Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына (каля 1490 — і каля 1550 гг.), сын купца з Полацка. У чатырнаццаць год ён, дабраўшыся да Кракава, паступае там ва універсітэт. У 1506 г. атрымлівае ступень бакалаўра. Пасля няўтомны беларус дабіраецца да Італіі і там, у Падуанскім універсітэце, атрымоўвае ступень "у лекарскіх навуках доктара". У 1517 годзе Скарына ў Празе. Там ён пачынае сваю друкарскую дзейнасць: за тры гады выдае 22 кнігі "Бібліі", перакладзенай ім на беларускую мову. Гэта першы пераклад гэтай кнігі на жывую мову жывога народа. Пераклад Лютара на нямецкую мову дарэмна карыстаецца славай першага. Яго "Новы завет" з'явіўся толькі ў верасні 1522 года, а ўся "Біблія" — у 1534 годзе.

З 1525 года Скарына друкуе кнігі ў Вільні, якая на працягу многіх стагоддзяў была культурнай сталіцай Беларусі і Літвы. Тут выйшлі яго "Апостал" і "Малая падарожная кніжыца".

Гэтыя кнігі былі сродкам для пашырэння пісьменнасці, асветы, культуры. Яны даводзілі, што наша родная мова не горшая за іншыя. Скарына верна і аддана служыў свайму народу, быў гуманістам, адукаванейшым чалавекам свайго часу і змагаром за родную культуру і мову, мастаком (ёсць меркаванне, што гравюры для сваіх кніг ён рабіў сам, і гэтыя гравюры паказваюць славянскія сцэны, тыпы, вопратку, архітэктуру). У прадмовах да кожнай кнігі ён не стамляўся клікаць да ведаў, казаў, што нельга выкупіць грахі, ахвяруючы царкве, што не той хрысціянін, хто так завецца, а той, хто любіць людзей. Казаў, што трэба быць памяркоўным да ўсіх народаў і вер, бо ўсе маюць права на месца пад сонцам, а таму і мова беларуская нічым не горшая за латынь. У "Бібліі" Скарына бачыў крыніцу свецкіх ведаў, а пераклад яе стаў узорам беларускай літаратурнай мовы XVI ст. Прадмовы ягоныя і зараз чытаць дужа цікава. Аб мудрасці, якая ў кнізе "як ядро ўв арэху". Аб любві да радзімы: "Паколькі ад нараджэння звяры, хадзячыя ў пустыні, знаюць ямы свая, птушкі, лятаючыя па паветры, ведаюць гнёзды свая, рыбы, плаваючыя па моры і ў рэках, чуюць віры свая, пчолы і тым падобныя бароняць вулляў сваіх, такаж і людзі, ігдзе зрадзіліся і ўскормленыя суць па бозе, — да таго месца вялікую ласку імаюць".

Скарынава "Біблія" была на ўзбраенні брацтваў на Беларусі і Украіне. Нядаўна, напрыклад, адзін экземпляр яе знайшлі ў Ужгарадзе. Ясна, што чыталі.

Паслядоўнік Скарыны, беларус Пётр Мсціславец, разам з дзякам Іванам Фёдаравым праз некалькі дзесяткаў год выдаў у Маскве "Апостал". У 1574 г. — "Апостал" выходзіць у Львове. Выдаюцца кнігі ў Заблудаве, у Вільні ў друкарні Мамонічаў.

…З'яўляюцца новыя асветнікі, перакладчыкі кніг на родную мову, пісьменнікі, філосафы.

Такія, як Сымон Будны (1530–1593 гг.), аўтар асветніцкага беларускага "Катэхізіса", выкрывальнік распусты паноў і духавенства. Вось урыўкі з яго другога, парадыйнага "арыянскага катэхізма".

Пытанне. Яко мае жыці чалавек?

Адказ. Жыві, яка хочаш… А калі трапіш у пекла, дык не сам адзін, а з вялікім гуфам (атрадам), і будзе табе весела.

.

Пытанне. Што то ест імша?

Адказ. Імша ест то амерзлы богу парадак, у каторым папы другі раз Ісуса Хрыста крыжуюць.

Пытанне. Што то ест папеж (папа рымскі)?

Адказ. Папеж ест то антыхрыст белы; чорны бо ведае пекла, а гэты на сорам наш царквою правіць.

Буднага праследавалі, катавалі, здаралася яму і адракацца, як Галілею. Але і пасля адрачэння ён выдаў шмат кніг, перакладных і ўласных, у тым ліку гнеўную кнігу-пратэст супраць Варфаламееўскай ночы ў Францыі.

Васіль Цяпінскі (1540–1603 гг.), які адмаўляў тройцу і лічыў Хрыста звычайным чалавекам, казаў, што смяротны не мае права на ўладу над другім смяротным. Адмаўляў дзяржаўную ўладу і ўдзел у вайне (акрамя справядлівай, абарончай).

Цяпінскі пераклаў на беларускую мову і надрукаваў "Евангелле". Уклаў усю сваю ўбогую маетнасць на ўратаванне народа ад невуцтва, забабонаў, цемры.

Пісаліся сатырычныя "прамовы", якія парадзіравалі прамовы на сеймах ("Прамова Мялешкі"), перакладныя аповесці і сказанні ("Кніга аб Таўдале-рыцары", "Аповесць аб Троі", "Александрыя", "Трышчан і Ізота", "Гісторыя спраў Атылы"), пісаліся цікавыя хронікі. Ствараліся студэнтамі драмы з камічнымі народнымі ўстаўкамі, у якіх дзейнічае селянін, яго жонка, студыёзусы, лекар-шарлатан, маскаль, лях, яўрэй, чорт. Мужык заўсёды выходзіць тут сухі з вады, нават калі звяжацца з чортам.

З'явiлася i паэзiя свецкая. Вось верш Яна Пашкевiча аб "русчiзне" — беларускай мове.

Полска квітнет лаціною,
Лiтва квiтнет русчiзною,
Без той в Полсце на пребудзеш,
Без сей в Літве блазном будзеш.
.
Веселі ж се ты, Русіне,
Тва слава нікгды не згіне!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x