Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На чале дэмакратычнага крыла паўстання стаў рэвалюцыйны дэмакрат, палкі патрыёт, публіцыст, выдавец падпольнай беларускай газеты "Мужыцкая праўда", паэт Кастусь Каліноўскі (1838 г., Мастаўляны — 10 сакавіка 1864 г., Вільня).

Пачаліся рэйды, бітвы, сутычкі. Запалалі даўгавыя распіскі ў маёнтках. Паўстанцы напалі на мястэчка Сураж, вызвалілі Пружаны, узялі Горкі. Адбылося мноства бітваў. Пад Сямяцічамі, пад Хацінічамі, пад Барысавам, пад Мілавідамі. Біліся адчайна і зацята. Той, хто едзе старым баранавіцкім шляхам, не можа не звярнуць увагу ля гэтых Мілавідаў на капліцу над загіблымі паўстанцамі, а праз дарогу — крыж над забітымі салдатамі.

І, аднак, сілы былі няроўныя. Шмат людзей было павешана і расстраляна, шмат тысяч выселена ў Сібір і на Туркестанскую лінію, на згубу. Душыцелю паўстання, графу Мураўёву, які любіў казаць: "Я не з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а я з тых, якія вешаюць", удалося распусціць правакацыйную чутку, што паўстанцы — паны, якія паўсталі, каб вярнуць прыгон. Таму ў многіх месцах сяляне не падтрымлівалі паўстанне, трымаліся ўбаку, а часам і дапамагалі страляць у паўстанцаў і вязаць іх. Не было такой подласці, на якую не пайшоў бы царызм у барацьбе з мяцежнікамі. Заліць магілы расстраляных, дзе адбываліся маўклівыя маніфестацыі, слоем гною, каб "зрабіць наведванні фізічна немагчымымі", — гэта было яшчэ мала. Спецыяльна падкідалі непажаданым людзям у хату ці дом зброю, вешалі мужчын на вачах у жанчын. Падмануты селянін, які верыў цару, збольшага глядзеў на гэта збоку. "Дзеці-дэмакраты, — як сказаў Герцэн, — пачалі жудасны пасеў прыгоннікаў-бацькоў".

Здраднік выдаў Каліноўскага. Квартал, заняты універсітэцкімі будынкамі ў Вільні, т. зв. "Святаянскія муры", быў ачэплены некалькімі ротамі салдат і паліцыі. Кастусь не ведаў, што жандарам вядома яго канспіратыўная клічка, выйшаў насустрач салдатам са свечкай і быў схоплены. Нікога не выдаў: "Грамадская шчырасць — добрая якасць, а шпіёнства апаганьвае чалавека, так мяне выхавалі". І 10 сакавіка 1864 года быў павешаны ў Вільні. На словы прысуду "дваранін Каліноўскі" адказаў: "У нас няма дваран. Усе роўныя". Перадсмяротны яго верш абляцеў усю краіну.

.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
І часам спамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.
А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, народзе, старасці свабодна.
.

"Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду… Для таго то, народзе… ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваць за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва…

Твой слуга Яська — гаспадар з-пад Вільні".

…Багушэвіч быў паранены ў нагу падчас бітвы пад Сувалкамі, адляжаўся ў спачуваючых і схаваўся на Украіне. Ясна, што ехаў не ў белы свет, што там былі сябры. Вучыўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі, пасля працаваў следчым у Краляўцы, Борзне, Канатопе. Калі памяць аб паўстанні прыглухла (а атрад, у якім быў Багушэвіч, біўся наводдаль ад родных мясцін, і таму аб удзеле Францішка ў паўстанні на Віленшчыне, скажам, маглі і не ведаць), у 1884 г. пераехаў у Вільню і працаваў адвакатам. Быў нястомны абаронца народа, "мужыцкі адвакат". Яго любілі і хацелі бачыць абаронцам. Селянін М. Вольскі так прасіў старшыню суда: "Прысяжны павераны п. Багушэвіч, тутэйшы ўраджэнец, хаця і не ведае мяне, але вядомы мне сваёй цярплівасцю і сваёй спагадлівасцю выслухоўваць на роднай беларускай гаворцы тых, хто звяртаецца да яго дапамогі… я… быў бы ўпаўне шчаслівы, калі б выбар выпаў на яго".

Паколькі мова была забаронена — паэт выдаў дзве свае кніжкі за мяжой. "Дудку беларускую" ў Кракаве, у 1891 г., "Смык беларускі" дзесьці за мяжой (Познань была пастаўлена, мабыць, для цэнзуры) у 1894 г. Падрыхтаваныя ўжо зборнікі "Беларускія апавяданні" і "Скрыпачка беларуская" не ўбачылі свету — першы зарэзаны цэнзурай, а другі згубіўся пасля смерці Багушэвіча.

Вось урывак з яго прадмовы да "Дудкі беларускай": "Братцы мілыя, дзеці Зямлі — маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі… аб нашай бацькавай спрадвечнай мове". І далей, як сам ён думаў, што мова наша "мужыцкая", але, пахадзіўшы па свеце, пераканаўся, "што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская альбо нямецкая… Харваты, чэхі, маларосы і другія пабратымцы нашыя… маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжачкі… і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць… Наша мова для нас святая, бо яна нам ад бога даная… Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x