Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як Тураву хопіць пакуль што тысячы год і славы Кірылы Тураўскага.

…Горад стаяў тысячу год, Кірыла жыў у ім нешта каля пяцідзесяці двух год, мы правялі у ім на гэты раз толькі сем дзён вясны. Мабыць, адной са сцюдзёных, стылых і непрытульных вёснаў, якія даводзілася перажываць гораду.

Сонца зусім не радавалася, скупа аграваючы зямлю, "кветкі духмянасці" пад Мінскам яшчэ і не пачыналі цвісці, і "працавітая пчала" не стварала "медвеныя сты". Пчолаў яшчэ зусім не было, і нявесела славілі неба напаўгалодныя птушкі.

3 цяжкасцю, з боем прабівала сабе дарогу вясна, і ўспаміналася, што год высакосны, што ён — "год актыўнага сонца" (якога д'ябла, калі такога пасіўнага яшчэ й бачыць не даводзілася!). I калі мы хадзілі пад Радашковічамі, то суцэльны белы дыван пралесак, якія пакутна мерзлі, здаваўся шэранем.

I калі мы, нагружаныя, як ішакі і вярблюды, сядалі ў аўтобус на Жыткавічы, каб ехаць насустрач тысячнай тураўскай вясне (добры повад для падарожжа і далейшай размовы!), то вясна тая ў Мінску амаль не адчувалася, дый па меры руху на поўдзень праяўлялася так павольна, з такой рахманай ніцасцю, што рабілася крыўдна за яе.

Чырвоны аўтобус (і адразу лезе ў галаву даўні польскі шлягер пра "аў-то-бус чэр-рво-ны"), мажная кантралёрша, якая ўшчувае нас за тое, што курым, кажа нешта пра некурашчага зяця ("добры быў бы зяць, курыць"), і невядома, ці яна скардзіцца на зяця, які ўжо ёсць, ці падахвочвае нас на тое, каб мы кінулі курыць ды набіваліся да яе ў зяці (на жаль, пазнавата). За гонар курцоў уступаецца вадзіцель (нешта накшталт таго, што не той зяць добры, які не курыць, а той, што цешчу з хаты не выкурвае — і нам так здаецца, — ат сабе, звычайны дарожны беларускі перабрэх!). Вадзіцель малады, але ўжо дужа самавіты, а абліччам і "корпусам" — выліты акцёр Рома Філіпаў, такі самы сімпатычны, такі самы здаравенны (як два бегемоты) і з такім самым адстаўленым ніжнім грыбам.

…Дарога. Зімнія яшчэ елкі і хвоі, нясмелы зялёны пух на бярозах.

Аўтобус няўхільна набліжаецца да мэты, і чым бліжэй да яе, тым часцей сядаюць і злазяць, тым галаснейшыя галасы, тым больш рызыкоўныя і з веданнем справы жарты (бо ведаюць адзін аднаго і вадзіцеля). I ў мяккі аўтобус (хацеў бы я пабачыць такое недзе ў Падмаскоўі ці ў наваколлях Парыжа! — I як шкада, што не пабачыш!) на правах поўных гаспадароў увальваюцца крыклівыя цёткі з мяхамі крапівы (з іх тырчаць сярпы) і з крыху ўжо грыбаватым, але вясёлым дзядком. Вязуць "з-пад ракі Арэсы" крапіву і дзядка ў Абоз. У міжгародным аўтобусе. I шкада, што не ў міжнародным, прынамсі, пасажыры вывучалі б сапраўднае зубастае жыццё, а не дурныя часопісы, не творы Флемінга і… ладна, змоўкнем.

— Дык што, цёткі, у вас у Абозе сваёй крапівы няма?

— Няма.

— Не такая.

— Суседзям дапаможам, а сваю прытрымаць трэба.

Вылазячы ў Абозе, ледзь не забылі серп. Вываліўся. Словам, сумесь самага дрымуча-традыцыйнага ледзь не з навуковай фантастыкай. Як у той тыпова нашай і цалкам праўдзівай (ручаюся!) гісторыі, якую я зараз вам раскажу.

Едуць у такім вось аўтобусе ў горад бабка з малым дзіцем. Дзіця захутанае неймаверна, як капусны качан. Такі сабе бясформенны стажок — невядома, дзе рукі, дзе што. Пасажыры ад няма чаго рабіць лезуць, прыстаюць, "як клічуць?" ды "колькі табе год?". У адказ з-пад хустак толькі невыразнае "бу-бу-бу".

Здзіўленне мацнее. "Ды што такое ўрэшце з дзіцем?" "Куды гэта вы яго?" "Чаму яно нейкае… гэтакае?"

Урэшце бабка тлумачыць. Выяўляецца, гулялі ў касманаўтаў. А касманаўт без шлема — рэч немагчымая. Таму малому надзелі на галаву чыгун. А калі спахапіліся, то выявілася, што зняць яго хатнімі сродкамі немагчыма. I вось бабуля вязе гэтага, магчыма, будучага Клімука, па дапамогу. А захуталі, бо дзіця, у якога замест галавы чыгун, выглядала б па меншай меры дзіўна.

Не ведаю, але, па-мойму, мы яшчэ шчаслівыя, што жывём у складаны, шматфарбны, супярэчлівы час, што лётаюць над гэтай нашай зямлёй спрадвечныя лебедзі і наваз'яўленыя касманаўты. Шкада толькі, што — калі не возьмемся за розум — першых будзе ўсё менш, а другіх усё больш. А трэба, каб было болей і другіх і першых.

I гэта адна з тэм, пра якія, — як мне здаецца, — трэба яшчэ многа гаварыць і гаварыць. Мала таго, працаваць над гэтым і працаваць, змагацца за гэта і змагацца.

Зберагаць годнае і вялікае старое. Ствараць годнае і вялікае новае. Толькі годнае. Толькі вялікае. Бо ахвотнікі псаваць выпрабаванне часам знойдуцца і без нас. А нашы рукі павінны быць чыстымі і ад таго і ад другога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x