Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як шкада, што нельга шмат расказаць вам аб гэтым вялікім народалюбцы, аб чалавеку, які ўсё жыццё сваё паклаў за народ, за тое, каб праўда жыла ў сялянскай хаце, тая праўда, якая "змерла, а людцы схавалі, каменем накрылі, зямлю пааралі, каб не чуць, не ведаць аб ёй ані весці, ды цяпер і кажуць: "Праўда ў небе гдзесьці!" Аб чалавеку, які над усё ненавідзеў прыгнёт, зацісканне рота, тое, што ягоны народ пазбаўлены ўсіх правоў, якія павінен мець кожны народ на Зямлі. Нават сваёй кнігі на сваёй мове.

А ён ведаў, што гэты народ варты ўсяго гэтага.

Даець мне грошы, такі салодкі:
Усё гавора, радзе, пытае,
Жонку цалуе, дзяцей гайдае.
"Ну што ж, надумаўся, гатоў?.."
"Надумаўсь, — кажу, — каб сто катаў
Дралі мне скуру, пяклі на агню,
Я веры сваёй тыкі не змяню!"

Увесь народ, цёмны, прыгнечаны, але горды і вялікі ўстае перад намі ў яго радках. Народ у астрозе, народ, які, нават спусціўшыся ў чысцец, застаецца сабою, які моліцца аб адным, каб ніколі яму не быць панам, які добра ведае цану новай уладзе, бо хаця ў прыгонны час быў

…аканом, камісар і цівун,
Намеснік, ляснічы, хмістрыня, паны.
І кожны меў права узяць за бізун,
І кожны меў права да нашай спіны…

Але цяпер таксама "не надта свабодна ў гэтай свабодзе".

Стараста, соцкі, пісар, старшына,
Пасрэднік, ураднік, асэсар і суд,
З'езд міравы, прысуцтва і сход…
Аж паднялася са страху чупрына,
Аж пальцаў не стала на весь гэты шчот,
А пальцамі ж трэба карміць гэты люд!..

Калі ён памёр, за труною неслі вянкі з сялянскімі вышыванымі ручнікамі замест істужак. Адзін надпіс быў такі: "Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы". У памяць аб "Мацею Бурачку" (псеўданім паэта) з'явіўся верш, на мой погляд, сялянскі.

Не скончыў, бедны, ён песняў сваіх,
Што нашай гутаркай усё нам спяваў
Аб нашай долі, аб долі ўсіх.
Ён нашы слёзы песняй абціраў.
Калі ў бядзе прыйдзеш да яго,
Бывала, скажаш, што на душы маеш,
Казаў бы гэта да бацькі свайго,
Крыўду і праўду — усё, брат, пазнаеш.
А калі прыйдзеш падчас вінаваты,
То такой споведзі зроду не мець!
Ці ты там бедны, ці ты багаты,
Ён лепш, як пробашч, цябе прабярэць…
Вечны ж яму пакой, вечна адпачыненне.
"Анёл панскі звеставаў", — гаварыце, людзі,
Каб бог найвышшы даў яму збавенне,
Няхай яго душачка сярод святых будзе.

Селянін верыў. Ну, у святыя не ў святыя — быў Багушэвіч грэшны харошы чалавек — а вось у сэрцах беларускі паэт застаўся сярод самых дарагіх людзей. І дагэтуль ляжыць ля дома, дзе ён жыў, у Кушлянах, вялікі валун, прывезены сюды мужыкамі, а на валуне сялянскай рукою выбіты словы "Памяці Мацея Бурачка".

Абуджэнне

Капітал, "его препохабие", усё больш уладна ўсталёўваецца на беларускай, або "паўночна-заходняй зямлі", як яе тады называлі. Бо назва "Беларусь" забаронена нават яшчэ стражэй, чым у саракавых гадах. Нягледзячы на тое, што пераважаюць буйныя маёнткі (у Вітгенштэйна, напрыклад, 1 млн. дзесяцін, у Радзівіла 4 млн.), а можа, і менавіта таму павялічваецца прыток сялян на заводы, адыход іх у горад. Сялянства "рассяляньваецца" па словах У.І.Леніна.

Распаўзаюцца па краіне ніці чыгунак: Беларусь ледзь не на першым пасля Польшчы месцы па даўжыні сталёвых шляхоў. Аграрны крызіс 70 — 90-х гг. разарыў большасць памешчыцкіх гаспадарак, і землі іхнія перайшлі ў рукі "шэрых князёў", вясковай нацыянальнай буржуазіі. А тыя былі людзі хаця і хамаватыя, але ўчэпістыя: маглі, частуючы прыстава, пасадзіць за стол дзяцей, каб яны лупілі для дарагога госця бульбу ў мундзірах, але адначасова маглі мець стайні ледзь не з вярсту даўжынёю. Вінакурэнне з бульбы, цукровыя заводы, лён, каноплі, запалкавыя і тытунёвыя фабрыкі, верфі і пільні. І разарэнне асноўнай масы сялянства. І амаль поўная адсутнасць цяжкай прамысловасці. Лёгкая прамысловасць, праўда, была. Сям-там і вельмі моцная. Мне даводзілася бываць на некаторых старых заводах. Скажам, у Парэччы, над імклівай Ясельдай, на былой суконнай фабрыцы Скірмунтаў. Трэба сказаць, што яны і зараз уражаюць, гэтыя шматпавярховыя гмахі з пачарнелай чырвонай цэглы. Што ўжо казаць пра тыя часы.

Але жыццё ад гэтага поступу прамысловасці не стала лягчэйшае. Ні ў вёсцы, якая была разорана, ні на фабрыках, дзе панавала нечалавечая праца па 13–14 гадзін, а на броварах — да 18-ці. І гэта за сярэдні заробак у 8 рублёў месячна. Сяляне тысячамі пакідаюць радзіму, перасяляюцца ў Сібір і на Далёкі Усход. У нашчадаў гэтых перасяленцаў мне давялося пабываць некалькі год назад, у час вандраванняў па Прыморскім краі. Дзесяткі вёсак, дзе дагэтуль, як недзе на Магілёўшчыне, побач з рускай і ўкраінскай гучыць беларуская мова і вісяць беларускія ручнікі. Тут жа, побач з нейкай там Палтаўкай (заснавалі палтаўскія перасяленцы) — Магілёўка, Слонімка ці яшчэ нешта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x