Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, урэшце, калі пераходзіць ужо часткова ў XX ст., — вялікі мастак Ф. Рушчыц, карціны якога можна разглядаць гадзінамі. Уся зямля Беларусі — у іх. Тая ж "Зямля" і шэрыя камяні замка ў Крэве, і бялюткія, каравыя ад старасці яблыні на ільснянай чорнай раллі. І млыны над чорнай вадою лясных ручаін, і натоўп, што вясною прысеў ля касцёла пад сінім-сінім прамытым небам, і бледнае асенняе сонца на дошках тэрасы. Гэта — здорава! Калі давядзецца быць у Вішневе ля Валожына — паглядзіце роспісы ў тамтэйшым касцёле. Гэта таксама Рушчыц.

Або Генрых Вейсенгоф з яго зімовымі, заінелымі, ружовымі ад сонца пейзажамі, з яго старымі дварамі, што тонуць у бэзе, і замшэлымі крыжамі сялянскіх могілак. Ці С. Жукоўскі, таксама забытыя інтэр'еры старых маёнткаў, апусцелыя асеннія лясы. І, вядома, усе ведаюць В. Бялыніцкага-Бірулю з яго празрыста-туманнымі, нібы злёгку бляклымі, дужа "настраёвымі" пейзажамі. Ну і Г.Ніскі, таксама беларус, сын чыгуначніка, з яго пейзажамі, на якіх дарогі, дэбаркадэры, прадмесці, сцэны далёкіх лясоў, з яго маладымі, здаровымі целамі атлетаў. З гэтым жывапісам (а пейзажы і тыпы беларускія пісалі і Рэпін, і Шышкін, і Крамской, і іншыя) я ўжо апынуўся ў XX ст. А нам трэба вярнуцца ў ХІХ, да пачатку новай беларускай літаратуры, да зараджэння нацыі беларускай.

Пачалося з фальклору. Таму што пасля таго як выйшлі першыя кніжкі В. Дуніна-Марцінкевіча (1807–1884 гг.) ды яшчэ некалькі кніжак — пасля 1863 года друкаванае слова было забаронена. Пасля паўстання 1863 г. паўтарылі яшчэ раз і забарону слова "Беларусь". Новыя вершы паэта, напісаныя пасля гэтага, засталіся ў рукапісах. Смешная, злая, з'едлівая камедыя "Пінская шляхта", камедыя, што бічавала мяшчанства, тупасць, прадажнасць суда, подласць чыноўнікаў, — камедыя гэтая, напісаная ў 1866 г., убачыла свет толькі ў 1918 г. На працягу бітых дваццаці год — як чорная пустыня, за выключэннем рукапісаў, што хадзілі па руках, ды патаемных, нелегальных выданняў. І гэта якраз у часы, калі складалася нацыя. Невядома яшчэ, колькі шкоды прынёс душам людскім гэты самадзяржаўна-праваслаўна-адзіна-недзялімы смурод! Аднак людзі знайшлі выхад і тут. Нельга ж было ім забараніць збіраць і выдаваць зборнікі фальклору, пісаць этнаграфічыя і гістарычныя кнігі, складаць слоўнікі. А фальклорны запіс, скажам, мае сваёй перадумовай: "Запісвай, як чуеш". І вось такім чынам забароненая беларуская мова ўсё ж трапляла на друкаваныя старонкі. Нібыта з чорнага ходу, але ўсё ж трапляла. Вось яны і ўзяліся, "дзеля чыстай навукі". І хаця й дагэтуль выдаваліся старажытныя акты і граматы, запісваліся казкі і песні (І.Грыгаровіч, П. Шпілеўскі) — усё ж сапраўдную шырыню справа набыла толькі ў тыя гады, пасля паўстання 1863 г. У 1870 г. выйшаў першы слоўнік сучаснай беларускай мовы ("Наречия") І.Насовіча, які ўключаў больш 30 000 арыгінальных слоў.

Выдадзеныя былі "Акты, што датычацца гісторыі Паўднёвай і Заходняй Расіі" (15 тамоў, 1861–1892 гг.), "Акты", што выдаюцца Віленскай археаграфічнай камісіяй (39 тамоў, 1865–1915 гг.), і шмат-шмат іншых. З'яўляліся працы такіх гісторыкаў, як А. Кіркор, М. Доўнар-Запольскі, і такіх было многа. Расла цікавасць да роднай мовы, да народнага быту. З'яўляюцца выключныя па паўнаце, часта штаттомныя працы тых жа І. Насовіча, П. Шэйна (трохтомны запіс фальклору і этнаграфіі), М. Федароўскага, Е. Раманава, М.Нікіфароўскага, працы акад. Я. Карскага па мове, гісторыі літаратуры і фальклору Беларусі. І цікавейшыя палескія запісы А. Сержпутоўскага, дзе кожная казка — дыямент, так што, чытаючы, і наплачашся і нарагочашся.

Было ясна, што нацыя намагаецца стаць на ногі. Мы цяпер ведаем, што па многіх прычынах народная, нацыянальная самасвядомасць магла праяўляцца ў фальклорных, этнаграфічных, гістарычных кнігах, але не мела магчымасці праявіцца ў літаратуры. А што ж гэта за самасвядомасць, што ж гэта за народ, калі ў яго няма сваёй літаратуры. Патрэбны былі пісьменнікі. Мала таго, пісьменнікі, якія адчувалі б свой час, свой народ і яго патрэбы. Быў патрэбен паэт зусім новага тыпу, і ён з'явіўся. Імя яму было Францішак Багушэвіч (1840–1900 гг.). Нарадзіўся ён у сям'і дробнага шляхціца ў фальварку Свіраны на Віленшчыне. Скончыў у Вільні гімназію, паступіў у Пецярбургскі універсітэт, але адтуль яго выключылі за "нядобранадзейнасць". Настаўнічаў.

Мужыцкi адвакат

У 1863 годзе Польшча, Беларусь, Літва і некаторыя раёны Украіны (там рух быў слабейшы) паўсталі. Сялянская рэформа, "вызваленне" было падманам, рабункам пад маскай дабрачыннасці. Сацыяльны і нацыянальны прыгнёт сталі нясцерпныя. А тут яшчэ ўрад вырашыў аб'явіць агульны набор у салдаты, каб выдаліць рэвалюцыйную моладзь са сваіх ваколіц. У адказ паўстала Польшча, а яе падтрымалі бліжэйшыя суседзі, і сярод іх Беларусь. Паўсюль арганізоўваюцца гурткі, людзі здабываюць зброю, куюць косы, ідуць у лес і ствараюць там атрады, сапраўдныя паўстанцкія арміі. Ідзе ў лес і малады настаўнік з вёскі Доцішкі Францішак Багушэвіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x