Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Шведская вайна! Бітву пад Лясной, на Магілёўшчыне, дзе разбілі корпус Левенгаўпта, Пётр назваў "маці Палтаўскай перамогі". Мне давялося адным летам пабываць і там і там. І хаця зусім непадобныя былі маленькая лясная вёска і Палтава з велічнымі яе дамамі, зялёнымі вуліцамі і лілова-чорнымі ад раздушанай шаўковіцы тратуарамі. І хаця сціплае поле пад Лясной з невялікай капліцай і каменем на брацкіх могілках нічым не падобна да Палтаўскага поля з безліччу яго помнікаў — было тут і агульнае: успамін аб вялікай бядзе, кроў самаахвярнасці, уздых палёгкі, што бяду гэтую ўсё ж звалілі. Ідзеш па нашых землях, і вось паўсюль "шведскія камяні", "шведскія сосны" пад Любчай, сапраўдныя сведкі колішняй бітвы. І там жа ўрочышча "Калюгі" (калоліся штыкамі) і "Пярэстань" (бо зрабілі перамір'е).

…Спустошаная зямля паступова ажывала працаю простых людзей. Хаты, вядома, не прыкрашаліся, прыкрашаліся маёнткі. Узнікалі выключныя па прыгажосці палацавыя комплексы. Але ўжо і каля іх з'яўляліся мануфактуры і заводы, пакуль што яшчэ панскія, на прыгоннай працы. Мануфактуры Тызенгаўза ў Гродні, ліцейны завод Храптовіча ў Вішневе, суконныя і шкляныя фабрыкі, выганка дзёгцю, смалы, шкіпінару, выдатнае Урэцкае і Налібоцкае шкло, посуд з якога зараз цэніцца ледзь не на вагу золата. Мастацкае ткацтва, выраб дываноў, кераміка, мастацкія кафлі, неацэнны Целяханскі фаянс. І, вядома, вяршыня ўсяго: слуцкія тканыя паясы, шырокія, "літыя", з залатых, срэбных і шаўкавых ніцяў. Затканыя ўзорам "пад персідскі", але ва ўзор гэты ўплятаюцца звычайныя нашы лісты і кветкі: валошкі, рамонкі, званочкі. Зараз такіх паясоў, зробленых у Слуцку, мала. Яны цэняцца на сантыметры. Кожны сантыметр каштуе шмат рублёў. Але справа не ў рублях. Золата гэтых паясоў — гэта золата рук сялянскіх ткачоў і ткачых. Паэт Багдановіч напісаў верш пра слуцкіх прыгонных ткачых.

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора…
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Цягнуцца да неба гарадскія ратушы, бо нараджаецца новая сіла. Узнікаюць палацы, такія комплексы, як палац у Ружанах, будынак, лепшы за які цяжка сабе ўявіць, калі глядзіш на яго, бо аб астатніх у гэты момант забываеш. З'яўляецца свецкі жывапіс, высокага майстэрства гравюры. Некалькі жывапісных школ (самая славутая — магілёўская). Агінскі канал злучае Чорнае мора з Балтыкай.

І, аднак, усё гэта на знемагаючых спінах народа. Пачашчаюцца зноў паўстанні. Самае вялікае — у Крычаўскім старостве. 1740–1744 гг. Так, чатыры гады цягнулася яно. На чале — гандляр воскам Васіль Вашчыла, брат яго, гараджане Карпач і Вецер, бацька Карпача, былы бурмістр Крычава.

Еранім Радзівіл аддаў староства ў арэнду: "Ты мне адразу давай грошы, а падатак пасля выбірай сам. Колькі выб'еш, мяне не датычыцца". Адкупшчыкі, браты Іцковічы, разарылі наваколле горш за арду. Убачыўшы, што ідзе галодная смерць, рамеснікі і сяляне паўсталі. Пабілі арандатараў, спалілі кабальныя паперы, пусцілі "чырвонага пеўня" ў фальваркі. Некалькі разоў білі войска, раскалашмацілі полк нямецкіх наймітаў. Войска палкоўніка Пястрыцкага (пры ім быў сам Радзівіл) прыйшло з гарматамі. У дзвюх лютых бітвах, пад Крычавам і пад вёскай Царковішчы, мужыцкае войска было разбіта. Васілю Вашчыле ўдалося ўцячы на Украіну. Карпач, Вецер, Мікіта з Бараўкоў, Стэсь Бачко і сын яго, пісар паўстання, Іван Трус, Навум Буян і многія іншыя трапілі ў палон, многія загінулі. Садзілі на калы і ў пячныя коміны, вешалі, некаторых зашылі ў мядзведжыя шкуры і кінулі абвучаным сабакам-"мядзведнікам", гэта значыць прывучаным браць мядзведзя.

У новым рэчышчы

Глыбока няправільны погляд некаторых вучоных, што Польшча перад падзелам знаходзілася ў стане смяротна хворай краіны. Наадварот, у другой палове XVIII ст. яна пачынала выбірацца з таго палітычнага, эканамічнага і духоўнага крызісу, які страшным цяжарам ляжаў на ёй у першую палову стагоддзя.

Як сказана, будаваліся мануфактуры і заводы. На тэрыторыі Беларусі з'яўляецца мноства школ. Скажам, у адной толькі Гродні ўзнікла медыцынская школа з аддзяленнямі гарадскіх і вясковых лекараў і хірургаў, школа землямераў, школа бухгалтэрыі і рахункаводства, будаўнічая школа, корпус кадэтаў. Існаваў батанічны сад з дзвюма тысячамі відаў раслін (1500 — экзатычных). Тут жылі матэматыкі і астраномы, выдавалася газета і календары. Быў тэатр з операй, балетам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x