птушка… гняздуючыся весяліцца… і сваю кожная спяваючы песню, славіць Бога галасамі несціханымі (нямоўчнымі)".

Гэта голас з васьмі стагоддзяў. Недзе ў далёкім, цьмяным дванаццатым стагоддзі прагучаў ён для нас. 3 вуснаў сына багатых тураўскіх мяшчан, сына горада, які ні па велічы, ні па дзяржаўнасці, ні па асвечанасці не саступаў Полацку, Ноўгараду Вялікаму, Кіеву… Багаты гандаль (знойдзена мноства манет), драўляныя і каменныя храмы (знойдзены рэшткі фундаментаў), асвечаны двор грэчаскай царэўны (яна была замужам за тураўскім князем)… Першабытная прырода, воды і лясы, роздум пад неабсяжным небам. Юнак, які ідзе ў манахі, жыццялюб (успомніце ягоныя радкі), які ідзе ў аскеты аж да таго, што замуроўваецца ў вежы. Паэт, які абіраецца ў біскупы і ўсю сілу свайго красамоўства аддае "казанням" (павучэнням) і "словам".

I стаў гэты паэт "Златавустам, які больш за ўсіх заззяў нам", і пачаў ён вялікае наша Пісьменства, і ўславіў родны свой горад, які да дня яго нараджэння быў ужо сто пяцьдзесят год, як упершыню адзначаны ў летапісе (980 г.), а значыць, існаваў ужо і задоўга да таго.

…Мы адзначым ягонае тысячагоддзе толькі ў гэтым годзе. Будзем сціплыя. Не будзем весці гарадской радаслоўнай з першай чалавечай стаянкі на гэтым месцы. Не будзем казаць, што горад Гейдэльберг вядзецца аж з шэльскага часу (800–300 тыс. гадоў назад) толькі таму, што ля яго была знойдзена сківіца гейдэльбергскага чалавека. Хопіць з Гейдэльберга і аднаго са старэйшых у Еўропе універсітэтаў і славы Г. Гегеля і Р. Бунзена, і славы аднаго з ачагоў гуманізму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x