Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1773 г. быў знішчаны ордэн езуітаў і адукацыя аддадзена ў рукі вучоных. Былі рэарганізаваны акадэміі, узмацнілі выкладанне фізікі і прыродазнаўчых навук. Усё больш галасоў уздымаецца на абарону роўнасці, адмены прыгону, знішчэння саслоўяў, удзелу сялян і мяшчан у сеймах. 3 мая 1791 г. была ўведзена хаця і палавінчатая, але канстытуцыя. Рэч Паспалітая пакрысе выбіралася з крызісу. Але не паспела. Прыгнёт мінулых стагоддзяў быў занадта цяжкі, каб украінец і беларус, нават атрымаўшы некаторую палёгку, маглі бачыць у гэтай дзяржаве сваю радзіму. Патаптаны былі мова, вера, годнасць. А побач усё ўзмацняўся і без таго моцны сусед. Першы падзел Польшчы (1772 г.) між Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй уключыў у склад апошняй усходнебеларускія землі. Другі (1783 г.) — цэнтр Беларусі. Трэці (1795 г.) — захад яе. Спроба Касцюшкі паўстаннем вярнуць незалежнасць Рэчы Паспалітай (1794 г.) скончылася, пасля некалькіх перамог, разгромам, бо шляхта была глыбока расчаравана яго дэмакратызмам, а асабліва "Універсалам", у якім гэты вялікі чалавек абяцаў сялянам асабістую свабоду, максімальнае змяншэнне рабочых дзён і суд над тымі, хто прыгнятае сялян, бо такія прыгнятальнікі — ворагі радзімы і паўстання. Шляхце даражэй была ўласная кішэнь. Паўмёртвы ад ран, атрыманых у бітве пад Мацеявіцамі, Касцюшка быў пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, адкуль яго вызваліў толькі Павел I. Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся пад Косавым, непадалёку ад Слоніма. Дома ягонага зараз няма, але й дагэтуль высіцца над узгоркавымі палеткамі Марачоўшчыны старадаўняя таполя, якая памятае яго. А сям-там можна сустрэць і іншых сведкаў памяці народнай. Скажам, камень у Залессі, на якім кампазітарам М. К. Агінскім выбіты словы "Ценям Касцюшкі".

Што даў падзел беларускаму народу? Трэба сказаць, што простаму селяніну ён даў няшмат. У Расіі ў той час яшчэ ўзмацнялася прыгоннае права, эканамічны стан быў нездавальняючы, формы грамадскага жыцця былі таксама несправядлівыя (абсалютная манархія). Вядома, стала лягчэй праваслаўным, таму што праваслаўе было афіцыйнай рэлігіяй Расійскай імперыі. Затое пачалі ціснуць уніятаў. Прымяняліся тыя ж метады, якімі нядаўна уніяты заганялі ў унію праваслаўных.

А два наступныя пасля Кацярыны цары і ўвогуле лічылі, што Беларусь — край польскі, рабілі ўступкі каталіцызму, кепска ведалі Беларусь. І не толькі яны, але й вучоныя. Акадэмік Севяргін лічыў праваслаўных беларусаў "схізматамі" і, прысутнічаючы на малебнах, здзіўляўся, што і абрады і адзенне папоў "дужа падобныя" на пецярбургскія ці ўладзімірскія. Зноў быў дазволены (да 1820 г.) ордэн езуітаў.

Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. І яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а калі ішоў на вайну сваёй ахвотай — аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у "лапцявую шляхту").

Праўда, беларус аб'яднаўся з братнім рускім народам, разам з якім яму цяпер належала жыць і змагацца, але абодвум братам было нясцерпна жыць, адному ў сваёй старой, а другому ў сваёй новай турме. Дзесяць тысяч беларускіх сялян былі раздадзены фаварытам царыцы (Румянцаву, напрыклад, Кацярына падарыла больш за 11 000 сялян. Пацёмкін атрымаў землі з 14 274 прыгоннымі). Заступнікі за гэты прыгонны, прыгнечаны народ канчалі кепска. Калі раней славутыя С. Сташыц і Г. Калантай лямантавалі супраць прыгону, выкрывалі памешчыкаў і нічога ім за гэта не было, то вялікі Радзішчаў паплаціўся за сваю кнігу Ілімскім астрогам.

Назіралася, праўда, эканамічнае ажыўленне. Павялічылася плошча збожжавых, узнікла шмат новых заводаў, на якіх была і вольнанаёмная праца. Узрос гандаль з Прыбалтыкай, а праз яе і з Заходняй Еўропай (цяпер многія рускія і ўкраінскія купцы везлі туды свае тавары па Беларускай зямлі), з Расіяй і Украінай. Пракладаліся дарогі, па-новаму планіраваліся гарады. Да 1863 г. насельніцтва іх узрасло амаль у тры разы. Тавараабарот, скажам, кірмашу ў мястэчку Зэльва даходзіў да 2 млн. рублёў, і сюды прыязджалі гандляры нават з Германіі. Але гэты гандлёвы пад'ём узбагачаў пана, які павялічваў засевак, заводчыка і купца. Вось што пісаў у 1885 г. адзін царскі саноўнік: "Нищета страшная, а рядом роскошь помещиков; жизненные силы края совершенно истощились в нравственном и физическом отношении; расслабление достигло крайних пределов".

Пасля 1812 года

"Дапамагла" разарэнню краіны і вайна 1812 года. Беларусь, захопленая ворагам, была выпалена. Сяляне ўзнімаліся на партызанскую барацьбу. Так сяляне вёскі Жарцы разбілі французскі атрад, удзельнічалі ў дзвюх бітвах за Полацк. Гэта была радзіма, хай жабрачая і рабская, але свая зямля… Дый войска расійскае нанесла першыя паражэнні французам менавіта на Беларускай зямлі (пад Кобрынам, ля муроў Мірскага замка, ля вёскі Салтанаўка). А пасля на дапамогу гераічнай арміі і партызанам, якія 7 кастрычніка вызвалілі Полацк, прыйшоў іх вялікасць беларускі мароз. Адступаючая армія французская раставала на вачах. Няшчасныя людзі, сагнаныя "вялікім чалавекам" пад ружжо, кінутыя на захопніцкую вайну ў чужы край, елі трупы і, звар'яцецеўшы ад холаду, кідаліся "пагрэцца" ў палаючыя хаты. 20 000 чалавек загінула пры пераправе цераз Бярозу-раку ля вёскі Студзёнка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x